Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
А кап на яго якое безгалоўе прышло, кап ён ні вытрымаў, як нам уеўсо. Клачкі. Безработны м. Беспрацоўны. У нас безработных німа, кап тулькі хацеў рабіць, работа знойдзецца. Караневічы. Безязы'кі прым. Бясслоўны, нямы. Ты, мусі, Колік, без'языкі, язычка німа, бо ні гаворыш. Карозічы. Свіня ў рэпі, свіня ў рэпі, парасята — у рэццы, а музыка без языка едзе на гавеццы /з нар. песні/. Кунцаўшчына. Бе'лкаж. Вавёрка. Белка дзіцей ні баіцца, нават i падрачваецца з імі. Дуброва. Бе'лыиа мн. Вялікія светлы я вочы /іран./. Адышоў, бельма на міне вытрашчыў i стаіць, як вупар. Горніца. Бельмачэ' мн. Toe, што i бельма. Пазаліваюць гарэлкай бельмачэ, што ім тыя дзеці. Хамякі. Беляхце'ць незак. Бялець. Нетто далёко ў полі беляхціць, а што — i сам ні знаю. Барбарычы. Б ера галька ж. Берагавая ластаўка. Малым!, помню, гэтых берагуляк рукамі даставалі з норак. Занявічы. Беражо'к м. Каляровая палоска па краю хусткі. Дзісь прадавалі ў магазіні файныя хусткі, я адну купіла з жоўценькім беражком.Калбаскі. Беразіна'ж. Бярэзнік. У беразіну як пойдзяш, так падбярозавікаў i набярэш кош, файныхтакіх. Зарубічы. Бе'раст м. Бераст, дрэва сямейства вязавых. У нас, у Свіслачы, i берастам, i грабам называлі, як хто хацеў. Свіслач. Берасце'нь м. Збанок без ручкі. Берасцень кіслаго малака за дзень выпіў, смажыло піць. Бандары. Бе'рдо н. Бёрда, ткацкая прылада для набівання нітак утку па аснове. Берда i сталёвыя i дзеравяныя былі, мы дзеравянымі мешкавінуткалі. Гліняны. Беркулё'з м. Туберкулёз. Антася німа, на беркулёз усе хварэў i памёр. Яскевічы. Беспрасы'пу прысл. Не прачынаючыся. Як лёг, так i спіць беспрасыпу другія суткі. Гліняны. Бзі'к м. 1. Дзівацтва, капрыз. Нікуды ні дзенецца, паганяе бзіка i зноў да жонкі вернецца. Эйсманты. 2. Нявытрыманы чалавек, дзівак. Мікалай наш некі бзік, з імталково ні пагаворыш. Квасоўка. БзьГкаць незак. Грубіць, агрызацца. Ціпер дзеці ні толькі ні слухаюць бацькоў, а бзыкаюць на іх, слова ні скажы. Каўпакі. Бібліятэ'карка ж. Бібліятэкарка. Калі ні зойдзяш, та бібліятэкаркі ні застанеш, усе замок вісіць. Жытомля. Бібу'ла ж. Прамакатка. У добраго вучня i бібула чыста, прывязана на нітаццы. Лугавая. Бібу'лка ж. Тонкая, празрыстая папера. У магазіні такую пяцёрку ні прымуць, трэбо бібулкай склеіць. Калбасіна. Біздзю'хм. Порхаўка. Грыбоў німа, адны біздзюхе павырасталі. Дзекалавічы. Бізу'н м. Бізун, плеценая пуга. A немяц як свіснуў бізуном па твары, так гоко i пацякло. Свіслач. Голы, як бізун — бедны чалавек. У яго нічого ні было i ні будзя, голы, як бізун. Грабяні. Біке'ш м. Доўгая суконная мужчынская вопратка, падагнаная ў таліі i з pacпоркай ззаду. Гэта як прыехалі з бежанства, з Pacei, то ўсе шылі бікешы. Караневічы. Бі'ло н. Папярэчная перакладзіна /іх чатыры/ для злучэння станін кросен. Замацуй білы клінкамі, а то кросна раз»едуцца. Каленікі. Бі'мбус м. Бімбус, здаровы, тоўсты, гул ьтаяваты падростак. Гэтакі бімбус вырас, a бацькам нічого ні памагая. Сапоцкін. Бі'рка ж. Бірка. Біркі, калі аддавалі гаўчыны вырабляць, добро прывязвалі, кап пазнаць, чые яны. Грандзічы, Азяркі. Бі'тка ж. Моцнае ведікоднае яйцо. Той рок у міне бітка добра была, много яец навыбіваў, пакуль на смаляное нарваўсо. Рагачы. Бі'тка ж. Прылада са свінца ці жалеза для гульні ў грошы, якой б»юць па манетах. Я гэту бітку сам выліваў, ею, знаяш, колькі грошай выіграў. Калбасіна. Бітко'м прысл. Бітком набіцца — набіцца да адказу, без меры, перапоўніцца. Дзе тут улезяш, людзей бітком набілаco, дзверы ні зачыняюцца. Каўпакі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

безязыкі, белкаж, белыиа, беляхцець, беражок, беразінаж, бердо, біздзюхм, біло, песніі, чатырыі, ііран, ііх
3 👁
 ◀  / 329  ▶