падарункамі. Гэта трэбо быць міліянерам хібо якім, каб абдарыць усю гэту радню. Цыдзікі. Абдзіра'нтус м. Чалавек, які хутка зношвае i ходзіць у рваным адзенні. Ходзіць гэты абдзірантус па сяле ў парваных ганавіцах i людзей ні ўстыдаяцца. Лікоўка. Абдзі'ртус м. 1. Дзіця, якое вельмі хугка зношвае адзенне, абутак. Некі абдзіртус ні дзіця, адзежы ні настарчысса. Хамякі. 2. Ашуканец, махляр. Некалі быў крамар, абдзіртус, абдзіраў людзей, як мог. Лазы. Абдры'паны дзеепрым. Абарваны, неахайны /пра чалавека/. Усяго мая, а абдрыпаны цёнгле ходзіць. Капцеўка. Абду'рваць незак. Абманваць, ашукваць. Ціпер ні той час, каб абдурваць, усе граматныя. Селюкі. Абе'дня ж. Абедня; набажэнства ў царкве пасля ютрані. Закупілі па нібошчыкутату абедню, сорак дзён будзя. Кашэўнікі. Абе'руч прысл. Аберуч, абедзьвюма рукам!. A дзіця схапіло матку аберуч за шыю, плача, ат сібе ні атпуская. Каменная Русота. Абе'чак м. Бакавіца рэшата. Абечкі да рэшатаў i сітаў выраблялі некалі з pacпаранай асіны, ці ліпы. Рудавіцы. Абе'чко н. Скрыня з дошчак, у якой памяшчаліся жорны. У нас абечко было добра, мука нігды ні рассыпаласа, добро было выбіраць. Бакуны. Абібо'к м. Гультай, лежабок.Такого абібока свет ні бачыў, людзі наробяцца, a ён завалай ляжыць, ні збэткаеш. Лаша. Абіра'цца незак. Чысціцца /пра курыцу/. Усероўно, як курыца на дождж абіраецца. Рацічы. Абіра'ць незак. 1. Выбіраць муку з жорнаў. Адной рукой круціш млён, другой абіраяш муку, кап ні рассыпаласа. Каханова. 2. Лаяць, прабіраць, даваць узбучку. За нешто мужыка, як пачне абіраць — страх слухаць. Загорцы. 3. Скрабаць /бульбу/. Трэбо хучэй бульбу абіраць, пакуль хлеп садзіць — уварыцца. Кунцаўшчына. Абі'ручны нож. Бандарскі струг для вырабу клёпак. Клёпкі спярша колюць з дзерава, потым абіручным нажом стругаюць, як трэбо, выгінаюць. Бандары. Абія'кі мн. Абутак на драўлянай падэшве. Я сама пры паляках i немцах у абіяках хадзіла. Эйсманты. Мой тато самі рабілі абіякі, нікаторыя куплялі гатовыя ў Індоры. Кунцаўшчына. Абкалупа'ць зак. Абшчыпаць пальцам! хлеб, змарнаваць. Дала дзі-цяці булку, та тулько абкалупало, ні ело. Караневічы. Абкалупа'чыць зак. Ашукаць, абмануць. Ён ні аднаго апкалупачыў, пусціў с торбай, a цібе німа што. Аульс. Абквэ'цацца зак. Забрудзіцца. Дзіця пусці да воза, то яно апквэцаецца шмаравідлам, ні пазнаеш. Ферма. Абкіда'ць незак. Абшываць берагі тканіны. У хустцы берагі трэбо апкідаць, кап ні цёпкаліса. Адэльск. Абкі'нуты дзеяпрым. Абшыты, аблямаваны ніткамі. Як добро апкінута пятліца ў каптане, то яна мацнейша, гузік спраўней зашпільваецца. Клачкі. Абкруці'ць зак. Абматаць. Як ні ўмеяш добро апкруціць гнучкамі ногі, та цэлы дзень будзяш мэнчыцца. Рагачы. Аблаву'хі прым. 3 абвіслымі вушамі. Я кралёў аблавухіх сабе завёў. Бакуны. Аблахма'ніцца зак. Абадрацца, знасіць вопратку. Зусім аблахманіўсо чалавек, відаць, жонка ні глядзіць. Пагараны. Абле'злік м. Той, у каго ад сонца аблезла з твару скура. Аблезлік ты, чысто з носа скура злезла. Кунцаўшчына. Аблупі'ць зак. 1. Абарваць з чужога дрэва садавіну. За ноч нехто чысто анісаўку аблупіў, ні яблычка ні засталоса. Пагараны. 2. Ачысціць ад лупіны, абабраць. Кап добро аблупіць яйцэ, кінь, як зварыш, у халодну воду. Пагараны. Аблупі дзіцяці яблычко, мо будзя есці.Жылічы. Аблу'плены дзеепрым. Абарваны; дрэнна апрануты. Ходзіць вечно аблуплены, аблахманяны, як жабрак. Кунцаўшчына. Абля'дры мн. Частка конскай вупражы /драўляныя накладкі на пастронках, каб не націралі бакі каню / Аблядры
Дадатковыя словы
абечак, абкалупаць, абкалупачыць, абквэцацца, абкруціць, абкідаць, абкінуты, аблахманіцца, абірацца, курыцуі, чалавекаі, ібульбуі, ідраўляныя, іпра
4 👁