Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
ў бабінцы, ні прайсці, столькі было. Кавалічы. Ба'біч м. Донжуан, бабнік. Стары падло, a ўсё яму на ўме адно — бабы, нідарма ш празвалі бабічам. Кунцаўшчына. Ба'бка ж. 1. Прылада для адбівання кос. Помню, як ехалі касіць, татко браў с сабой бапку с калодачкай, каб на балоці касу пакляпаць Жылічы. 2. Жалезка ў выглядзе падкоўкі з адтулінай для ўстаўкі лучыны. Я сам помню, як на сцяне была прыбіта бапка, у яе ўстаўлялі лучы-ну, свяцілі. Навасёлкі. 3. Страва з дранай бульбы з скваркамі, запечаная ў форме. Напаліла печку мощно, трэбо бапку паставіць на палудзень. Каленікі. 4. Назва пастаўленых разам у час жніва дзевяці сна-поў i накрытым дзясятым ад непагадзі. Калі дождж, та жанцы ў бапкі пахаваюцца i ні прамокнуць. Табольская Будка. 5. Страказа, драпежнае насякомае з доугім брушкам i дзвюма парамі празрыстых сеткаватых крылаў. Бабка такая сіня, усе над вадою лётае, круціцца, на кустэ сядае. Табольская Будка. Ба'бка ж. Падарожнік. Як палец нарывае, та бапкай прыкладалі, каб гной выцягало, бо гэта зелье лякарственае. Пышкі. Бабо'к м. Бабоўнік; лекавае зелле, якое расце на мокрых лугах. Як каму жвот забаліць, та парылі бабок i пілі. Занявічы. Бабу'ня ж. Бабуля. Бабуню, мы вас правядзем прас клатку, ні бойцяса. Клачкі. Бабу'хнуць за к. Упасці ў воду. Здаецца, i ніглыбокае месца ў Ласасянцы, а Жэнік як бабухнуў у воду i ні вышаў, на трэці дзень паказаўсо. Ласосна. Ба'віцца незак. Затрымлівацца; праводзіць час. Дзе гэта мой сын бавіцца, ужэ ш поўнач, а яго німа. Вішнявец. Ба'віць незак. Траціць час; праводзіць час. Задоўго ў гасцях бавілі, забыліса пра хату. Вішнявец. Багадз'ельня ж. Дом для састарэлых i інвалідаў. Пані маёнтка Мігова Шлегярыха, расказваюць, у багадзельні памярла, ні было каму даглядаць. Мігова. Як німа каму даглядаць, та ў багадзельню здаюць. Казловічы. Багамо'л м. Багамол; той, хто часта ходзіць у царкву. Бала, як настае восень, так багамолы i цягнуцца праз нашу вёску да Грыбава. Кунцаўшчына. Бага'цтво н. Багацце. Якое там у нас багацтво было, конь i карова. Рацічы. Бага'ч м. Рэлігійнае свята 8 верасня. Багач — кідай рагач, бяры сявеньку i сей памаленьку /прымаўка/. Лаша. Той рок, якраэ на багача, дзядзько з цёткай прыязджалі, аж два дні былі. Мігова. Ба'ген м. Бакен; плывучы знак для абазначэння фарватара. Багены на Нёмні запальваў Капыцкі з Мазанаўцаў. Селюкі. Ба'гер — машына ж. Багер; днопаглыбляльнае судна, земснарад. Прошлы рок багер-машына як чарпянула, та неку гармату выцягнулі, казалі француска ці польска нека. Загараны. Баго'н м. 1. Тарфяное балота /дзе капаюць торф/. Даўней дроў ні было, палілі саломай, ездзілі ў багон па торпу. Круглікі. 2. Мокрае, балоцістае месца. Трэбо сухого року, кап праехаць праз багон. Табала. Праз багон познай восеню сам чорт не прабярэцца. Галаўнічы. 3. Высахшае балоцістае месца, на якім расце жорсткая, сухая трава.На багоні свіная трава, ні каровы, ні коні ні хочуць есці. Малая Альшанка. Багу'н м. Балотная расліна сямейства верасовых з адурманьваючым пахам. Наша баба багун у куфар клала, кап моль ні заводзіласа. Ліхачы. Бада'й часц. злучн. Бадай, каб. A бадай цібе качкі стапталі, ты гэта адкуль ўзяўса? Кунцаўшчына. Бада'й пабочн. Бадай, глядзі. Бадай, каб дождж ні быў, нешто хмурыцца. Рагачы. Байба'км. Гультаяваты чалавек/лаянк./. Сядзіць гэты байбак, а ты на яго рабі, кармі. Баброўнікі. Байбачы'ско м. Toe, што i байбак./ узмацн./. Ты гэтаго байбачыска ні накорміш, крычыць, усе яму мало. Рагачы. Ба'йбус м. Фізічна добра развіты, але
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бабуня, бабухнуць, бавіць, багадзельня, байбакм, байбачыско, байбус, торфі, чалавекілаянк, ідзе, іпрымаўкаі
9 👁
 ◀  / 329  ▶