Брава'рка ж. Бравэрка, мужчынская вопратка з сукна, падбітая футрам. Heкалі да маго тата прыходзілі ўсе хлопцы пазычаць браваркі ехаць да вянца. Клачкі. Бра'гель м. Шчэбень, друз. Брагелю навязлі, відаць, дарогу будуць праводзіць. Галаўнічы. Бра'згаўка ж. Бразготка. Дзіцяці як дасі бразгаўку, яно i забаўляецца. Ялаўшчына. Бразгаце'ць незак. Рабіць шум ударамі аднаго прадмета аб другі, стукацець, звінець. Нетто ў возі бразгаціць, i сам ні ведаю што. Брузгі. У багатаго ў кішане грошы бразгацяць, a ў беднаго што? Свіслач. Бра'згаць незак. Стукаць прадметам аб што-небудзь. Дзеці міску зацеркі выпугалі i зноў лошкамі бразгаюць, ашчэ хочуць. Жылічы. Бра'знуцца зак. Моцна, з сілай упасці, грымнуцца, грукнуцца. Здаецца, i мізэрны чалавек быў, i ніхто ні падумаў, што ён мох так бразнуцца аб землю, што ні мох сам падняцца. Балічы. Бра'мка ж. Брамка, веснічкі. Брамка рыпне, так i знай, што нехто ідзе. Тумашы. Бранзале'та ж. Бранзалет. Былі i тады бранзалеты, але хто іх насіў? Кульбакі. Брата'накм. Братаў сын. Братанак часто бывае ў нас, памагае старым. Кулёўцы. Брата'нка ж. Дачка братава. Братанка, мусі, замуж пойдзя — хлопяц быў у сватах. Некрашы. Бра'ткі мн. Расліна сямейства фіялкавых з фіялетавымі, белымі або рознакаляровымі кветкамі. У нас, у Пагаран, браткі ўсе называлі анюцінымі гласкамі. Пагараны. Браха'ць незак. Брахаць, ілгаць, хлусіць. Брэшаш ты ўсё, ні так было, як кажаш. Каўпакі. Браці'ха ж. Братава дачка. Учора браціха памагала бульбу садзіць. Бакуны. Бра'ць незак. 1. Браць. Мы цібе, Ванік, с сабой браць ні будзем, малы ашчэ. Лікоўка. 2. Красць. Трэбо браць тысячы, кап было за што высечы. Путрышкі. 3. Лавіць /пра сабаку/. У нас была сучка Ледзя, умела браць зайцоў. На раніцы як павядзеш коні, так зайца i прывалачэ. Свіслач. 4. Браць шлюб — жаніцца, выходзіць замуж. Шлюп пат плотам, а вяселя потым /прымаўка/. Каранявічы. 5. Браць на понт — ашукваць, падманваць /груб./. Ён, халернік, хацеў браць на понт міне, але нічого ні вышло, ні на такого нарваўсо. Гродна. Брод м. 1. Брод, пераход, пераезд. Hi знаеш броду — ні суньса ў воду / прымаўка/. Занявічы. 2. След, пракладзены на сенажаці, каб размежаваць участкі. У высокай траве i брод лягчэй зрабіць, яго добро відаць. Каленікі. Бро'вар м. Бровар, вінакурны завод. Лётае, як жыд бровар запаліўшы. / прымаўка/. Свіслач. У тую вайну нехто бровар патпаліў, людзей много згарэло. Хто гарэў — ніхто ні выжыў. Карозічы. Бро'хаць незак. Грукаць абуткам. Пасля дванастай усё нехто брохаў, хадзіў па падворку, сабакі брахалі. Жукевічы. Hi брохай ботамі, дзіця спіць. Каўпакі. Бруі'цца незак. Бруіцца; цячы, пераліваючыся. У нашай крыніцы вада, як жывая, бруіцца i зімой ні замярзая. Гожа. Б р /к м. 1. Брук, дарога, вымашчаная каменнем. Як едуць, бало, на кірмаш у гаўторак, та брук аж гудзе ад вазоў. Навасёлкі. 2. Каменная агароджа. У Кунцаўшчыні ўсе палеткі абнесеныя брукам, каб жывіна ў шкоду ні лезла. Лаша. Штабель торфу. Як торпа трошкі патсохне, яе складаюць у брук. Круглікі. Брука'р м. Брукар, рабочы па ўкладцы бруку. Брукарэ i даўней i ціпер добрыя грошы зарабляюць. Зарубічы. Бруко'ўка ж. Брукаванка, брукаваная дарога. Здаецца, тут брукоўка добра была, ні ведаю, нашто яе раскідалі. Дзекалавічы. Брусні'ка ж. Брусніца. Брусніка ў лесі чырваніць, ніхто яе ні збірае. Рыбніца. Бру'шка ж. Бручка. Ціпер брушкі ніхто ні варыць, а матка часто варыла, смашна была. Белева. Брушкаве'не н. Бручкоўнік; бручка
Дадатковыя словы
браварка, брагель, бразгацець, бразгаць, бразгаўка, бранзалета, братанакм, брохаць, брушкавене, прымаўкаі, сабакуі, ігруб, іпра, іпрымаўкаі
3 👁