Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
юць i ашчэ стаяць голавы задраўшы. Свіслач. Злы'дзень м. Ліхадзей, шкодны чалавек. 3 гэтым злыднем ляпей ні звязвайса, ён цібе да халоднай вады давядзе. Баброўня. Злы'днікм.Тое, што i злыдзень. Злыднік, ён нікому ў бядзе ні паможа, глядзіць, каб сам тулькі жыў. Гліняны. Злыду'х м. 1. Toe, шго i злыдзень. Злыдух гэты, ён та да аднаго, та да другого, а ўсероўно за нетто прычэпіцца. Адэльск. 2. Д»ябал, чорт, злы дух. Чуеця, вунь, як у коміні злыдух завывая, плача. Селюкі. Злэ'гацца зак. Злыгацца, звязацца, золізіцца, завесці агульныя справы / часцей нядобрыя/. Бабы як злэгаюцца, та i вадой свянцонай ні разжанеш. Пракопавічы. Ясь быў злэгаўсо з бугалтаркай, жонку сваю кінуў. Адэльск. Злядава'ць, зладава'ць зак. Палажыць на воз пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання /ляды/ цяжкае бервяно. Я адзін мог злядаваць дзераво на воз, нават самае тоўстае. Эйсманты. ЗмагчьГся зак. Змагчыся, аслабець, выбіцца з сілы. Пры такой пякельнай рабоці можно змагчыса, здарове палажыць. Азёры. Зма'лку прысл. 3 маладых гадоў, з маленства. Ён змалку хлябнуў гора, напакутаваўсо. Гарны. Змалянко'сці прысл. 3 малых гадоў, з маленства. Ён i змалянкосці ні меў добраго здаровя, a ціпер i тым больш ні мая. Дарашэвічы. Змамзлі'ць зак. Прагна з»есці, зжэрці /груб./. Маладым я мог адразу змамзліць з паўкіля кракаўскай кілбасы, але за што яе купіць было. Баброўня. Зману'ць зак. Унадзіцца, узяць звычай, моду. Як змане дзіця рано ўставаць, та рады німа, крычыць, нікому ўжэ спаць ні дасць. Гарны. Змануў на вечарынкі хадзіць, у хаці ні прыпыняяцца. Віцькі. Змарне'ць зак. Змарнець, схуднець. Зусім хлопяц змарнеў, нетто ў голаў узяў сабе, yce думае аб нечым. Дайлідкі. Змахлява'цьзак. Ашукаць, зжул ьнічаць. Яму, брат, ні вер, ён можа змахляваць. Круглікі. Зме'ік м. Змеявік, металічная трубка ў смалярным катле для кандэнсацыі шкіпінару. Як гоніш шкіпідар, та глядзіш, каб змеік быў поўнасцю ў вадзе. Рыбніца. Зме'на ж. Змена, перамена. Пачакай з прадажай хаты, мо якая змена будзя. Хліставічы. Змікі'ціць зак. Зразумець, здагадацца. Ты павінен зразу быў змікіціць, што тут робіцца, да чаго хіліцца. Хліставічы. Зміласці'віцца зак. Злітавацца, змілавацца. Думалі, што прападзем, a зноў пан зміласцівіўса i пакінуў нас ашчэ на адзін рок у маёнтку. Зарыца. Змы'лак м. Змылак, астатак ад куска мыла. Змылак быў i той недзя падзелі, німа чым рук памыць. Рагачы. Змы'льнік м. Тое, што i змылак. Гэта с такого велькаго куска тулькі змыльнік адзін застаўсо. Зялёная. Змы'сне прысл. Наўмысна, з намерам, свядома. Мы ўжэ даўно ведалі, што ён гэта ўсё змысне робіць. Копанікі. Змы'цца зак. Уцячы, знікнуць. Трэбо адгэтуль змыцца, пакуль галава цэла. Аульс. Змэ'нчыцца зак. Змучыцца, стаміцца, знясіліцца. Жнучы, як змэнчымса, та вечарам ледво дахаты далезям, i вячэраць ні хочацца. Балічы. Змяні'ць зак. Змяніць, перамяніць. Заўтро свято, бялізну трэбо змяніць, чысту надзець. Занявічы. Падрубы ў хаці зусім знілі, даўно трэбо было змяніць, ды часу німа. Перстунь. Змя'ны мн. Змена квадры месяца. Учора змяны былі, пагода пераменіцца. Рацічы Змярка'цца незак. Змяркацца, цямнець. Змяркацца пачало, a гарачыня стаіць, ні дыхнуць. Дарашэвічы. Змясі'ць зак. Перан.: моцна пабіць, пакалечыць. Яго так тады змясілі, што думалі, ні выжыве, але неяк выкарапкаўса. Зарубічы. Знабі'ць незак. Трасці, калаціць. Нетто знабіць, кідая ў холад, мусі, злягу. Бычкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зблізіцца, зладаваць, злыднікм, злэгацца, змануць, змахлявацьзак, змэнчыцца, змясіць, зміласцівіцца, нядобрыяі, ігруб, ілядыі
2 👁
 ◀  / 329  ▶