Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Баляно'ўка ж. Даваеннай маркі веласіпед з драўлянымі абадамі, з шырокімі шынамі. У нашаго Стася ашчэ польская баляноўка есць, добро ездзіць па пясчанай дарозі. Квасоўка. Баля'чка ж. Скула, фурункул. Балячка села ў такім месцы, што брытко людзям паказаць. Каленікі. Бамбале' мн. Пухіры на целе ад укуса камара. Камарэ панакусвалі ногі, аж бамбале павыскоквалі, ні вытрываць. Адэльск. Бамбі'за м. Высокі мужчына моцнага складу. Такому бамбізе каменя варочаць, a ні квас прадаваць у будцы. Віцькі. Бамбэ'рас м. Шматгадовая расліна, каля метра вышыні, з прадаўгаватымі лісткамі, цвіце ружова-сінімі кветачкамі, утвараючы жывую агароджу. Праз бамбэрас ні пралезяш, густы, колецца. Кунцаўшчына. На гарэ каля старога замка такі бамбэрас, што як пралазілі, та чысто ногі паабдзіралі. Ласосна. Банкачэ' мн. Авадні. Банкачэ жыць ні даюць, каровы гілазуюць, уцякаюць у кустэ. Сабаляны. Ба'нкі мн. 1. Бурбалкі на вадзе ў час дажджу. Myci, задажджыцца, на лужах банкі стаяць. Кунцаўшчына. 2. Мыльныя бурбалкі. Дзяцьмі збярэмca, наробім мыла i давай пускаць банкі на воду, чые даўжэй прастаяць. Луцкаўляны. Бантала'цца незак. Матляцца; тое, што i балэнтацца. Карові, каб дахаты ні ўцякала з пашы, на шыю вешалі на вяроўцы калок. Калок банталаецца, б'е па нагах, i карова ні ўцячэ. Кунцаўшчына. Прывяжы ляпей вяроўку да воза, хай ні банталаецца. Кавалічы. Бараба'н м. Мачавы пузыр з свінні, выкачаны ў попелі, надуты паветрам i высушаны, з гарошкам у сярэдзіне для забавы дзецям. Помню, як заколюць паршука, та тато c посіка нам рабіў барабан. Кунцаўшчына. Барабо'ха ж. Тоўстая істота. Во кошка наеласа, як барабоха, ледво ходзіць. Лікоўка Барабу'ля ж. Бульба. На вячэру звары барабулі, с квасам паямо. Бычкі. Караневічы. Баразна' ж. Вузкая градка бульбы. Спачатку бульбу выбіраюці з баразён, a тады перагорваюць. Рагачы. Бара'н м. Гэбель з дзвюма ручкамі. Даўней сцены сакерай раўнялі, гэта ціпер майстрэ баранам габлюць, каб глаткія былі. Рыбніца. Баранцо'вы прым.; баранцовае небо — пакрытае перыстымі хмаркамі неба. Небо стало зусім баранцовым; мусі, непагадзь будзя. Бакуны. Барба'ра ж. Вяроўка з кручаных дубцоў для прывязвання плыта да берага ў час стаянкі. Скідай ганавіцы, скачы на барбару, трымай гарволь! Селюкі. Барві'нец м. Барвенак, шматгадовая травяністая расліна. Барвінец зялёны ды па саду паслаўсо, а мой мілы чарнабровы па людзях сланяўсо / з народ. песні/. Адэльск. Барджэ'й прысл. Жывей, хутчэй, шпарчэй. Барджэй ідзі, каб ні спазніўсо на аўтабус. Табала. Барджэй сядай ды паедзям. Верцялішкі. Барку,н м. Баркун, меданосная расліна з белымі i жоўтымі кветкамі. Пад Аўгустоўкам баркуну таго, як хто насеяв пчолы да самых маразоў лёталі. Ласосна. Барліно'чак м. Барвенак; тое, што i барвінец. У нас у гародзі заўсёды барліночак рос, мама сеяла. Як хто замуж ішоў — бралі. Круглікі. Баро'даўка ж. Бародаўка. Я бародаўкі загаворам зганяла; патпільнуяш, калі два коннікі едуць, i кажаш: «Едуць два дураке, забярэця мае барадаўке». Малая Жорнаўка. Баро'цца незак. 1. Бароцца, дужацца. Давай бароцца, хто каго пакоціць. Кунцаўшчына. 2. Бароцца, бадацца /пра рагатую жывёлу/. Ермашукоў бык натто бароўсо, ні пройдзяш каля кароў, нават пастух баяўсо. Кунцаўшчына. Бару'кацца незак. Бароцца, дужацца, мерацца сілай. Давай, Янак, барукацца, хто каго пабора. Маркаўцы. Бары'лкаж. Невялікая пукатая бочачка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бамбіза, банталацца, барабуля, барбара, барылкаж, жывёлуі, песніі, іпра
7 👁
 ◀  / 329  ▶