Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Адмалястава'ць зак. Адрэзаць. Узяў адмаляставаў c паўхунта сланіны i есць с хлебам, усероўно як ён галодны. Кругляны. Адме'нны прым. Адменны, адметны, сваеасаблівы; не такі, як усе. Гэта яблыня адменна ад ўсіх, на ёй кожны рок яблык як усыпана. Ласосна. Адмянці'ць зак. Адлупцаваць, аддубасіць. Я сваго адмянціў, як мая быць, хай ведае, як на бабу бзікаць. Кунцаўшчына. Адне'квацца незак. Нясмела адмаўляцца, адказвацца ад чаго-небудзь. Ён заўсёды аднекваецца, але калі возьмецца за работу, то зробіць як трэбо. Грыўкі. Адно'йчы прысл. Аднаго разу. Аднойчы ідзем па дарозі, аж бачымо, нека старая баба сядзіць i свішча, мусі дурная якая. Казловічы. Адня'ць зак. Адабраць/мову/. Перат смерцю Хрысціні зусім адняло мову, ні слова ні сказала, так i скончыласа. Свіслач. Адо'ляць зак. Адолець, асіліць, перамагчы. Ледво гэтаго быка адоляў, зваліў, такі дужы быў. Адэльск. Адо'нкі мн., м. Апошнія снапы збожжа ў адрыне ці стозе. Як малацілі, я падняў адонак, так шашок i выскачыў. Нагой прыціснуў, а ён зубамі за бот, выкруціўсо, уцёк, тулькі смуроду нарабіў на ўсю адрыну. Кунцаўшчына. Адпаве'дны прым. Вельмі добры, здатны /пра чалавека/. Для твае Яніны хлопяц атпаведны, німа што казаць, добра будзя пара. Адэльск. Адпаласава'ць зак. Адрэзаць. Атпаласаваў c паўкумпяка свіного, i ўжэ будзя чым закусваць. Няцечы. Адпалява'ць зак. Стаць цельнай; апладніцца; пабегаць /пра карову/. У гэтым року карова ізноў мусі ні атпалявала, перадойкай будзе. Круглікі. Адлалянтава'ць зак. Адрэзаць, адарваць вялікі кусок чаго-небудзь. Атпалянтаваў нехто ў кажусі кусок палы, i хадзі, як хочаш. Кунцаўшчына. Тулькі прышыла кішэнь хлопцу, а ён ізноў атпалянтаваў, вырваў з мясам. Рацічы. АдпірьГць зак. Адлупцаваць. Здаецца атпірыў кабылу, як трэбо, a яна ізноў у шкоду. Лаша. Адпява'ць незак. Адпяваць /нябожчыка/. Калі бедны быў чалавек i бацюшка ні прыехаў, та бабы самы атпявалі па нібошчыку. Лаша. Адры'нішча н. Месца, дзе раней стаяла адрына. На адрынішчы нічого ні pacло, мы ўсе паляныя цвіке там збіралі. Гібулічы. Адсадзі'ць зак. Аддзяліць ад каровы цяля, каб не ссала карову. Пасля трох нідзель мы цяля атсадзілі ат каровы. Усенікі. Адсе'ў м. Вымакшае або вымерзшае месца азімых пасеваў, засеянае вясной яравымі. На загончыках, відаць, ізноў будзя атсеў, вада стаіць, вымакне. Баброўнікі. Адсе'яць зак. Другі раз засеяць поле, калі не ўзышло або вымакла збожжа. Відаць, кепска насене было, ні ўзышло, мусялі атсеяць. Рацічы. Адско'чыць зак. Адстаяцца. Ужэ сок бярозавы атскочыў, стаў белы, можно піць. Зялёная. Адста'віць зак. Выставіць, выпучыць. Ты што жваціско атставіў, стаіш, як начвач які. Лаша. Адсту'пнае н. Плата, якую адзін пакупнік прапануе другому, каб той уступіў тавар /адступіўся/. Даў купцу атступнаго, а так i ні купіў бы гэтай каровы. Дубоўка. Адтапі'гь зак. Падаграваючы, прымусіць згарнуцца, аддзяліцца; стварожыць /пра малако/. Малако, што ў гэтых збанках, аттапі, на сыр пойдзя. Гумбачы. Адубе'ць зак. змерзнуць на холадзе. Чысто адубеў, стоячы на марозі, зуб на зуб ні нападае. Пракопавічы. Адудзе'ньчыць зак. Адплаціць за паслугу. Калі хто мне добро зробіць, то я ўдубальт адудзеньчу. Квасоўка. Аду'ра м. ж. Той, хто дурное гаворыць. Нека адура ні чалавск, сам ні ведае, што пляце. Рагачы. Аду'раны дзеепрым. Абмануты. Стаіш гэдак, зусім адураны, у галаве ўсё пе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адабрацьімовуі, адлалянтаваць, адмаляставаць, адмянціць, аднеквацца, адняць, адоляць, адонкі, адпаведны, адпаласаваць, адпаляваць, адрынішча, адсадзіць, адсеяць, адсеў, адскочыць, адставіць, адступнае, адтапігь, адубець, адудзеньчыць, каровуі, малакоі, чалавекаі, іадступіўсяі, інябожчыкаі, іпра
9 👁
 ◀  / 329  ▶