Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
трошкі акрыяў, стаў папраўляцца. Гродна. Як тулькі ўнясла ў хату кураня, так i акрыяло, ззымало дух. Рагачы. А'ксны мн. Асцюк, шып. У курыцы аксны трэбо было павырваць, бо, як астыне, та ні дасі рады. Грандзічы. Акуля'ры мн. Спецыяльнае прыстасаванне на вуздэчцы на ўзроўні вачэй у выглядзе скураных паўкруглых латак, якое не дае магчымасці каню глядзець у бакі. У аднаго гаспадара палахлівы конь быў, насіў, i акуляры ні памагалі. Пагараны. Аку'це н. Металічныя дэталі, неабходныя для акоўкі драўляных земляробчых прыладаў /плуга, бараны i г.д./.Пры паляках натта ж акуце было дарагое, ні даступіцца. Ферма. Аку'ця вон! Выкл. Вокліч, якім выганяюць авечак з хлява. Акуця вон! Акуця вон! Пайші ў поле! Лойкі. Акцы'зны м. Чыноўнік у былой царскай Pacii i Польшчы да 1939 года. Карчмарэ натта ж баяліса акцызнаго, ён глядзеў, каб ні абманвалі людзей, ставіў на кручке штэмпяль. Дзекалавічы. Але' часц. Але, так, ага. Але, можа ты i праўду кажаш, хто яго ведае. Круглікі. Але'пстрыка ж. Электрычнае святло. Бачым, як у Вінцуковай хаці алепстрыка свеціць. Пагараны. Алё'з м. Мокрае месца, парослае рэдкім лесам. Найбольш алёз зарастае лазняком i альхой. Сабаляны. Аліга'нт м. Ганарысты, фарсісты хлопец. Алігант — на ўвесь кант /выслоўе /. Ланявічы. Аліга'нтны, аліга'нтскі прым. Стройны, прыгожы; фарсісты. Вылюдзіўсо, стаў алігантным хлопцам, стройным. Лугавая. Алігантскі, а да працы — нораў панскі /прыказка/. Квасоўка. Алінге'рка ж. Верхняе жаночае адзенне з шэрага сукна, з чорным каўнерам. У алінгерках жанке да касцёла хадзілі. Русота. Помню, ашчэ ў мамы была алінгерка. Круглікі. Алу'ха ж. Канец, пагібель. Каб ні асвабадзілі нашы, та ўсім тут алуха была б. Пагараны. Альбо' злуч. Ці, або. Альбо гэта праўда была, што ты кажаш? Вішнявец. Альшына' ж. Альшына, алешнік. У Смузе над рэчкай альшына павырастала пад небо, ні пралезці. Сухая Даліна. Аляктро'ўня ж. Электрастанцыя. Першу аляктроўню пастроілі пры саветах ў Вайтаўшчыні, на ўсю акругу свяціла. Ціпер некі растаран зрабілі ў ёй. Кунцаўшчына. А'ман м. Чалавек, якого нанімалі ў дарэвалюцыйны час багатыя яўрэі на свае свята: яго вадзілі па вуліцы, піхалі, насміхаліся i г.д. Што вы міне піхаеце, як амана? Індура. Амарыка'нка ж. Гатунак бульбы, якую садзілі сяляне пры польскай уладзе. Некалі амарыканку садзілі, яна c такімі чырвонымі ямачкамі была, добро разварваласа. Пад»ятлы. А'маць незак. Есці /дзіцяч.слова/ Можа ты, унучачку, амаць ужэ хочаш? Скамарошкі. А'мба ж. Канец, пагібель. Myci зараз усім тут амба будзе, ні вытрымаюць. Рагачы. Аме'шкацца зак. Абжыцца, усталявацца. Не паспелі мы тут i амешкацца, як зноў вайна надышла. Кунцаўшчына. Амэрыка'нка ж. Toe, што i амарыканка. У нас была картофля-амэрыканка, садзілі да вайны. Сапоцкін. Амялу'ха ж. Амялушка /птушка/. Узяў бабу, як амялуху, тулькі паглядзі. Капцёўка. Анаві'цы мн. Штаны. Надзеў святочныя анавіцы, a ў будзень ходзіць. Ліхачы. Анге'лькі мн. Святочныя боты з дарагой скуры з высокімі заднікамі, якія насілі вайскоўцы i заможныя гаспадары пры польскай уладзе. Hi кожны шавец мог добрыя ангелькі зрабіць, яны дораго каштавалі.Рацічы. Андана'рнікм. Парабак,які атрымоўваў за гадавую службу аплату збожжам. Ён на анданарыі быў — анданарнік. Цыдовічы. Андара'к м. Самаробная спадніца ў клетачку або ў палоску рознага колеру. Андарак, андарак — у андараку дзірка, ні я твой кавалер, ні ты мая дзеўка /прыпеўка/. Свіслач. Андуля'цыя ж. Завіўка валасоў. Маня як
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

акцызны, аляктроўня, амялуха, анданарнікм, андуляцыя, словаі, івыслоўе, ідзіцяч, іплуга, іпрыказкаі, іпрыпеўкаі, іптушкаі
5 👁
 ◀  / 329  ▶