Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Апі'ня ж. Аўтарытэт. Ён ніякай апініі ні мае, які з яго начальник. Круглікі. Апляву'ха ж. Аплявуха. Ён, доўго ні ждучы, так i даў яму аплявуху. Белева. Аплята'ць незак. Ca смакам есці. Бачу, кот прытаіўсо каля печы i нешто аплятае. Лаша. Апо'лак м. Крайняя дошка з аднаго боку выпуклая, якая атрымліваецца пры падоўжнай распілоўцы бервяна. Аполкамі гародзяць у хлявах, робяць насціл, каб цяплей у хлявах было. Пяслі. Апо'лец м. Вялікі кавалак свінога сала. Паршука такрок закалолі добраго, ашчэ апольцаў тры маям сланіны. Дарашэвічы. Апо'ліны мн. Адходы ад правейвання круп. Збяры аполіны, дый кінь пат свіня, хай перабіраюць. Бакуны. Апо'на ж. 1. Шына. Апону, мусі, на цвік прабіў, дух спускав. Жукевічы. 2. Вялікі кавалак аўчыны або грубага сукна, якім укрывалі ногі ездакі ў санях, экіпажах. Найбольшы марос, а як укрыясса добро апонай, та i ён ні страшны. Гродна. Апо'ркі мн. Старыя боты з адрэзанымі халявамі. Каля сваей хаты добро i ў апорках хадзіць. Панямунь. Апо'ўзлікм. Бесхарактарны, марудлівы, бязвольны чалавек/пагард./. Каб ён ні быў такім апоўзлікам, та пат старасць можно было б i на яго спадзявацца. Баброўнікі. Апо'ўзлы прым. Бесхарактарны, марудлівы, бязвольны. Лазіць, як апоўзлы, ледво ногі валачэ. Рудавіцы. Апрандава'ць незак. Паважаць, шанаваць. Ён зусім свае жонкі ні апрандуе, за нішто мае. Кругл i кі. Апрану'цца зак. Адзець вопратку. Я гэта i бес цібе ведаю, што, як у дарогу едзяш, та трэбо добро апрануцца. Карозічы. Апрану'ць зак. Адзець. Ціпер шторок мода другая, гэта раней адзеў фуфайку i хадзі сабе. Асочнікі. Апра'таць зак. Ачысціць; вызваліць ад ўсяго непатрэбнага. Трэбо адрыну апратаць, заўтро снапэ будзем вазіць. Балічы. Апсі'к! выкл. Вокліч, якіы адганяюць ката. Апсік! Німа ад цібе спакою. Лаша. Апу'цканы дзеепрым. Вымазаны, запэцканы, забруджаны. Дзіця апуцкано, стварэня на ім ні знаць. Ферма. Ап/цкацца зак. Вымазацца, забрудзіцца, запэцкацца. Вытры бараду, а то апуцкаўса, як малы. Баранавічы. Апу'цкаць зак. Вымазаць, забрудзіць, запэцкаць. Скінь каптан, бо апуцкаеш ядучы. Бандары. Апяхну'ць зак. Адказацца ад сваіх намераў. Узяўса спачатку за работу, а пасля чамусьці апяхнуў. Старая Руда. Пасля смерці жонкі хацеў жаніцца, а пасля апяхнуў. Кавалічы. Ара'ва ж. Вялікі гурт. Адкуль узяць такую араву накарміць, ні выдлужыш. Кунцаўшчына. Арапо'рт м. Аэрапорт. Якраз двойка ідзе да арапорта, сядай жывей, паедзям. Калбасіна. Ара'тай м. Араты. Які з яго аратай, з-за ручок плуга ні відаць. Грандзічы, Азяркі. Армо'нік м. Гармонік. Іван добро іграў на армоніку, прас сібе іграць навучыўса. Грандзічы, Азяркі. Армя'к м. Доўгая мужчынская вопратка з сукна. У дарогу мужчыны заўсёды бралі армяке. Галаўнічы. А'рфа ж. Арфа; сельскагаспадарчая машына для ачысткі зерня ад мякіны i смецця. Рукі адбярэ, круцячы арфу. Забагонікі. Арфава'ць незак. Арфаваць; ачышчаць арфай зерне ад мякіны i смецця. Як намалоцяць жыта, та мы арфавалі i ноччу, пры фанарэ. Забагонікі. АршьГн м. Старая мера даўжыні, роўная 71 см. Некалі метра ні ведалі, мералі на аршыны. У адным аршыні 16 вяршкоў. Клачкі. Арыш та'нт м. Арыштант. Хіба хто ні ведае гэтаго арыштанта, ён прайшоў агонь i чортавы зубы. Свіслач. Бачыла, як вялі на суд арыштантаў? Карозічы. Асаве'ць зак. Асалавець; стаць расслабленым, санлівым. Здаецца, i німного выпілі, a чалавек зусім асавеў, стаў га
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аплятаць, аполак, аполец, апоркі, апоўзлікм, апрандаваць, апрануць, апуцканы, апуцкаць, апяхнуць, апіня, апіцкацца, арава, асавець, чалавекіпагард
2 👁
 ◀  / 329  ▶