Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Асэ'сар м. 1. У дарэвалюцыйнай Pacii судовая службовая асоба. Таго асэcapa баяліса, як агню: як скажа — так i закон. Вялікае Дзямідкава. 2. Важная асоба, высокі чын /іран./ А ты што тут мне за асэсар, распаражаясса? Вялікае Дзямідкава. Асяні'на ж. Звычай у сялян восенню /на дзеды/ даваць папу, пастуху, карчмару, настаўніку сельскай прыхадской школы збожжа i бараніну /устар./. На дзеды калісьці ў нас пастыр хадзіў па асяніне, давалі яму па лусце хлеба, па сем хунтаў жыта, нікаторыя гаспадарэ давалі па лапатцы бараніны. Лаша. Асяню'км. Баранчык, які нарадзіўся восенню. 3 асянюка тонкая гаўчынка, на кажух ні гадзіцца. Свіслач. Асянючо'к м. Тое, што i асянюк. Асянючка пакідалі на зіму, кап падрос. Карозічы. Ат выкл. з адмоўным значэннем. Ат, ні пайду на сход, чаго там ні бачыў. Лікоўка. Атво'й м. Плынь ракі, якая адносіць ад берага на сярэдзіну. Папаў на атвой, чысто выбіўсо с сіл, думаў, ні даплыву да берага. Селюкі. Ато'са ж. Цяж, звычайна з тоўстага дроту, ад аглоблі да пярэдняй восі для выраўноўвання ходу калёс. Ашчэ помню, як вазы былі на дзяравяннум хаду, атосы ў іх рабілі з лазы. Кунцаўшчына. Ато'чыны мн. Унутранае сало з кішак свінні. Аточыны некалі ператаплялі i на салі пяклі аглаткі. Зарыца. Аўсю'г м. Аўсюк /пустазелле/. Даўней ніяк аўсюгу ад гаўса ніхто ні аддзяляў, ціпер паліваюць i прападае. Пагараны. Аўсюга'ж. Toe, што i аўсюг. Аўсюга як завядзецца ў гаўсе, цяшко вывясці, насене трэбо мяняць. Рагачы. Аўтанабі'ль м. Аўтамабіль, аўтамашына. Ля, некі аўтанабіль затрымаўсо каля Мудрыкавай хаты. Круглікі. Афэ'йданы дзеепрым. Замазаны, забруджаны. Гэта такого ўжэ складу чалавек, вечно афэйданы лазіць. Салаўі. Афэ'ндацца зак. Забрудзіцца. Зусім афэндаласа каля свіней. Рацічы. Афэ'рма м. Уродлівы чалавек. Але i афэрма, хто за яго замуж пойдзя. Караневічы. Афя'ра ж. Ахвяра. Мне твая афяра ні патрэбна, я ні жабрачка. Балічы. Афяру даваць — рэлігійны абрад, у пятніцу, перад Вялікаднем, прыносіць у царкву кужаль, ручнікі, настольнікі i лажыць каля плашчаніцы. Мы, дзяўчата, хадзілі спяваць на клірас, а афяру давал!' тулькі старыя бабы. Коматава. Афярава'цца зак. Даць клятву, абяцанне. Некалі афяраваліса схадзіць ў Журовічы пакланіцца іконі Божай мацяры, хадзілі i старыя, i малыя. Клачкі. Аха'йваць незак. Абгаворваць, чарніць. Падло, нідобра баба, усіх падчыстую ахайвае, адна яна добра. Рудавіцы. Аха'йны прым. Ахайны, акуратны. У ахайнай гаспадыні ўсё чыста, i сама акуратна, любо паглядзець. Рацічы. Ахвіцэ'р м. Афіцэр. Ляваня Маня за ахвіцэра вышла, недзе ў Гродні жыве. Кунцаўшчына. Ахламо'н м. Цёмны, неразвіты чалавек. Ахламон ты дый годзі, нідзе ты ні быў, нічого ні бачыў. Саволеўка. Ахо'джвацца незак. Упраўляцца па гаспадарцы, даглядаць жывіну: даваць нанач, падсцілаць. Наш тато заўсёды аходжваўсо да цямна, a вечарам плёў кошыкі альбо вязаў волак. Рагачы. Ацара'піць зак. Ачарэпіць, абняць pyкамі. Налізаўса, як трэбо, ацарапіў дзераво i стаіць, пакуль ні зваліцца. Зарыца. Ацё'пкацца зак. Растрапаць краі тканіны, адзежы. Рукавэ зусім ацёпкаліса, німа як хадзіць. Лікоўка. А'ціца ж., мн. Аўсянік, крылатае насякомае, якое жыве ўсяго некалькі дзён; падзенка. На аціцу рыбу добра лавіць, як закіняш вудачку, так i схопіць, тулькі цягай. Прывалка. Ацю'піш! выкл. Вокліч, якім адганяюць куранят. Ацюпіш! Ацюпіш! Пашлі пат курыцу! Лугавая. Ачалаве'чыцца зак. Стаць чалавекам. Нарэшце i ён ачалавечыўса, стаў, як yce людзі. Баброўнікі. Ачамярэ'ць зак. Надаесць. Усё гэта ача
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

асянюкм, асянючок, асяніна, атоса, афэндацца, афяравацца, ахайваць, аходжвацца, ацарапіць, ацёпкацца, аціца, ачалавечыцца, ачамярэць, аўсюгаж, дзедыі, іна, іпустазеллеі, іустар, ііран
6 👁
 ◀  / 329  ▶