Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
цацанка, а дурному — радасць (прымаўка). Сухая Даліна. Авадзё'н м. Авадзень. Кароў дзісь ні выганялі — авадзён ні дае жыць. Малая Жорнаўка. Авацава'ць незак. Пладаносіць /пра садовыя дрэвы/. Яблыні павырасталі, а ні авацуюць, цвету аж усыпано, а яблыкаў німа. Круглікі. Агаро'джваць незак. Абгароджваць. Агароджваць трэбо, бо ат качак ратункуніма. Радзівілкі. Аге'р м. Ае'р. Як на агеры хлеп спячэш, то натто скарынка пахла. Свіслач. Некалі с сачком патопчасса ў агеры i шчупачкоў наловіш. Верцялішкі. Ari'да ж. i м. Шкодны, надакучлівы чалавек. Агіда гэта ні чалавек, ні с кім ні можа зжыцца, задзіраецца. Кунцаўшчына. Агі'дны прым. Брыдкі, шкодны. Агідны ён чалавек, усюды ўлезя. Ляпей на сабаку глядзела б, чым на яго. Малая Альшанка. Агла'дкі мн. Аладкі. Помню, маці напячэ агладак з рошчыны, кіславатыя такія, i мы ямо. Белева. Агле'дзіны мн. Паездка бацькоў засватанай дзяўчыны да жаніха. Агледзіны — гэта, як бацьке маладой едуць да хлопца, глядзяць, што ў як есць, як жыве. Пад"ятлы. Агло'бля ж. Аглобля, дэталь у возе. Заводзь Дарэшку ў аглоблі, запрагай, паедзямо да сваіх. Сухая Даліна. Агляндзі'ны мн. Тое, што i агледзіны. Паедзямо ў агляндзіны, хай пакажа, што мая. Клінчаны. Агро'днік м. Садоўнік у панскім маёнтку. Да вайны ў Свіслачы быў добры агроднік. Як пойдзямо абіраць яблыкі, то ён да нас лёстачкамі, ніяк ні называв тулькі «Мая душэ'чка», а потым як скажа брыткае слово, та хоць вушы затыкай. Свіслач. Агры'зак м. Агрызак. Дзеці ні ядзяць яблыкаў, а толькі марнуюць, агрыскамі кідаюцца. Зялёная. Агрыза'цца незак. Агрызацца; груба пярэчыць. Hi агрызайса лепш, усероўна ведаю, што гэта твая работа. Пракопавічы. Агрэ'ць зак. Стукнуць каго-небудзь. Але ш i агрэў кіём па хрыпце карові, аш прысела. Зарубічы. Адбіва'цца незак. Адрыгацца. Наеўсо замного, цэлы дзень адбіваецца, нідобро. Лэйгаболі. Адбі'цца зак. Пакрыцца /пра кабылу/. Кабыла адбіласа, ні патрабуе, да жарабца ні павяду. Кунцаўшчына. 2. Аддаліцца; парваць сувязь. Шурык зусім адбіўсо ат хаты, другі рок як ні паказваецца. Коматава. АдбГць зак. Адбіць шнурам, перад распілоўкай бервяна размеціць яго шнурам, нацёртым галавешкай ці крэйдай. Перат тым, як лажыць штуку на сталюгі, пільшчыкі націраюць галавешкай шнур, нацягваюць i адбіваюць шнурам, дзе трэбо пілаваць. Дзекалавічы. Адбія'на ж. Звычай у часе танцаў: хлопец задыходзіў да пары танцуючых, пляскаў у далоні, кажучы: «Адбіяна». Танцор павінен быў затрымацца i аддаць сваю партнёршу, а сам выйсці з кола. Звычай быў пашыраны ў Заходняй Беларусі да 1939 гада i з»яўляўся прычынай для абразы i боек. Стась, каб завясціса біцца, падыходзіў па некулькі разоў i даваў адбіяна. Рацічы. Адбо'рнік м. Сталярная прылада для выбірання пазоў у аконных рамах. Як нагострыш адборнік, як належыць, то добро i бярэ. Дзекалавічы. Адораха'цца зак. Адгаварыцца. Гені нашай ні адорахацца ад гэтых жулікаў, вышчаканцаў. Адэльск. Адбуксава'ць зак. Моцна пабіць, натрапаць. Хлопцы, не лазьце ў сад, а то злаўлю каго i добро адбуксую. Л ікоўка. Адбыдлава'ць зак. Стаць цельнай, апладніцца, пабегаць /пра карову/. Дзякаваць Богу, карова адбыдлавала, з другім целям будзя. Каменка. Адвалі'ць зак. Адрэзаць. Адваліў тумар хлеба i ясі, пачакаў бы — вячэра зараз будзя. Жытомля. Адве'даць зак. Наведаць, пабываць у сваіх. Хочацца сваякоў адведаць, даўно ні бачыліса. Хамякі. Трэбо адве
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ariда, авацаваць, агладкі, агрэць, адбраха'цца, адбрахацца, адбуксаваць, адбыдлаваць, адбівацца, адбіцца, адваліць, аер, дрэвыі, душэчка, кабылуі, каровуі, іпра
6 👁
 ◀  / 329  ▶