Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
i гной клалі, a бульбы ні было, начнем выбіраць — адны бобехі. Чашчаўляны. Бог м. Бог. Адзін бог ведае, як хто абедае /прыказка/. Чарнуха.. Бог помач — Дапамажы Бог высл. Праходзіш каля жанцоў, трэбо сказаць: "Бог помач", а то абгавораць, што свінёй прашоў. Сухая Даліна. Бо'жа каро'ўка ж. Кароўка сямікрапінкавая. Божа кароўка, ляці на небо. Там твае дзеткі кушаюць канфэткі. Усім па адной дала, a табе ні адной /дзіцячыя выслоўі /. Кунцаўшчына. Божа кароўка вельмі карысна, яе i птушкі ні ядуць, баяцца. Яна тлю паядае._1абольская Будка. Бо'жкаць незак. Стагнаць, бедаваць, упамінаючы часта імя Бога. Што тут мне ўсе бошкаеш. Бошкай ні бошкай, нічого ні паможаш, што будзе, тое i будзе. Дзекалавічы. Бо'йка ж. Бойка, прылада для збівання масла. I ціпер на Скідаль скім рынку часамі бойкі прадаюць. Бандары. Бом м. Шост для праверкі глыбіні ракі i спіхвання плытоў з мелі. Паглядзі бомам, ці далёко дно, а то сядзем. Селюкі. Бо'міць незак. 1. Стукаць па вадзе шастом, наганяць рыбу ў невад. Мы будзем цягнуць сетку, а ты боміць, каб рыба ішла. Дзекалавічы. 2. Бубніць, паўтараць адно i тое ж. Даволі боміць ужэ, галава пэнкае ад цібе. Свіслач. 3. Плакаць, раўсці /пра дзяцей/. Ты чо гэта боміш, маці прыдзе, нідзе ні дзенецца. Балічы. Бо'мк м. Авадзень; тое, што i бонк. Бомк як нападзе на коні, та ні ўтрымаяш, круцяцца, матырхаюць галавамі, храпуць. Свіслач. Бо'мка ж. Авадзень. Бомка напала на коняй, круцяцца, німа як гараць. Хвайняны. Бо'нда ж. Невялікі хлябец, ляпшка. Помню, маці выскрабе з дзешкі цесто i спячэ бонду. Пагараны. Бо'нда ж. Карова, якую бацькі давалі дачцэ ў пасаг. Добру бонду прывяла Маня, цэла вядро малака дае. Каўпакі. Бо'ндачка ж. Невялікая булачка. Hi плач, Колік, я табе бондачку спяку, будзяш есці, a тато вернецца. Грыўкі. Бо'нк м. Авадзень. Пат палудзень натта ж бонкі коняй тнуць, ні ўтрымаць. Кунцаўшчына. Бо'нка ж. Авадзень; тое, што i бомк. Як пойдзя бонка гуляць, та коняй у плузі ні ўтрымаяш. Капцёўка. Бонка нападая на коні i на людзей. Бывае, што i на свіней нападая. Табольская Будка. Бо'рсаць незак. Таптаць, ламаць, псаваць пасевы. Коні жыто борсаюць, а ты спіш, халернік. Ханявічы. Бо'ртнік м. Бортнік, пчаляр. Раней хто пчолы трымаў, бортнікам называлі. Бакуны. Бо'рць ж. 1. Борць, калода з пчоламі. У лесі ў нас было дзве борці з пчоламі. Бакуны. 2. Дуплявае дрэва, у якім жывуць пчолы. Помню, у Ляхноўскім парку спілавалі борць, та мы паткурвалі, кап мёд дастаць. Рагачы. Бо'ты мн., бот м. Боты. Добры гаспадар заўсёды ў ботах хадзіў. Кодзеўцы. Крывыя боты — боты з крывымі халявамі, модныя ў былой Заходняй Беларусі. Антось заўсёды на гуляне ў крывых ботах прыходзіў, галёпа скакаў. Кунцаўшчына. Бо'тка ж. Стрэмка. Ботку забіў пад ногаць, ледво дастаў. Батароўка. Бо'ўдзіло н. Боўдзіла, недарэка. Боўдзіло, ты сам ні ведаеш, што пляцеш, ляпей маўчаў бы. Гродна. Бо'ўт м. Шост з перакладзінай на канцы, якім наганяюць рыбу ў волак. Боўтам боўтаеш ў асацэ, каб рыбу нагнаць. Балічы. Бо'ўт м. Балбатун, пустаслоў. Сядзіць ды што як баўтане, та хоць вушы затыкай, ну, вядома, боўт. Сухая Дал i на. Бо'хан м. Бохан. Як самы пяклі хлеб, та адразу ў печ садзілі па шэсць-сем боханаў. Рудавіцы. Бо'хаць незак. 1. Ліць больш, чым трэба. Што ты бохаеш малако, а дзеці што будуць есці. Рагачы. 2. Моцна кашляць. Бохае на ўсю хату, аш страх слухаць. Кунцаўшчына. Бо'чка ж. Старая мера аб"ёма. У адной бочцы лічыласо сорак вёдзер. Клачкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

божкаць, бондачка, борсаць, ботка, бохаць, бочка, дзяцейі, ідзіцячыя, іпра, іпрыказкаі
5 👁
 ◀  / 329  ▶