варыць абы-што. Дарашэвічы. Асаві'к м. Падбярозавік, абабак. У нашым лесе асавіке растуць тулькі пад бярозамі i асінамі. Зарубічы. Асавя'к м. Toe, што i асавік. Гэта асавяк, ён робіцца такі разлезлы, як адварыш. Свіслач. Асадзі'ць зак. 1. Надзець, умазаваць што-небудзь, прымацаваць. Мой дзед, Сівенькі, як асадзіць касу, та не чуеш у руках, касі i толькі пасвіствай. Pyдавіцы. 2. Перан.: паставіць на месца. Ён разышоўса, скочыў, як шалёны, але мушчына некі ўмігяготакі асадзіў. Палаткова. Аса-дзіць рой — пасадзіць рой, які выраіўся, у новы вулей. Ззымаў тато велькі рой, асадзіў у новы ўлей, a назаўтро яго i след прастыў, паляцеў. Ласосна. Асака' ж. Асака. Асакі каровы ні ядуць, языке могуць парэзаці, яе тулькі коні зімой ядуць. Сухая Даліна. Асака'р м. Таполя. За цесцям, каля Стасюка, рос асакор, ціпер спілавалі, пень адзін астаўсо. Пагараны. Аса'шкі мн. Выязныя сані з фігурным верхам. Асашкі былі тулькі ў багатых гаспадароў, бедныя ні мелі. Бакуны. Некалі ў нас, у Альшаніцы, прывозілі ў асашках бацюшку свянціць карапке, ездзілі да цэрквы. Вялікая Альшанка. Асе'ліца ж. Ваколіца, акруга. 0, ён у нас быў музыкант на ўсю аселіцу. Баброўня. Асё'лка ж. Асялок, брусок. Ён, бывало, мне наменьціць асёлкай касу, та яна аж ліжа, косіць траву. Свіслач. Аске'рыцца зак. З'едліва ўсміхнуцца. Ты што на міне аскерыўсо, глядзіш выўком? Пагараны. Аско'міна ж. Аскома. Пасля яблыкаў acкоміну набіла, хлеба ні ўкушу. Рагачы. Аславу'хі прым. Аблавухі. Аславухія свіня файныя, яны добрыя на сало, пародзістыя. Бакуны. Асма'лак м. Абгарэлы кавалак дрэва; галавешка. У вайну немцы Пузавічы спалілі, тулькі адны асмалкі засталіса з будынкаў. Стральцы. Асмі'на ж. 1. Асьміна /старая мера сыпкіх цел, роўная 105л./. Некалі лічылі, што ў асміне дзесяць вёдзяр. Клачкі. У нас у засеку асмін с пяць ашчэ лонскаго жыта ляжыць, перасушвалі. Лаша. 2. Высокая пасудзіна, сплеценая з саломы i лазы для захоўвання збожжа. У асміну як залезяш, та ні вылязяш; я сам адзін раз залез, та матка ледво выцягнула. Дзекалавічы. Асмо'лак м. Тое, што i асмалак. У нікаторых вёсках называлі галавешкай, а ў нас — асмолкам, ім сувальскія пільшчыкі націралі шну-ры, значылі калоду. Караневічы. Аснісе'ко н. Доўгая пуга, якой паганялі валоў/устар./Тады Сцяпан Бычок падняў аснісеко, што валоў паганяюць, i давай сцёбаць жонку, што сляпому жабраку нічого ні дала. Капцёўка. Асно'ва ж. Падоўжныя ніткі ў тканіне. Калі шарсцяную радзюшку ці радио тчэш, та аснова i ўток шарсцяныя, а можа быць аснова парцяная, a ўток — шарсцяны. Свіслач. А'сны мн. Маленькія, недаразвітыя зачаткі пярынак, якія застаюцца пасля скубання курыцы, качкі, гуся. Як acкубеш курыцу, та застаюцца аснэ, іх тулькі нажом можно павырваць ці acмаліць на агне. Круглікі. Астраво'к м. Сухі грудок з сенажаццю або лесам сярод поля ці балота. Нідалёка Гожы есць вёсачка Астравок; так называецца, бо яна паміж лесу, як на астраўку. Гожа. А с/ш ак м. Кавалак сухога хлеба. Ці старому чалавеку асушкі есці, хай маладыя ядзяць. Кавалічы. Асушы'ць зак. Выпіць, апаражніць. Як селі, так тры бутэлькі i асушылі. Рагачы. Асы'паць зак. Акучыць /бульбу, буракі/. Hi ўспеў, халера, бульбу асыпаць, а ціпер перарасла, ні ўлесці. Капцёўка. Асыпа'ць незак. Акучваць. Пасля гэтаго дажджу ні шкодзіло б буракі асыпаць. Хамякі. Асы'пка ж. Мука грубага памолу з аўса i ячмяню для жывёлы. Як асыпка есць, та i паршука можно выкарміць, як кажуць: «Кармі свіню мукой, та пойдзя рукой». Дарашэвічы
Дадатковыя словы
асакар, аселіца, аскерыцца, аскоміна, асмолак, асміна, асны, асушыць, буракіі, валоўіустар, зедліва, сіш, ібульбу, істарая, ітады
2 👁