Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
скал, ён заўсёды рагоча, зубы прадае. Дарашэвічы. Зуба'ць незак. Правяраць яйкі на моц лёгкім пастукваннем аб зубы /на вялікдзень/. Якаў ашчэ за дзве нідзелі да вялікадня аб'яжджаў усю шляхту, зубаў яйца, каб выбраць мацнейшыя. Кунцаўшчына. Зубі'ць незак. Насякаць зуб»е ў сярпах. Найлепей зубіў сярпэ гэта ў Беляве каваль, туды мы i насілі. Чэхаўшчына. Зу'бкі мн. Брыжы, карункі. Даўней да спадніцаў дзяўке зубкі прышывалі, каб пякней было. Галаўнічы. Зубо'к м. Долька ў галоўцы часнаку. Наша маці як варыла бульбу, любіла зубок часныку палажыць, кап смашнейша была. Літвінкі. Зубро'ўка ж. Зуброўка, шматгадовая травяністая расліна. Пагаранскі дзед, бывала, кіня тры травінкі зуброўкі ў бутэльку, пабоўтая i кажа: "Во, зуброўка будзя!» Гродна. Зумы'сне прысл. Наўмысна, з намерам, свядома, знарок. Зумысне я табе ні хацеў зрабіць гэтаго, так папаласо, ні сярдуй. Пагараны. Зусю'ль прысл. Зусюль, адусюль, з розных месцаў. Буслэ, мусі, будуць адлятаць, зусюль сталі злятацца на наш выган. Ліцвінкі. Зух м. Бойкі, удалы, маладзецкі хлопец. Баба казала: "Як дзіця малое моцно крычыць, та гэта будзя зух, бойкі чалавек." 1н дура. Зухава'ты прым. Зухаваты, бойкі, удалы. Ох, зухавата была дзеўка, ні кожны хлопец мог да яе падысці. Лаша Зы'ба ж. Тонкі лёд, які прагінаецца пад нагамі. Зыба гэта тады, калі лёд гнецца пад нагамі, але ні правальваецца. Давайце коўзацца, пакуль зыбу ні зробім. Лаша. Зы'даль м. Услон. Помню, дзед пасадзіць нас, малых, каля сібе на зыдаль i давай расказваць страшныя байкі. Эйсманты. Зыска'ць зак. Вярнуць доўг, забраць назад пазычанае. Ён любіць пазычаць, але зыскаць у яго цяшко. Рацічы. Зэ'гер м. Насценны гадзіннік /устар./. У нас даўно зэгер на сцяне вісіць, ні ідзе, ашчэ дзед некаяi купіў. Кунцаўшчына. Як зэгер — у значэнні: вельмі добра, якасна, акуратна, як звон. Хату, як зэгер, выстраіў, любо паглядзець. Індура. Зэ'даль м. Услон. Мая баба любіла парадак, вышаруя стол або зэдаль, та беляхцяць, як новыя. Бандары. Зэ'длік м. Услончык, то ты стаіш, вазьмі ээдлік i сядзь каля печы. Завадзічы. Зю'зя ж. Холад /дзіцяч. слова/. Hi адчыняй, дзетачка, дзверы, там зюзя, прастудзішса. Хамякі. Зяб м. Зябліва, асенняе ўзворванне поля пад пасеў яравых. Зяб пачыналі рано, як толькі снапэ звязуць, так i зябяць. Квасоўка. Зябле'не н. Зябліва. Чым раней зяблене пачнеш, тым ляпей, зямля перапрэя. Карозічы. Зягра'ты прым. Вірлавокі, чалавек з вялікімі вачыма. Сын, як капля вады, у татка ўдаўсо, такі самы зяграты. Адэльск. Зягра'ч м. Чалавек в вялікімі вачыма, вірлавокі чалавек. Гэты зяграч i зноў паўзе да нас, патрэбны ён нам як у мосці дзірка. Адэльск. Зязю'лін прым. Зязюлін. Зязюліных гнёздаў ні знойдзяш, бо яна яйца ў чужыя гнёзда кладзе. Карозічы. Зязюліна мыла — травяністая расліна. Як малыя былі, та назбіраям гэтаго зязюлінаго мыла i мыямсо ў рэчцы. Парэчча. Зязю'льчын прым. Зязюлін. Зязюльчына пара як настаня, та яны з усіх бакоў куюць. Жукевічы. Зязюльчын лён — расліна з жоўтымі кветкамі. У балоці нашым гэтаго зязюльчынаго лёну много, ён такі даволі высокі рос. Свіслач. Зяле'пуха ж. 1. Зялёны, недаспелы плод. Наеўсо зялепухі, а ціпер жвот мэнчыць. Баброўнікі. 2. Худое, кволае дзіця. Нека зялепуха, ні дзіця, ледво жыве. Кавалічы. Зялё'нае н. Нейкая лясная расліна, з жоўтымі кветкамі, з якой робяць венікі. Зялёнае больш на ўскрайку лесу расло. Як пойдзям, бывало, та
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяжджаў, вялікдзеньі, зубаць, зубіць, зэдлік, словаі, ідзіцяч, іустар
1 👁
 ◀  / 329  ▶