Бунава'ць незак. Буяніць, скандаліць. Зяць як пачаў бунаваць, ні было рады, мусяў да вас начаваць ісці. Баброўнікі. Б /р а ж. 1. Бура, вецер вялікай сілы звычайна з дажджом. Як надышла бура, тулькі вербы трашчалі, a з Дзюрдзявай адрыны стрэху ззарвало, панясло. Сухая Даліна. 2. Шум, крык, скандал. Ціпер ні п'е, напіўсо, а раней такую буру ў хаці п'яны падыме, што жонка з дзецьмі па хатах начуе. Гродна. Буракаве'не н. Бацьвінне, лісце i сцёблы буракоў. Як німа часу збіраць зелье, наломіш буракавеня, кіняш — i свіня ядуць. Рудавіцы. Бураке' мн. Страва, прыгатаваная з бураков запраўленая смятанай. Зімой бураке i капуста былі першая яда. Ланявічы. Бура'н м. Мощны вецер ca снегам. Як падняўсо буран, тры дні шалеў, не ўціхаў, усё пазаносіло. Навадзель. Бурачко'вы прым. Лілова — чырвоны, колеру бурака. На бурачковы колер хварбавалі хто што хацеў, найбольш матке. Кругл ікі. Бурдо'вы прым. Бардовы, цёмна — чырвоны. Пражу на дыванэ хварбавалі на бурдовае або зялёнае. Кунцаўшчына. Бурды'га ж. Вялікі кусок, кавалак. Не дачакаўшыса вячэры, узяў бурдыгу хлеба i ўсухамятку есць. Баброўнікі. Бу'рка ж. Доўгая мужчынекая вопратка з даматканага сукна з башлыком. Зімой у бурцы ні страшно, ніякі вецер не прадуе. Хамякі. Бу'ркаўка ж. 1. Ваўчок. Дзед наш рабіў нам буркаўкі, распілуе шпульку, усадзіць шпеньчык i — буркаўка. Бубны. 2. Дзіцячая забава, вялікі гузіх, насаджаны праз дзіркі на падвоеную нітку. Таму i называецца буркаўкай, што гузік круціцца та туды, та сюды i бурчыць. Рагачы. Бурно'с м. Бурное, доўгая мужчынская з даматканага сукна без каптура вопратка. Помню, ашчэ мой дзед насіў бурное; ніз, рукавэ i кішане апшыты чорным. Бакуны. Бурскану'ць зак. Кінуць на зямлю. Здаецца, малы, а як схапіў за грудзі, так i бурскануў фацата аб землю. Лаша. Бурча'ць незак. Бурчаць, нездаволена мармытаць. Стаіць, голаў унурыўшы, як вупар, i нешто бурчыць сабе. Баяры. Бу'рыць незак. Падбухторваць. Верка ўсе міне бурьць, кап карову прадала. Свіслач. Буршты'н м. Бурштын. Як хто на горло хварэў, казалі, кап пацёркі з бурштыну насіў, памагала. Глушнева. Буса'к (i баса'к) м. Бусак, багор. Пры паляках пры каждуй хаці бусак стаяў на выпадак якого пажару. Дарашэвічы. Бу'ська ж. Пацалунак. Дай мамі буські, сынок, i ідзі спаць. Белева. Бутара'жыць незак. Бударажыць, узрушваць, узбуджаць. Мало таго, што сваіх, та ашчэ i суседзяў стаў бутаражыць кожны дзень. Гарны. Бу'таль м. Бутля, вялікая бутэлька. У нас усе ў бутлях газу трымалі, набярэш поўны, больш як месяц паліш. Малахавічы. Бутэ'лька ж. Старая мера аб'ёма вадкасці.Убутэльцы шэсцьдзісятыхлітра, даўней бутэлька ні гэдакая была, як ціпер. Клачкі. Бухто'рыць незак. Падбухторваць, баламуціць, натраўляць. Гэта, відаць, жонка яго бухторыць, кап з нам ні гаварыў. Пралейкі. Бу'ча ж. 1. Буча, верша, нерат. Бучу я паставіў пат карчэ вечарам, кап ніхто ні ўбачыў, а то рыбу чужыя выбіралі. Кузьмічы. 2. Сварка, скандал. За ганучу падняў бучу, /прымаўка/. Балічы. Бушва'лак м. Важкі дручок, дубіна. Я схапіў некі бушвалак i думаю: "Хай тулькі зачэпіць». Белева. Буя'ніць незак. Буяніць, скандаліць. Мой Іван ні гэдакі, ён i выпіўшы ні будзе буяніць. Баяры. Буя'ць незак. 1. Буяць, бурна расці. На нашай ніўцы, як дасі гною, та жыто будзя расці аж буяць. 2. Гудзець. На гурках нашых было столькі цвету, што пчолы ажбуялі над імі. Ласосна. Быдлава'ць незак. Пра перыяд палавой актыўнааці ў кароў; тое, што i бегаць. Учора пастух наказваў: карова
Дадатковыя словы
абёма, басак, буракавене, бурдовы, бурдыга, бурнос, бурскануць, бурыць, буська, буталь, быдлаваць, пяны, іпрымаўкаі
5 👁