Абру'сак м. Святочны настольнік. A6рускі былі з майхрамі, пекныя такія. Караневічы. Абры'днуць зак. Абрыднуць, надакучыць. Абрыдла, глядзець на яе ні магу. Губінка. Абры'нда ж. Пра жанчыну, якая ходзіць у заношанай, бруднай адзежы. Абрында нека, ні глядзіць за сабой, спадніца вечна ў яе абрындана. Гумнішча. Абры'ндацца зак. Абтрапацца, знасіцца, забрудзіцца. Здымі, сынок, ганавічкі, а то забрындаліса яны ў цібе, вось папраўлю зараз. Лікоўка. Абрыня'ць зак. Уздуцца, успухнугь. Кап ты абрыняла, як Магілянска гара (праклён). Круглікі. Абры'скнуць зак. Пачаць кіснуць. Малако мусі абрыскло, зварыцца. Гродна. Абто'ркаць зак. Абсадзіць, абставіць чым-небудзь. Лён, кап кротэ ні парылі, абторкваем дубчыкамі, мо ні падлезуць. Агароднікі. Абубні'ць зак. Нагола абстрыгчы на галаве валасы. Зусім абубніў, ні аднаго валаска на галаве ні пакінуў. Прыгодзічы. Абу'так м. Абутак. Ціпер дзецям аднаго тулькі абутку ні настарчысса, босыя ні ходзяць, ні тое, што калісьці было. Рагачы. Абхілі'ць зак. Абкруціць. Абхілі добро шалікам дзіцяці шыю, кап ні прадуло. Рудавіцы. Абхо'д м. Абход; участак лесу, за якім назірае ляснік. Абход ў міне велькі, на кане ні аб'едзяш за ноч. Зарубічы. Абхо'дзіцца зак. Накарміць, напаіць жывёлу на ноч. Абходзіўсо ўжэ, ціпер можно ісці на пасядушкі да мужчын. Зарубічы. Абцё'пканы прым. Растрапаны край тканіны. У маго гаспадара клешні ў нагавіцах заўсёды апцёпканы, ходзіць як мокра курыца. Свіслач. Абцэ'нгі мн. Абцугі. Кап цвік дастаць, трэбо мець абцэнгі, пальцамі ні дастаняш. Рацічы. Абцяса'ць зак. Абчасаць, абсклюдаваць. Склютам абцясаць сцену жывей было, як апілаваць. Дзекалавічы. Абша'р м. Абшар, вялікі ўчастак зямлі. Гэта ш такая пагода, а апшар жыта нічэпаны стаіць. Лаша. Абшарпа'нец м. Абадранец, дрэнна апрануты чалавек. Гэ, некі абшарпанец да Гэлі ў сваты прыехаў. Адэльск. Ці будзянь, ці свято — заўсёды апшарпанцам ходзіць. Квасоўка. Абша'стаць зак. Абрэзаць зусім, дашчэнту.Ты што гэта каню хвост апшастаў, адна макаўка засталаса? Рагачы. Абшму'ляць зак. Намуляць. Хамут замалы, чысто конь лапатку апшмуляў, мясо чырваніць. Рацічы. Абшны'рыць зак. Абшукаць дэталёва. Усе кішане паліцман апшнырыў, a пракламацыяў у Капыцкаго ні нашоў. За горцы. Абштарцава'ць зак. Даць наганяй, аблаяць. Стась яго як апштарцаваў, век будзя помніць. Квасоўка. Верхнія Пагараны. АбьГ-дзе прысл. Дзе папала. Кіне шапку абы-дзе, a тады круціць голаў, шукае. Батароўка. Абы' з рук прысл. Абы-як, абы-жывей / зрабіць/. Ты што ні робіш, то ўсё абы з рук, i зноў да дзяўчат. Быльчыцы. Абы' рух прысл. Абы ішла справа. Купіў, прадаў — абы рух, a зарабіць — як папа дзе. Аульс. Абысці'са зак. Пражыць без чаго-небудзь. Без мяса можно абысціса, калі бульба i хлеб есць. Батароўка. АбьГ-як прысл. Абы-як; не так, як трэба. Ён гэты плот паставіў абы-як, таму i паваліўсо. Гожа. Абэ'рда ж. Недарэчны будынак вялікіх памераў. Выставіў хату, як абэрду, а жыць у німа каму. Загорцы. Абэ'рджа ж. Toe, што i абэрда. Узяў жонку, як абэрджу, у хату ні ўлезя. Стральцы. Абэ'ржа ж. Toe, што i абэрда. Ці гэта адрына патрэбна на такую гаспадарку? Што Антось будзя ў гэту абэржу класці? Свіслач. Абэ'ржня ж. Toe, што i абэрда. У Васіля была кабыла, што абэржня, у аглоблі ні ўлазіла. Рыбніца. Абяца'нка ж. Абяцанне. Абяцанка
Дадатковыя словы
абедзяш, абрусак, абрындацца, абрыняць, абрыскнуць, абторкаць, абубніць, абходзіцца, абхіліць, абцёпканы, абшастаць, абшмуляць, абшнырыць, абштарцаваць, абэрджа, абэржа, зрабіцьі
2 👁