Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
рамяшаласо, ні ведаеш, што i рабіць. Перстунь. Адхла'ны прым. Скупы. Нашы панэ вельмі атхланыя былі, нігды нікому нічого ні пазычалі. Адэльск. Адхля'біць зак. Шырока адчыніць. Ты што дзверы атхлябіў, у хаці i так хоць ваўкоў ганяй. Свіслач. Адхля'шчыь зак. Расшпіліць. Зашпілі пальто, а то атхляшчыў i стаіш на марозі, дрыжыш. Рагачы. Адху'каць зак. Адагрэць рукі, дуючы на іх. Змёрз у рукі, хукаў, хукаў, пакуль трохі атхукаў. Пагараны. Адцадзі'ць зак. Адцадзіць. Як зварыцца свіная бульба, та аццэдзіш i патаўчэш у цэбры. Зялёная. Адша'стаць зак. Адрэзаць. Добро ні памераў, атшастаў, a ціпер ні прыточыш. Радзевічы. Адшчыпну'ць зак. Адшчыпнуць, адарваць. Атшчыпну я ружу-кветку i пушчу на воду, плыві, плыві, ружа-кветка, аж да маго роду/ з нар.песні/. Свіслач. A e'p м. Aep. Сено з аерам натто ж моцно пахне, спіш на ім — аж у галаве верне. Карозічы. Ажахо'вы прым. Карычневы. У той час бабы ткалі андараке ўсе ажаховыя, наймаднейшыя тады былі. Агароднікі. Аза'дак м. Задняя частка тушы. Азадак бараніны купіў, файна мясо. Зарыца. Аказа'цца зак. 1. Апынуцца. От так мы i аказаліса ў Padi. Зарубічы. 2. Азвацца, падаць голас. Сядзіш адзін у хаці, a ён прыдзе i да цібе кап хоць славечко якое аказаўсо. Лаша. Акалаці'ць аак. Абмалаціць снапы збожжа першы раз, г.зн. не поўнасцю. Акалаціў паўтары капы жыта, будзе з чым ехаць да мліна. Балічы. Акале'ць зак. Адубець, змерзнуць. Чысто акалеў, стоячы на дварэ, аш трасе. Бакуны. Акало'т м. Сноп жыта пасля першага абмалота. 3 акалота файна сечка, з зерням, добро коні ядуць. Лікоўка. Акало'чанік м. Toe, што i акалот. Акалочанікаў нарэзаў на сечку, будзе на пару дзён. Рацічы. Акірна'чыць зак. Сесці верхам на што-небудзь i ахапіць нагамі. Акірначыў слон нагамі, сядзіць, як на кане. Караневічы. Аклада'ць незак. Лупцаваць, біць. Дастаў біча i давай акладаць каня, а ён ні з месца, наравісты, тулькі галавой круціць. Каленікі. Акла'дзіна ж. Дубіна. Узяў акладзіну i давай акладаць, аднаму як даў, та той ані кінуўса. Дарашэвічы. Акла'дніцы мн., ж. Шырокія дошкі, якія закладаюць паміж ручкамі воза для перавозкі гною. Кап больш гною накласці на воз, акладніцы падымалі. Пагараны. Ако'ліца ж. Шляхецкае пасяленне, засценак. У аколіцах шляхта казала: «Шляхціц на загродзе роўны ваяводзе». Лаша. Дзе самыя лепшыя землі, там шляхецкія аколіцы былі, шляхта сядзела. Баброўнікі. Ако'льнік м. Сталярная прылада для надання фігурнай формы аконным рамам. Дзераво да акольніка сам зрабіў, жаляско старое, ашчэ дзедава. Дзекалавічы. Ако'ман м. Аканом /службовец у панскім маёнтку/. Некалі Альшэўскі ў Ляхнове акоманам быў, каровы занімаў з руні. Кунцаўшчына. Ако'п м. Земляны вал з траншэяй у канцы палеткаў. 3 канцэ кожнаго палетка быў акоп, кап у шкоду жывіна ні лезла. Кунцаўшчына. Акра'ец м. Кавалак хлеба. Акраец — гэта даволі добры кусок хлеба. Ніжнія Пагараны. Акра'йчык м. Невялікі кавалачак хлеба. 3 бохана толькі акрайчык застаўсо, на палудзень ні стане хлеба. Агароднікі. Акру'га ж. Мясцовасць, якая мае агульную гаспадарчую сувязь, адны інтарэсы. Гэ, ён на ўсю акругу гаспадар быў, што i казаць. Хліставічы. Акрыва'нка ж. Вялікая хустка, якой жанчыны акрываліся ў дарозе, асабліва ў непагадзь. Без акрыванкі бабы ў дарогу ні ехалі, кожная брала. Пракопавічы. Акрыяць зак. Ачуняць; паправіцца пасля хваробы. Быў зусім дайшоў, ціпер
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адхланы, адхлябіць, адхляшчыь, адхукаць, адшастаць, аказацца, акалаціць, акалець, акладзіна, акруга, акрыванка, акірначыць, маёнткуі, песніі, родуі, іслужбовец
10 👁
 ◀  / 329  ▶