Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
зрабіла андуляцыю, та выглядая ціпер маладая авечка. Лікоўка. Андына'рац м. Ардынарац. Як служыў у польскім войску, та андынарцам быў у паручніка, добро было, ні ганялі як другіх. Гібулічы. Анё'л м. Анёл. Ідзі с панам богам, хай анёл цібе сцяражэ. Лойкі. Ані'гдачкі прысл. Ніколі /узмацн./ Анігдачкі больш рабіць так ні буду, хай яно пропадам прападзе. Каменка. Ані'гды прысл. Ніколі. Больш анігды да вас ні паедзямо, хай вы згарэце з вашай гасцінай. Малая Альшанка. Анія'к прысл. Ніяк. Аніяк ні хоча памірыцца з бацькамі, як ні ўгаворвалі, што ні казалі. Кунцаўшчына. Ано'да ж. Эфірнае масла, якое бедныя сяляне ўжывалі замест гарэлкі. Ка'пнеш на цукар аноды, з»ясі — так у мазгах i заверне. Ліхачы. Аноду куплялі ў аптэках. У Новай Рудзе людзей i ціпер называюць аноднікамі. Я адзін рас папробаваў, узяў з ложачку, та мусі з нідзелю смярдзело, а яны просто так i лакталі. Сабаляны. Ано'дым м. Toe, што i анода. Анодым капалі на цукар i бралі ў рот. Я помню, мая щётка Тэкля піла. Загорцы. Ан'одыя ж. Тое, што i анода. Пры Польшчы паедзям да Гродна, быў знаёмы аптакар.»Дай чакушку анодыя!» — i дасць. Азёры. Антлэ'ф м. Канец, пагібель. Антлэф мусі зараз ім будзя, ні вытрываюць. Індура. Антыля'рыкі мн. Брыжы, карункі /на адзенні/. Маленькія брыжачкі такія тоненькія, называліса антылярыкамі, прышывалі да сарачок у два радэ. Клачкі. Апа'дкі мн. Ападкі. Якія тут яблыкі, адны апаткі, хто іх купляць будзя. Зялёная. Апала'не н. Ачыстка круп правейваннем. Надаело гэта апалане, на хоць ты трохі паапалай. Баброўнікі. Апала'ць незак. Ачышчаць крупу ад смецця, дробнай мякіны пры дапамозе апалушак /маленькіх начовачак/. Я к хто ў жорна рабіў крупэ, та пасля апалаў апалушкамі, каб чыстыя былі. Каўпакі. Апало'нік м. Хвастатая лічынка жабы. Апалонікаў гэтых у сажалцы! Ад іх вада аж гіжыць. Кунцаўшчына. Апало'нікм. Вялікая лыжка для налівання стравы. Помню, дзед мне малому як даў апалонікам па лобі, та аш прысеў. Раўкі. Апалу'шкі мн. Сельскагаспадарчая прылада для ачысткі круп у выглядзе невялікіх начовачак. У нас у сенях стаяць ашчэ старыя апалушкі, ціпер ніпатрэбныя. Круглікі. Апанта'ны прым. Шалёны, звар"яцелы. Лётае апантаны, як бровар запаліўшы. Хліставічы. Апанча' м., ж. Няўклюдны, бесхарактарны чалавек. Hi мужык, а нека апанча, са сваёй жонкай ні справіцца. Дарашэвічы. Апаражні'ць зак. Апаражніць, выпіць да дна. Глядзі, ужэ другую бутэльку апаражнілі, i яшчэ ім мало. Гарны. Апа'рыць зак. Апарыць; абліць кіпенем. Маці, як хто апарыць рукі, так зразу прыкладае цёртай бульбай. Балічы. Апары'ш чыць зак. Зварыць, прыгатаваць ежу. Кап што кольвек апарышчыць, накарміць, ды хай ішлі 6 малаціць. Кавалічы. Апасты'ць зак. Абрыднуць, надаесці. Ты ўжэ мне апастыў, глядзець ні хачу. Кунцаўшчына. Апачы'на ж. Доўгае вясло для кіравання плытом /апачыны дзве: спераду i ззаду/. Закідай апачыну ўлево! Трымай, кап ні знясло! Свіслач. Апе'нія ж. Аўтарытэт. Апенію зусім згубіў з-за гэтых бабаў, ніхто з ім ні лічыцца. Скрыннікі. Апе'шыць зак. Спалохацца, струсіць. Хлопец як глянуў, што робіцца, так i апешыў, стаў, як укопаны. Дарашэвічы. Апіво'ш м. Ашуканец, прайдзісвет. Хіба ж хто гэтаго анівоша ні ведае, ён ні аднаму насаліў. Кунцаўшчына. Апіна'стар м. Вожык, прылада, якую надзяваюць цяляці на мырсу, каб не ссала карову. Надзенеш апінастар, цяпя ткнецца да лымя, а карова яму — бонц нагой. Грандзічы, Азяркі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адзенніі, андынарац, антылярыкі, апалаць, апалонікм, апастыць, апачына, апенія, апешыць, апівош, ззадуі, капнеш, начовачакі, іапачыны, імаленькіх, іузмацн
3 👁
 ◀  / 329  ▶