Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
матваць іх будзе? Карозічы. Брэ'дзень м. Невад. Як выцягнулі брэдзень на бераг, так рыба залапатала ў кулю. Жукевічы. Брэ'дзіць незак. Трызніць. Стары зусім аслаб, брэдзіць, гаворыць сам да сібе. Агароднікі. Брэ'ндацца незак. Хадзіць, сланяцца без патрэбы. Цэлы дзень недзе брэндаецца, каля хаты ні прыпыняецца. Гродна. Брэ'ндаць незак. Няўмела іграць на струнным інструменце. Узяў мандаліну i брэндае; здаецца, ні ўмеяш — ні бяры. Лікоўка. Брэ'чкі мн. Карункі. Даўней дзяўчата апшывалі брэчкамі рушніке, рукавэ ў блюсках. Струбка. Бу'бавіца ж. Выгарэўшыя, выпаленыя сонцам выган, паша. Хібо на гэтай бубавіцы кароў напасеш i малако мецьмеш? Лікоўка. Бу'бка ж. Асобнае зерне гароху ці фасолі /дзіцяч. слова/. Ціха, ні плач, Пецік, на табе бубу. Свіслач. Бу'бачка ж. Адно зярнятка. Вазьмі сабе, Ванячка, адну бубачку гароху i ззеш, тулькі ў носік ні садзі, бо ні дастаняш. Дарашэвічы. Бу'дзень м. Будзень, не святочны дзень. У будзень можно хадзіць у быля якой адзежы, сміяцца ні будуць. Палаткова. Будо'ўля ж. Забудаванне, будынак. На Абухаво аўтабус затрымліваецца каля будоўлі, там трэбо сходзіць. Абухава. Бу'дто прысл. Нібы, нібыта. Іван наш бутто на смех людскі ўсё робіць, абы жывей. Свіслач. Буза' ж. Сумесь розных рэчываў /пра яду/. Наварыла некай бузы — сама i еш. Жытомля. Бузіна'ж. Бузіна. Ягады чорныя з бузіны нават есці можно, ні шкодзяць. Свіслач. Б /й д а ж. Няпраўда, хлусня. Гэта буйда, ні вер нікому. Квасоўка. Бу'йка ж. Бойка. Буйка есць i добро, часамі масло зб»еш свае. Рацічы. Бу'кіш! выкл. Вокліч, якім дражнілі барана. Букіш! Букіш! Баран, бэ-бэ-бэ! Белева. Буксава'ць незак. 1. Буксаваць, круціцца, не рухаючыся з месца /пра колы аўтамабіля, паравоза i пад./ Каля праезду машына як засела ў кал, та паўдня буксавала, пакуль выцягнулі. Індура. 2. Не вярцецца, стопарыць / пра колы воза /.Як еду ў да рогу, заўсёды бяру ключ, адно калясэ чамусьці буксуе. Лугавая. Булаве'шка ж. Галава дзіцяці /іран./. Ты што гэта зрабіў, галавешка твая дурная. Кунцаўшчына. Булё'н м. Бульбяны суп, засквараны салам. Маці на вячэру варыла булён ці зацерку, забеляну малаком. Агароднікі. Бу'льба ж. Бульба. Як бульба ўродзіць, та i мясо будзя. Лікоўка. Бульба з мундзірамі — бульба ў мундзірах, звараная з лупінамі бульба. Як зайшоў я ў хату, папрасілі сесьці, паставілі бульбу з мундзірамі есці / нар. песня/. Кунцаўшчына. Свіная бульба — дробная бульба для жывёлы. Адной свіной бульбы гэты рок насыпалі дзве ямы, будзе чым карміць. Кругляны. Бульбаве'не н. Бульбоўнік, бульбянік. На бульбавене бульба вырасла, а пат кальвам німа — адна, дзве бульбачкі. Скамарошкі. Бульбатке' мн. (бульбаўкі). Бурбалкі. Як шуснуў у воду, тулькі бульбатке пашлі. Азёры. Бу'льбаўкі мн. Бульбаўка ж. Бурбалкі. На лужах бульбаўкі пасталі — задажджыцца. Баранава. Бу'льбіна ж. Бульбіна, адзін клубень бульбы. Помню, маці зварыць бульбы ў гаршчэчку, возьме бульбіну i есць. Свіслач. Бульбяна'я каша ж. Таўканіца, беларуская нацыянальная страва. Навары бульбяной кашы, даўно ні варыла. Кунцаўшчына. Бу'лькаўка ж. Бурбалка. А балото там страшнае, ступіш нагой — тулькі бульбаўкі пойдуць. Каленікі. Бу'ля ж. Бульбачка /дзіцяч. слова/. Hi плач, зарас маці булю дасць, будзяш есці. Рудавіцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

брэндацца, брэндаць, брэчкі, бубавіца, бубачка, бубка, будоўля, будто, бузінаж, булавешка, бульбяная, булькаўка, буля, песняі, словаі, ядуі, ідзіцяч, іпра, ііран
2 👁
 ◀  / 329  ▶