На дзеды піво развозілі, тато нябярэ цэлу барылку i п»емо. Рагачы. Бары'ло м. Тоўсты, непаваротлівы чалавек. Некі барыло прышоў. Myci, які начальнік. Гожа. Бары'ш м. Пачастунак пасля куплі-продажу. Пытаеш пра карову? Даўно прадаў i барыш выпіў. Новая Дубавая. Бару'шчы прым. Бадлівы /пра рагатую жывёлу/. Тато неку барушчу карову купілі — нагой у дайніцу як бэнцнула, так з рук i паляцела. Белева. Ба'с м. Посуд у выглядзе высокай кадушкі для захоўвання збожжа, выдзяўбаны з дрэва. У нас i ціпер бас стаіць пат хлявом, ні згніў. Даўней у яго сыпалі жыто. Грандзічы, Азяркі. Баса'к м. Бус а к, багор. Хаці ні далі зусім згарэць, басакамі сцены расцягнулі. Пыра. Басо'та ж. Галота, бедната, беднякі. Ой, ні хадзі ты, дзяцько багаты, дзе басота п'е /нар. песня /. Гродна. Ба'ста выкл. Канец. Бацько паглядзеў, што з сынавай кашы ні зварыш, аддзяліўсо i баста. /. Дзекалавічы. Бастру'к м. Байструк, пазашлюбнае дзіця /разм. груб./ Даўней на баструка казалі: «Гэй ты, баструк, а дзе твой тато?" A другі атказваў: «Сабакам на сено паехаў!» Брузгі. Басэ'тляж. Беларускі народны музычны інструмент нізкага рэгістру, кантрабас. Паглядзі, як на басэтлі ў цілявізары смыком пілуя. Круглікі. Басэ'тля ж. Тоўстая, высокая, мажная жанчына /іран./ Іван узяў неку басэтлю жонку, нічого ні варта. Пагараны. Бат м. Вялікая лодка. Нешто бат пацёк, трэ латаць, вадэ набірая. Дарашэвічы. Батарэ'йка ж. Кішэнны ліхтарык. Вазьмі батарэйку, на гуліцы цёмно, пасвеціш сабе. Свіслач. Батле'йка ж. Каляднае прадстаўленне з лялькамі. Як тулькі паявяцца ў вёсцы з батлейкай, так мы, ўсе дзеці, бяжымо ўглядацца. Клачкі. Баты'ст м. Тонкая белая тканіна. Батыст, ён цененькі, з яго шылі блюскі i cyкенкі. Эйсманты. Баўто'к м. Баўтун, наседжанае без зародка яйцо. Курыца нідобро сядзела, кошкала, пераварочвала яйца — ні аднаго кураняці, yce баўтке. Лаша. Баўту'н м. Баўтун, тое, што i баўток. Купіла яец, разбіла адно, гляджу — баўтун. Кавалічы. Баўту'н м. Балбатун, пустаслоў. Чалавек старшы ўжэ, a некі баўтун, гаворыць абы-што. Верцялішкі. Ба'хнуцца зак. Стукнуцца, ударыцца. Некалі Додзік пераходзіў Нёман, пакаўзнуўсо, патыліцай бахнуўсо аб камень i ні аказаўсо. Дарашэвічы. Баху'р м. Малое дзіця. Пашла б на работу, ды дзе гэтых бахуроў падзеняш, з кім пакінеш. Гібулічы. Маці памярла, a хто бахуроў будзе гадаваць? Індура. Бахураня'н. Малое дзіця. Бахураня падлезло пад воз, чуць конь ні наступіў. Старая Дубавая. Б ах/р ка ж. Маленькая дзяўчынка. Самы паехалі, а бахурку пакінулі з малым дзецям. Пракопавічы. Бацьві'не мн. Страва з маладых буракоў, запраўленая смятанай. На снедане матка падала спачатку бацьвіне, потым забелены крупнік. Сухая Даліна. Ба'цько м. Бацька. Скажы свайму бацьку, хай заўтра да нашых зойдзе. Галавачы. Баця'н м. Бусел. На чыёй ста дол i бацян вядзецца, та ўжэ ні згарыць /павер»е/. Батароўка. БашльГк м. 1. Башлык, суконны востраканечны капюшон, які надзяваецца на шапку. Пашыў сукман з башлыком, добро будзе зімой паехаць у дарогу. Рацічы. 2. Суконны жоўтага колеру галаўны ўбор з доўгімі канцамі, частка адзення салдат царскай арміі. У нас i ціпер башлык есць, бацько, як едзе дзе, бярэ закручваць галаву. Навумавічы. Бе'гаць незак. Пра перыяд палавой актыўнасці ў кароў; тое, што i быдлаваць. Карова, мусі, i зноў бегае, трэбо да быка вясці. Жукевічы. Бедната'ж. Беднасць, нястача. У Баўтруковых заўсёды была бедната, хлеба ўдоваль ні елі, пазычалі. Кукалі. Безгало'ўе н. Пагібель, няшчасце, бяда
Дадатковыя словы
ахір, барушчы, басэтля, басэтляж, батарэйка, бахнуцца, бахуранян, бегаць, беднатаж, безгалоўе, жывёлуі, інар, іпавер, іпра, іразм, ііран
10 👁