Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
робяць з асіны, яна лёхкая i моцна. Кунцаўшчына. Аблямо'ўваць незак. Аблямоўваць; абшываць краі тканіны. У цібе рукавэ паапцёпкваліса, трэбо заўша аблямоўваць. Эйсманты. Аблямо'ўка ж. Абкідка ніцьмі прарэшкаў ў адзенні. Наша Ядзя малой сама ўжэ умела аблямоўку рабіць. Эйсманты. Абмазгава'ць зак. Добра абдумаць. Гэту справу трэбо добро абмазгаваць, тады мо што i будзя. Рацічы. Абмала'хтаць зак. Абмануць, ашукаць. Братэ зусім меншаго абмалахталі, саму горшу землю далі. Свіслач. Абмахна'ціцца зак. Абрасці барадой, валасамі. Хлопяц зусім абмахнаціўсо, на чалавека ні падобны. Пагараны. Абме'жак м. Край нівы, палетка; узмежак. У другіх сёлах пасьвілі на абмешках, у нас нігды ні пасьвілі, моды такой ні было. Свіслач. На абмешках рутка, бывало, паўецца, сярпом жалі, насілі каровам. Кунцаўшчына. Абме'нак м. Слабое, рахітычнае дзіця. У Ганулі нашай дзіця абменак некі, адна галава велька, само міззрна. Пагараны. Абмы'лак м. Дэфект у самаробнай тканіне. 1. Нітка парваласа як ні згледзіш — зробіш абмылак. Свіслач. 2. Змылак, кусочак мыла. Абмылак недзе ў воду ўпаў, ні знайсці. Каленікі. Абмылі'цца зак. Памыліцца. Абмыліўсо, ні пазнаў сваго загона. Баяры. Абмыліўсо, зусім пераблытаў дні, думаў — пятніца. Капцёўка. Абмя'кнуць зак. Аслабець. Hi думалі, што будзя паміраць, a зноў ён зусім абмякнуў, галава павісла. Рацічы. Абно'жка ж. Пылок з кветак, які пчолы прыносяць на лапках. Пчолы абножку носяць, недзе вярбалоз цвіце. Грынёўка. Або'два ліч. Абое. Абодва ні прышлі з вайны, адна маці за сталаса. Некрашы. Або'йчык м. Ключыца. У яго абойчык быў зламаны, але зросса i ціпер, бачыце, нічого ні відапь. Каменка. Або'лтус м. Ёлуп, бесталковы, недаразвіты чалавек. Некі аболтус, яму нічого ні ўталкуяш, галава слабая. Каўпакі. Або'ра ж. 1. Вялікае памяшканне для жывёлы ў панскіх маёнтках кароўнік. Аборы будавалі c каменю i цэглы, былі аборы i c сыроўкі. Навасёлкі. 2. Тонкая вяровачка, якой прымацоўвалі да нагі лапаць. Самыя моцныя аборы — канапляныя, я сам віў некалі. Рацічы. Або'рса ж. Toe, што i абора ў знач 2. Лёхка было хадзіць у пасталах, апкруціш ганучкі аборамі i ідзеш сабе, як пан. Казіміроўка. Або'чына ж. Ускраек дарогі. Фурманкі ехалі па дарозі, а мы ішлі па абочыні. Свіслач. Або'я ліч. Абое, абодва. Абоя рабое — як адно. Пра іх німа чо казаць, дабраліса да пары. Ахрымаўцы. Абрабі'цца зак. Забрудзіцца, запэцкацца. Вазьмі дзіця падатры, а то абрабіласо. Кунцаўшчына. Абрабі'ць зак. Забрудзіць, запэцкаць. Hi ўспяваеш мыць, так i зноў недзе ўпрэцца, рубашку абробіць. Сухая Даліна. Абра'з м. Абраз, ікона. Помню, як тато за абраз грошы хаваў, кап хто ні ўхапіў. Лаша. Абрака'цца незак. Абавязвацца, даваць зарок. Яшчэ Настуся ў тым року абракаласа схадзіць да Грыбава, пакланіцца святому Ільі. Кунцаўшчына. Абрамы'зіць зак. Зняважнць. Ён ні рас сваю Гандзю абрамызіў перад людзьмі, як тулькі яна церпіць. Рагачы. Абро'жак м. Нашыйнік для цяляці. A6рожак цяляці шыюць c тоўстаго палатна, кап шыі ні муляў. Свіслач. Абро'к м. Сечка з саломы i канюшыны з прымяссю аўса; корм у дарогу для каня. У дарогу бралі торбу з аброкам, кап каня пакарміць, як прыстаня. Каўпакі, Абру'б м. Вялікі кусок ворнай зямлі. Некалі ў пана купілі цэлы абруп пшанічнай зямлі, аш сем чалавек. Батароўка. Абру'с м. Абрус, настольнік. Ды якая слава была той, якая вытча ў восім нічальніцаў абрус. Эйсманты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аблямоўка, абмалахтаць, абмахнаціцца, абмежак, абмыліцца, абмякнуць, абножка, аборса, абочына, абрабіцца, абрабіць, абракацца, абрамызіць, аброжак, абруб
5 👁
 ◀  / 329  ▶