Б Н уш чы прым. Бойкі, агрэсіўны. A ніхай яго, натта ш пятух бітушчы, нікому прайсці ні дасць, ногі паабдзёўоваў. Струбка. Бі'ць незак. Вырабляць масла. Ты смятану трошкі падагрэй, та масло ляпей біць будзя. Квасоўка. Бі'ч м. 1. Ударная частка цэпа. Добры біч, шмагло б»е, аш салома курыць. Кунцаўшчына. 2. Кіёк з патаўшчэннем на канцы ў выглядзе булавешкі. Бічом як урэзау па ваўку, та той скруціўса на месцы. Зарубічы. Бла'га прысл. Дрэнна, кепска. Майстрэ могуць зрабіць добро, а могуць зрабіць i благо, нікудышне. Гродна. Благаве'шчане н. Благавешчанне, веснавое рэлігійнае свята. У нас на благавешчане бусел да гнязда прылятае. Зарубічы. "На благавешчане, да ўсхода слонца, дзеці, збегайце на рэчку ўмывацца, пакуль крук дзіцей ні купае «, — казала маці. Свіслач. Благі' прым. 1. Кепскі, не адпавядаючы патрабаванням. У гэтым року жыто зусім благое, каласке, як мухі. Адэльск. 2. Шкодны, дрэнны. Я казала, што гэта 6лагі чалавек, з ім піва ні зварыш. Адэльск. Блазн'ота ж. Непаўналетнія хлопцы i дзяўчаты. У карчму ўперш прыходзілі старэйшыя, потым дзяцюке, а пасля — уся блазнота ўвальваласа. Лаша. Hi ведаю, куды мне гэту блазноту падзець. Рацічы. Блаха' ж. Блыха, паразітычнае насякомае, скочка. Блаха скача, дзыгае. Адзін пан паслаў парабка ў горад i кажа: "Купі мне шчасце". Парабак паехаў i думае, што купіць пану. Думаў, думаў i прыдумаў. Злавіў блаху, пасадзіў у каробачку, прывёз пану i кажа: "Я вам, пане, шчасце прывёз" Пан узяў каробачку, адчыніў i ні ўспеў глянуць, як блаха выскачыла. 3 той пары блаха пану жыць ні дае, кроў з яго п"е. Во якое шчасце парабак пану прывёз. Забагонікі. Блаш'ыцы мн. Клапы. Блашыцы завяліса ў хаці, рады німа. Бакуны. Блё'віны мн. Ваніты. Дзе ён начаваў — ні ведаю, прышоў у хату ў блёвінах. Брузгі. Блё'кат м. Блёкат. Ты што, мусі, блёкату наеўсо, нешто ў цібе ні тое. Караневічы. Блі'зма ж. Дэфект у тканіне. Блізмаў нарабіла, брытко будзя людзям паказаць. Зарубічы. Блі'зна ж. Toe, што i блізма. Сляпая, ні бачыла, што нітка парваласа, блізнаў нарабіла. Свіслач. Бліскаві'ца ж. Маланка. Усю ноч ні магла заснуць, грымело, бліскавіца была. Карашава. Блі'скаць незак. Блішчаць, ззяць, зіхацець. Як блісне, та аш у гачу пацямнее, ухаці стане відно. Шабаны. Блішча'ты прым. Бліскучы, зіхатлівы. Натто пекная сукенка была ў адной дружкі, блішчатая такая. Жукевічы. Бло'тнік м. Балотнік, дэталь веласіпеда. Кап ні блотнікі, та па той дарозі не праехаў бы, калам закідало б усяго. Каўняны. Блю'зка ж. Блузка. Там блюскі бывалі ўсялякаго колеру, якія тулькі ўздумаеш, такія i былі. Адэльск. Блю'зніць незак. Блюзніць, зласловіць, гаварыць глупства. Што ты блюзьніш на сваякоў, яктабе ні брытко. Рацічы. Блюзэ'чка ж. Блузачка. Некалі шляхцянкі блюзэчкі насілі з крамнай матэрыі, пекныя такія. Занявічы. Блява'ць незак. Ванітаваць. Myci, малако з мухамі было, нешто нідобро, бляваць верне. Солы. Бля'т м. Верхняя частка стала. Маці кожную суботу мыла блят гарачай вадой, бо за тыдзень дзеці чысто ўквэцаюць. Чашчаўляны. Бля'ўзгаць незак. Блявузгаць, гаварыць абы-што. Што ты бляўзгаеш, людзей паўстыдаўса п старэйшых. Баброўнікі. Бляха'н м. Бляшаны бідон, конаўка для малака. Цэлы бляхан малака паставіла ў студню, кап ні скісло да раніцы. Малая Альшанка. Бляша'нка ж. Бляшаная банка, кубак. Падай бляшанку, хай чалавек вады нап»ецца. Свіслач. Бо'бехі мн. Toe, што i бобяхі. Некалі
Дадатковыя словы
блюзка, блюзэчка, бляшанка, бляўзгаць, блёвіны, бліскаць, блішчаты, бобехі, дзёўбваў
3 👁