Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
дурнаваты чалавек. Гэты байбус мне ўсё здароўе забраў, каб жывей забралі хоць у якое войско. Марцінаўцы. Ба'йка ж. Байка; мяккая, варсістая баваўняная тканіна. Сваму дзеду як пашыю рубашку з байкі, та ходзіць, як у хаці, цяпло. Пракопавічы. Ба'йкі мн., ж. Выдумкі, пустыя размовы. Хай гэтыя байкі сваёй бабі расказвае, a ні мне. Радзівілкі. Байко'т м. Байкот; ігнараванне хлопцам! дзяўчат на гулянні. Як пападзеш у байкот — бяда, стаіш адна i плачучы дахаты пойдзеш, ніхто скакаць ні бярэ. Лаша. Казалі, што нашыхдзяўчат часто садзілі ў байкот, ні дапускалі сватов Свіслач. Баке'ш м. Кароткая мужчынская вопратка з сукна. Новы бакеш Копель на свято пашыў, файно будзя хадзіць. Пракопавічы. Бакі'ншчык м. Бакеншчык; чалавек, які наглядае за бакенамі. Доўгі час бакіншчыкам на Нёмні быў Сцяпан Чарнецкі з Дарошавіч, пакуль яго ні ўтапілі, потым стаў Захарко c Селюкоў. Дарашэвічы. Бакла'жка ж. Біклага. Напіліса мы, ашчэ ў баклашкі набралі i думаем: «Ціпер будзем жыць». Загорцы. Бако'ўка ж. Невялікі пакойчык па правай руцэ пры ўваходзе ў сялянскую хату. У бакоўцы аж душно было ад людзей, насапуць, накураць, лямпа гасла. Квасоўка. Балаго'л м. Балагол; возчык грузаў пры панскай Польшчы. У балаголаў былі заложныя, ламавыя коні, перавозілі цянжары. Гродна. Балагэ'йло м. Бесталковы чалавек. Нейкі балагэйло, ні чалавек: як скажа што, та німа на што слухаць. Карозічы. Баламу'т м. Той, хто сваімі размовамі ўносіць разлад у справу; абманшчык. Хлопцы, што вы слухаеця гэтаго баламута, што ён тут вам пляце. Абухава. Баламут, цягнуў суку прас хамут /выслоўе/. Кунцаўшчына. Балаха'н, балахо'н м. Старая, парваная вопратка. Павесь свой балахан, хай ні валяяцца пад нагамі. Агароднікі. Балба'н м. Высечаная або вылепленая фігура чалавека. Пчолы чысто скусалі хлопца, ляжыць, як балбан. Рагачы. Вун, дзеці балбаноў наляпілі с снегу. Лікоўка. Балбану'ць зак. Зваліцца нечакана, упасць у воду, раку, сажалку. Ён паслізнуўсо на кладцы i балбануў у рэчку з галавой. Лаша. Балбата'ць незак. Гаварыць абы-што, нясці безглуздзіцу. Нікому слова ні дасць сказаць, тулько сам балбоча i балбоча. Каўпакі. Салацце. Балбату'х у знач. выкл. Боўць, шабулдых. Чую — нехто балбатух у воду i паплыў на другі бераг. Балічы. Балбе'с м. Дурань, ёлуп, бесталковы чалавек. Балбес i будзя балбесам, колькі яго ні вучы. Сухая Даліна. Балбяну'ць зак. Упасці неснадзявана ў ваду. Нага паслізнуласа, так i балбянуў с клаткі, тулькі булькаўкі пашлі. Лугавая. Бале'я ж. Круглая, нізкая пасудзіна з драўляных клёпак для мыцця бялізны. Даўней ніякіх баняў ні было, мыліса ў балеях; бабы мыліса, калі мужчын у хаці ні было. Бандары. Ба'ло пабочн. сл. Бывала. Бало, людзі ні так жылі i здаровыя былі. Круглікі. Бало, i ў нас буяло, a ціпер i сухое ні гарыць /прымаўка/. Рагачы. Бало, i ў нас рыкало, a ціпер i ні мычыць / прымаўка/. Свіслач. Бало'то н. Сенажаць. У нас было балото аж у Ланявіч, як пойдзямо грабіць сено, там i заначуям, баімосо, кап хлопцы ні напалохалі. Свіслач. Баль м. Вечарына, гуляние, танцы. У Гандзі заўтра баль будзя, пяцьдзісят рок спраўляе. Лікоўка. Балэ'нтацца незак. Матляцца, целяпацца. У яго, старого, заўсёды канец дзягі балэнтаяцца, ні можа зашпіліць. Рагачы. Балю'шчы прым. Балючы. А рана тая доўго ні гавіласа, балюшчая, што хоць на сцену лезь. Салаўі. Балява'ць незак. Гуляць, піраваць. Панэ зноў балююць, пагібяль сваю чуюць /прымаўка/. Сухая Даліна. Папапіў за свай век, баляваў, колькі хацеў. Дзертніца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

баклажка, бакоўка, балахон, балбануць, балбатаць, балбянуць, балэнтацца, балюшчы, баляваць, прымаўкаі, івыслоўеі, іпрымаўкаі
6 👁
 ◀  / 329  ▶