Абабіра'ць незак. Выбіраць муку з жорнаў. Бало, я кручу жорна, о mamo абабірая муку, сыпляўсявенку. Круглікі. Абабі'цца зак. Навучыцца ад людзей, як жыць, як сябе паводзіць. Думалі, што з яго чалавека ні будзя, a зноў абобіўсо каля людзей i вунь якім стаў. Аульс. Аба'біцца зак. Згубіць мужчы некую годнасць, стаць бабай. Сцяпан зусім абабіўсо, бульбу скрэбя, пялюшке ходзіць на рэчку паласкаць. Пагараны. Абагна'ць зак. 1. Апярэдзіць. Як вадзілі коні пасвіць, та ўсе навыпярадкі ездзілі, хго каго абгоніць. Кунцаўшчына. 2. Абдзерці шалупінне з зерня. Спярша грэччыну трэбо патсушыць, каб лупіны атставалі, a ўжэ потым абагнаць у жорна. Лапенкі. Абагу'ліць зак. Абагуліць, зрабіць уласнае калектыўным, грамадскім. Як першы рас пры тых саветах уступалі ў хаўхоз, та коні абагулілі, a каровы засталіса. Батароўка. Абадра'нец м. 1. Галадранец, бедны чалавек. Хто ж за гэтаго аба-дранца пойдзя замуж, так i звэйдаецца старым кавалерам. Рагачы. 2. Дрэнна апрануты чалавек. Куды гэтаму абадранцу на фэст ехаць, каптана нават ні мае. Сапоцкін. Абадра'ны прым. Дрэнна апрануты. Гэ, грошы мая, а ў лахманах заўсёды ходзіць, абадраны. Грабяні. Абадра'ць зак. Абарваць з чужога дрэва садавіну; аблаташыць. Халера на іх, з адной яблыні нехто чысто яблыкі абадраў, тулькі дроб-ныя накінуў. Копанькі. Абалака'ць незак. Надзяваць чыстую бялізну. Заўтра Зельна, a абалакаць німа чаго, усё ні мыта. Кунцаўшчына. Абалва'ніць зак. Абдурыць. Я к даверліваго чалавека, то заўсёды абалваняць, выманяць усё, што мае. Вусенікі. Абало'нка ж. Вонкавы слой драўніны ў дрэве. Як даў пярун — усю сарцавіну ў вярбе высмаліў, адна абалонка засталаса. Батароўка. Абало'нь ж. Абалонь, слаі драўніны паміж карой i стрыжнем. Но, cacна — гэта матарыял, много абалоні, a ні ёлка. Карозічы. Абамбе'рыць зак. Неакуратна падстрыгчы нагала. Абамберыў ножніцамі хлопца, брытко на гуліцу выйсці, сміяцца будуць. Кунцаўшчына. Абанкро'ціцца зак. Абанкруціцца; не здолець пакрыць даўгі. Зусім абанкроціўсо, напазычаў, ні магу паквітаваць. Гарачкі. Аба'пал м. Аполак. Абапалаў прывёз, будзе чым загарадзіць, i дрова будуць. Батароўка. Аба'пал прысл. Абапал, з абодвух бакоў. Абапал дарогі стаял i сакарэ, ціпер i следу німа. Свіслач. Абармо'т м. Неразумны, тупы чалавек. Што пра гэтаго абармота гаварыць, або што талковаго ён зробіць. Кунцаўшчына. Абаро'г м. Падзёмная стрэшка на чатырох слупках для складання i захоўвання на зіму сена. Каля жалезнай дарогі, з Гродна на Парэчча як едзяш, усё абарогі стаяць с сенам. Сабаляны. Аба'ч у знач. выкл. Бач. Абач, які ты мондры зрабіўсо, адкуль такі ўзяўсо? Пагараны. Абораха'ць зак. Абгаварыць, аблаяць, зняважыць. Яна кожнаго аборэша, лелей яе ні руш. Батароўка. Абвяза'цца зак. Падвязацца /фартухом/. Абвязаласа хвартухом, стаіць каля печы, нешто шэпча сабе. Пагараны. Абганя'ць незак. Абганяць, акучваць сошкой. Пара абганяць буль-бу, а то перарасце, ні улезяш. Баранава. Абго'рваць незак. Абворваць. На сухі рок бульбу трэбо абгорваць глыбей. Зялёная. Абгры'зак м. Агрызак; недаедзены яблык або груша. Гэта хто абгрыскаў панакідаў, ні пройдзеш. Караневічы. Абдары'ць зак. Абдарыць; надзяліць
Дадатковыя словы
абабіраць, абабіцца, абадранец, абадраць, абалваніць, абамберыць, абанкроціцца, аббраха'ць, аббрэша, абвязацца, абгрызак, аборахаць, іфартухомі
5 👁