вае бацвінне, лісце бручкі. Брушкі ні відаць, адно брушкавене вырасло. Агароднікі. Брыда' ж. м. Гадасць, паскудства, дрэнь /пра чалавека/. Брыда нека, a ні баба, на ёй адзежа i тая ні так ляжыць. Зарубічы. Бры'дзіць незак. Быць брыдкім. Мне ён брыдзіць, ні магу на яго глядзець. Жукевічы. Бры'дкі прым. Гадкі, непрыемны, дрэнны. Але i брыткі хлопяц, i ў каго ён удаўсо; ні ў бацьку, ні ў матку. Стрыеўка. Бры'дко прысл. Сорамна, непрыемна, агідна. Брытко так рабіць, людзі сміяцца будуць. Баброўнікі. Бры'жы мн. 1. Брыжы, вузкая палоска тканіны, сабраная ў зборачкі, якой аздабляюць адзенне. Зайграйце, музыкі, у міне брыжы вялікі. Міне хлопцы любілі, та мне брыжы купілі / прыпеўка/. Лаша. 2. Вязаны чэпчык з карункамі, які насілі замужнія жанчыны на галаве пад хусткай. Як толькі вышла замуж, так на галаву i надзела брыжы. Клачкі. Бры'згаўка ж. Авадзень, тое, што i банкач. Брызгаўкі на коні нападаюць, страшэнна тнуць, ні ўтрымаць. Парэчча. Брызгачэ' мн. Скручаныя ў пучкі ніткі па краях настольніка, хусткі; дробныя кутасікі. Брызгачэ ў настольніках абвязалі, кап ні цёпкаліса. Лікоўка. Брызго'та ж. Слота, мокрая пагода. На дварэ нека брызгота, ні хочацца з хаты выходзіць. Сухмяні. Брызго'тна прысл. Сыра, мокра /пра пагоду/. Як выганялі каровы раніцай, халадно было, брызготна неяк, ціпер пацяплело. Гарны. Брызгу'ліна ж. Брызгуліна. 3 брызгуліны цыганэ варылі неку масць, шмараваліса, кап блохі ні кусалі. Кунцаўшчына. Брызгу'ль м. Драўляны самаробны гузік у выглядзе кароткай палачкі. Калісьці, як адарвецца брызгуль ат світкі, ні бяда, купляць ні трабо, сам зробіш. Брузгі. Брызгу'льчыкі мн. Біркі. Брызгульчыкі прывязвалі да гаўчын, каб ні паблытаць. Рыбніца. Бры'лік м. 1. Посуд, сплецены з саломы i лазы для вымярэння i рассявання збожжа; тое, што i сявенка. Набярэш поўны брылік збожа i сеяш памаленьку, пакуль ні кончыш, тады зноў набіраеш. Батароўка. Бры'лік м. Услончык, зэдлік, тапчанік. Стары наш возьме брылік, сядзе каля печы i грэе плечы. Прыгодзічы. Бры'лікм. Казырок. Мы табе, Генік, шапку з брылікам купілі, кап слонца ні пякло, нос ні аблазіў. Скідаль. Бры'ль м. 1. Саламяны капялюш. У нас толькі бацюшка адзін насіў брыль, ціпер кожны ходзіць. Азёры. 2. Казырок. Пры паляках некалі моднымі былі шапкі c такімі велькімі брылямі. Гродна. Бры'мкаць незак. Іграць няўмела на музычным інструменце. Hi ўмееш іграць — кінь брымкаць пад вухам. Ханявічы. Бры'нда ж. Неахайная жанчына. Хто ні казаў, але ні гэта брында, сама вечна абрындана поўзае. Прывалка. Брындачэ'мн. Растрэпаныя ніці па краях абруса, ручніка, хусткі. Чысто брындачэ ў настольніку паабрываліса, німа як на стол засцілаць. Рудавіцы. Брындуля'ць незак. Няўмела іграць на струнным інструменце. Узяў балалайку i брындуляе нешто. Гродна. Брынча'ць незак. Нездаволена мармытаць, бубніць. Сказала яму дзіця пільнаваць. Hi ідзе, стаў i нешто брынчыць сабе пад нос. Балічы. Брыско'тно прысл. Мокра, сыра. Нека імжа на гуліцы, брыскотно стало. Каленікі. БрьГсці незак. Ісці па глыбокім снезе. Столькі снегу наваліло, што чалавек ледво брыдае па ім. Зарыца. Бры'сы мн. Вусікі ў пшанічным колаce. Да вайны нікаторыя брысатую пшаніцу сеялі, у яе такія брысы доўгія былі. Свіслач. Брыта'ць незак. Заблытваць /пра ніці /. Брытаць матке вы ўмееце, а хто раз
Дадатковыя словы
брыдко, брызгаўка, брылікм, брындачэмн, брындуляць, брынчаць, пагодуі, прыпеўкаі, чалавекаі, іпра
8 👁