даць малодшу сястру, даўно ні бачыў. Сабаляны. Адве'дзіны мн. 1. Наведванне жанчыны пасля родаў родзічамі i знаёмымі. Учора на адведзінах былі, у Гэлі другі сын. Адэльск. 2. Паездка бацькоў засватанай дзяўчыны да жаніха. Ездзілі ў адведзіны да Галаўніч, глядзелі, дзе жыць будзе наша Верка. Казіміроўка. Адво'дак м. Новая пчаліная сям»я, што атрымалася ад штучнага падзела пчалінага роя. Ад моцнай сям'і можно зрабіць адводак, гэта ні нашкодзіць, раіцца ні будзя. Рацічы. Адвэ'нт м. Вялікі пост у католікаў перад калядамі. У нас у адвэнт ніхто ні браў шлюбаў. Занявічы. Адвя'зіч м. Кусок палатна, які накручваецца на навой кроснаў, чапляецца за аснову, каб даткаць кужаль i не пакідаць доўгіх канцоў асновы. Калі мало асновы, бяру адвязіч i датыкаю кужаль. Свіслач. Адвячо'ркам прысл. Пад вечар. ён тулько адвячоркам з»явіўсо ў хату, а так чорт ведае дзе прападаў. Путрышкі. Адга'каць зак. 1. Пабудаваць добрую хату ці іншы будынак. Але ш i хату сабе файну адгакаў. Лаша. 2. Прайсці многа кіламетраў. Здаецца, столькі вёрст адгакалі, i ногі ні баляць. Рагачы. Адгану'ць зак. Адгадаць. Адгані загатку: «У лазе на адной назе — грыб. Што гэта? Пагараны. Аддалё'к прысл. Здалёк. Свой сваго аддалёк пазнае, здагадаецца, хто гэта. Кунцаўшчына. Адда'ць зак. Аддаць. Аддалі яго ўчыцца, але галава, відаць, слабая, нічого з яго ні будзя. Шэмбеляўцы. Схадзіў да касцёла, аддаў yce грахе, i зноў можно грашыць. Адэльск. Аддуба'сіць зак. Адлупцаваць. На гуляй! аднаго рызыканта так аддубасілі, што ледво палез. Лаша. Аддыду'ліць зак. Адставіць, выпучыць. Жвот, як начоўкі, аддыдуліў i стаіць, ні прайсці. Карозічы. Каўнер у бурцы аддыдуліўсо, ні аблягае, стаіць. Сцяцкі. Аджыма'ць незак. Праць бялізну. Плаце ў гарачай вадзе аджымала, a паласкаць трэбо ісці на рэчку. Рудавіцы. У нас мяшке, як гразныя, аджымалі на рэчцы. Рацічы. Адзе'жа ж. Адзенне. Адзежы на наш век будзя, ні трэбо купляць. Бросты. Адзіна'ццацёро ліч. Адзінаццаць. Свіня аш адзінаццацёро парасят прывяла. Лаша. Адзіню'ткі прым. Адзіны. Ясько адзінюткі застаўсо ў бацькоў, нікого німа. Пракопавічы. АдкапьГліць зак. Адставіць. Адкапыліў задніцу i стаіць, ні пралезці. Баранава. Адкара'бкацца зак. Пазбавіцца, адчапіцца. Як прыстаў некі жулік, ледво ад яго аткарапкаласа. Гродна. Адкара'хтацца зак. Адчапіцца, адстаць. Як прывязаласа нека сабака, ледво ад яе аткарахтаўсо. Жукевічы. Адкача'ць зак. Адпрасаваць бялізну з дапамогай спецыяльных драўляных прылад. Валко i качалко недзе на гарэ, можно ўзяць i адкачаць плаце, як маці некалі качала. Баброўнікі. 2. Прывясці да прытомнасці чалавека, які захлыснуўся вадой. Выцягнулі Івана з вады ніжывого, ледво адкачалі. Грандзічы. Адкі'нуцца зак. Адмовіцца, адрачыся. Быў чалавек старгаваў карову, задатак даў, а пасля аткінуўсо. Круглікі. Адкро'іць зак. Адрэзаць. Аткрой хлеба дзіцяці, хай есць. Рагачы. Адло'г м. Незасеенае некаторы час поле. Як прыехалі з бежанства, то ўсё поле адлогам ляжало, лесам парасло, ледво мама c Паўлам выкарчавалі, гараць ні было як. Свіслач. Як прыехалі з Pacei, усюды адлог быў, ніхто ні гараў. Кунцаўшчына. Адлупцава'ць зак. Адлупцаваць, набіць. Нізашто хлопца адлупцаваў, ён ні пры чым тут быў. Літвінкі. Яго ні раз ужэ адлупцавалі, а ён усяроўно лезе ў сат. Радзевічы. Адлю'днік м. 1. Скрыты, замкнуты ў сябе чалавек. Адлюднік гэты, вечно сядзіць у сваёй хаці, людзей ні бачыць. Белева. 2. Той, хто жыве на водшыбе, далёка ад населенага пункта. Пастроіў сабе хату пад самым лесам i жыве гэты адлюднік, як воўк. Клінчаны
Дадатковыя словы
адгакаць, адгануць, аддубасіць, аддыдуліць, аджымаць, адзежа, адкарабкацца, адкарахтацца, адкроіць, адкінуцца, сямі
5 👁