Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
мярэло, углядацца ні хачу. Зялёная. Ачарэ'піць зак. Абняць нагамі або руками што-небудзь. Помню, ачарэпіш каня нагамі i нясенсса c хлопцамі навыператкі. Круглікі. Ачмялі'ць зак. Аглушыць. Паліцман — за печку, а ён яго як ачмяліў таўкачом па галаве, так той i сеў. Зарубічы. Ачну'цца зак. Апрытомнець. Ледво ачнуўсо пасля ўчарашняго, у галаве муціць, нідобро. Каленікі. Ачуме'ць зак. Ачмурэць, адурэць. Зразу ні пі много, а то ачумеяш. Лаша. Ачуня'ць зак. Выздаравець, паправіцца. Праляжаўтры нідзелі,ледвотрохі ачуняў, думаў, што ні падымусо. Квасоўка. Ачухацца зак. Ачуняць, прыйсці ў сябе. Хлопец доўгі час ляжаў, ні ўставаў, ледво неяк ачухаўсо, стаў вылазіць с хаты. Сухая Даліна. Ачуці'ць зак. Вярнуць прытомнасць. Баба ўпала ў обмарак, ледво ачуцілі халоднай вадой. Пагараны. Ачэ'пы мн. ж. Два бервяна ў будынку, на якіх мацуюцца кроквы. Адрыну майстры ні кончылі, матэрыялу на ачэпы ніяк ні дасталі. Агароднікі. Ашаке' мн. Адходы пры ачыстцы збожжа ў выглядзе мякіны, каласкоў, пустазелля. Як ні чыста пшаніца, яе скружваюць на рэшато, збіраюць ашаке. Свіслач. Ашале'ць зак. Ашалець, звар"яцець, страціць розум. Ты куды гэта лезяш, ці ты ашалёў, што ты сабе думаяш? Адэльск. Ашкі'ля! выкл. Вокліч, якім адганяюць авечак. Ашкіля! Ашкіля! Пашлі ў поле. Сцяцкі. Ашму'ляць зак. Нацерці, прычыніць боль трэннем. Хамут замалы, конь чысто лапатку ашмуляў, мясо чырваніць. Балічы. Ашу'га ж. Галавакружэнне пры павышаным крывяным ціску. У галаве муціць, мусі, ашуга прыстае, водзіць у баке, як станяш на ногі. Круглікі. Ашчапе'нец м. Пра малое дзіця, якое хапаецца рукамі за што-небудзь. Ашчапенец некі, як учэпіцца ручанятамі, ні адарвеш. Свіслач. Ашчэ'рыцца зак. Паказаць зубы. Hi падходзь да сабакі бліско, бачыш, як ашчэрыласа, укусіць можа. Салаўі. Аю'сь! выкл. Вокліч, якім адганяюць свіней. Аюсь! Вон, холернікі, вы куды гэта ўлезлі. Лойкі. Аю'ські! выкл. Toe, што i аюсь. Аюські! Аюські! У хлеў пашлі. Кунцаўшчына. Ба'ба ж. 1. Дэталь калодзежнага жураўля, стоўб в развілінай, на якім трымаецца рычаг — не вельмі тоўстае бервяно з процівагай на канцы. Heкалі пры студні нашай была дубовая баба, ні гніла. Сабаляны. 2. Капар, спецыяльная прылада для забівання свай у грунту выглядзе чы- гуннай балванкі з тросам, перакінутым цераз блок. Даўней ні было такого прыспасаблення, каб забіваць сваі, забівалі бабай жалезнай, цяшнай такой. Бакуны. 3. Баба. Сорт грушы. Бабы вырастаюць велькія, але даўкія, нісмашныя, доўго ні ляжаць. Рацічы. Б аба ж. Замужняя жанчына. Мая баба добро ўмела пячы піраге, суседзі прыносілі, каб ім спякла. Каўпакі. Баба ў саку — жанчына ў самай сіле, гадоў 30-35. Баба ў саку, як кажуць, толькі дай мужчыну. Радзевічы. Баба'хнуць зак. Цяжка ўпасці на зямлю. Стары ішоў ды як бабахнуў, та ледво паднялі. Лугавая. Бабё'р м. Бабёр. Заб'еш бабра — ні будзя дабра /павер'е/. Баброўнікі. Бабзно' ж. Тоўстая, здаравенная жанчына. Тая тоўстая бабзно ізноў нечаго прыходзіла, гаварыла з Агатай. Лаша. Бабі'нец м. Пярэдняя частка царквы перад паперцю. Як цяпло, жабраке сядзелі пад званіцай, а зімой стаялі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ачарэпіць, ачмяліць, ачнуцца, ачумець, ачуціць, ашмуляць, ашчэрыцца, бабахнуць, бабінец, забеш, іпавереі
11 👁
 ◀  / 329  ▶