як пшаніца файна, та яе трэбо зверху зжынаць, бо паляжа. Кузьмічы. Зжыць зак. Зжыць, пазбыцца ад чагонебудзь. Гэта ні начальнік быў, а цэла бяда, кожнаго стараўсо зжыць, выгнаць з работы. Гродна. Ззабра'цьзак. Сабраць. Ззабраць рой ні так лёхко, а найгорш, як сядзя высоко на дзераво. Струбка. Ззавідна' прысл. Да змяркання. Ашчэ ззавідна прыехалі з кірмашн i вават сечкі коням нарэзалі. Свіслач. Ззарвігалава' м., ж. Свавольнік, га раза, сарві-галава. Гэта ні хлопец, a некі ззарвігалава, усюды яго поўна, усюды ўлезя. Свіслач. Ззо'сну прысл. Спрасонку. Ззосну ні ведаў, што рабіць, кінуўса туды-сюды, ледво дзверы знашоў. Рагачы. Ззуме'цца зак. Збянтэжыцца, разгубіцца, атарапець. Людзі аж ззумеліса, адкуль ён i зноў узяўсо; казалі, памёр даўно. Палаткова. 3-з-з-ы! выкл. Гукаперайманне гудзення аваднёў, каб напалохаць кароў. Як пачнеш: з-з-з-ы!.. — так каровы хвастэ i пазадзіраюць. Каўпакі. Ззыма'ць зак. Злавіць. Конь як парве путо, та будзяш за ім хадзіць усю раніцу, пакуль ззымаяш. Баброўнікі. Зі'каць незак. Пакрыкваць, крычаць, зыкаць. Ты што ўзяў моду на старэйшых зікаць, яны што — табе раўня? Каленікі. Зімаго'р м. Бабыль, халасцяк. У Берштах знаў аднаго зімагора, та ён жыў адзін ў лесі, як воўк, у такой хатцы маленькай. Скідаль. Зімо'ўнік м. Зімоўнік, памяшканне для захоўвання пчол зімой, імшанік. Зімоўнік можно зрабіць самому: выкапаў яму, паслаў насціл — i ўжэ зімоўнік. Бакуны. Зі'пнуць зак. Ён свайму паробку i зіпнуць ні даваў, усё ганяў i ганяў. Круглікі. Зіпу'н м. Зіпун, старадаўняя верхняя сялянская вопратка з самаробнага сукна. У нас зіпуноў ні насілі, можа, ў якіх Бубнах ці Глінянах. Свіслач. Зіхаце'ць зак. Зіхацець, блішчаць, ззяць пералівістым святлом. Як едзяш, бывала, возам, та ўжэ за вёрст сем бачыш, як агні над Гроднам зіхацяць. Сінявічы. Зладзю'га м. Злодзей /па гард./. Зладзюга, што i казаць, яму рукі аж свярбяць, каб чужое ўзяць. Сколабава. Злажы'ць зак. 1. Палажыць ў адно месца. Злажыць сено ў стог ні цяшко, каб тулькі сухое было. Лугавая. 2. Пабудаваць, скласці. Майстрэ ўжэ злажылі зруб хаты, да вечара, можа, i крохвы паставяць. Кунцаўшчына. Злажыць склад — правясці пасярэдзіне загона дзве першыя баразны. Злажыць склад аднаму цяшко, коні круцяцца, ні роўны будзя. Балічы. Зла'зіць незак. Выходзіць. Каля Глінян трэбо было злазіць, а ён праехаў, ціпер хай ідзе назад. Абухава. Злапа'ць зак. Злавіць, затрымаць. Ашурка, што паліцыянтам быў, аж у Польшчы злапалі, там, кажуць, i судзілі. Галавачы. Злезава'цца зак. Ліквідавацца, скасавацца. У Кругліках было дзесяць участкаў зямлі, з іх тры злезаваласо, бо людзей з іх выгнаў, засталаса пустка. Круглікі. Зле'ціцца зак. Падагрэцца, чуць нагрэцца. На такім агне вада толькі злеціцца, а ні нагрэяцца. Бычкі. Зліга'ць незак. Слабець, памяншацца. Мароз пачаў злігаць, одліга будзя. Скідаль Злі'пак м. Хлеб з клейкім мякішам. Зліпак некі атрымаўсо ні хлеб, муку мусі замного запарыла. Пагараны. Злі'тавацца зак. Злітавацца, змілавацца, злітасцівіцца. Можа, Бог злітуецца ды які дождж пашле, а то ўсе высмаліло, пажоўкло. Зарыца. Злітуйса, чалавеча, памажы старой сесці. Калбасіна. Злыбяда'ж. Бяда, ліха. Злыбяда прыстала да нас i, мусі, ні адчэпіцца. Баброўня. Злы'гацца зак. Злыгацца, звязацца, золізіцца, завесці агульныя справы, часцей нядобрыя. Злыгаласа з гэтай бабай, та ціпер па цэлых днях сядзяць i трэплюць языкамі. Круглікі. ЗльГгаць зак. Праглынуць, прагна з»есці. Што ні дасі, ўсё качке злыга
Дадатковыя словы
зблізіцца, ззабрацьзак, ззумецца, ззымаць, злапаць, злезавацца, злыбядаж
1 👁