Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
быдлуе, трэбо да быка вясці. Лугавая. Бы'дло н. Быдла. Ашчэ цёмно, а пастух крычыць: Выганяй!" Віцькі. Быле-куды' прысл. Куды папала, абыкуды. Надаело ўсё, пайду быле-куды, каб i вочы ні бачылі. Круглікі. Бы'ле-што прысл. Абы-што, што папала. Пляце быле-што, а ты, як дурны, сядзі i слухай. Гушчыцы. Бы'ле-як прысл. Абы-як, як папала, неахайна, нядбала. Ён i майстар такі, робіць быле-як, a грошы бярэ добрыя. Пракопавічы. Быстра'к м. Быстрыня, імклівая плынь у рацэ. Як плывеш, та глядзі, кап на быстрак ні занясло. Солы. Бэ'бахі мн. Бэбахі, вантробы, кішкі. Бык як патсадзіў яму рогам у жвот, так бэбахі i выпусціў. Баранава. Бэ'йбус м. Поўнае, крыклівае, надакучлівае дзіця. Гэты бэйбус начамі ні дае заснуць, чысто матку дабіў. Індура. Бэ'кас м. Бакас, балотная птушка. Да вайны ў балоці бэкасаў было, a ціпер ні чуваць, недзі прапалі. Зарубічы. Бэ'каць незак. Няўмела чытаць. Ашчэ i ў школі вучыласа, а чытаць, ні ўмее, ледво бэкае. Гайкі. Бэ'мбель м. Пухір. На руцэ некі бэмбель выскачыў, свярбіць. Адэльск. Камароў процьма, чысто скусалі, ногі ў бэмбялях. Кунцаўшчына. Бэ'нтацца незак. Матляцца, целяпацца. Бэнтаяцца, як у сабакі хвост. Гожа. Адваяваў наш Янак, левай рукі німа, адзін пусты рукаў бэнтаяцца. Гродна. Бэ'нцнуць зак. Ударыць, выцяць. A паліцман як бэнцнуў мне ў морду, аж у гачах пацямнело, i кажа: «Большэвік!» Баброўня. Бэ'рсаць незак. Блытаць, пераблытваць, запутваць. Ты добро матай, ні бэрсай нітак, потым ні распутаяш. Малая Жорнаўка. Грэх, дзеці, бэрсаць жыто, бо жаць цяшко будзя. Навасёлкі. Бэ'сціць незак. Лаяць, зневажаць, ганьбіць. Нівестка сваго дзеда за ні што мая, бэсціць, кажа: «Даўно трэбо паміраць.» Круглікі. Бэ'ткаць незак. Штурхаць, падымаць, будзіць. На раніцы бэткаяш яго, бэткаяш, а ён спіць як пшаніцу прадаўшы. Ферма. Бэ'хі мн. Бэхі. Малыя дзеці /разм. іран./. Забірай сваіх бэхаў, надаелі за цэлы дзень, як горка рецька. Дубоўка. Бязглу'здзіца ж. Бязглуздзіца, глупства, недарэчнасць. Пляцеш неку бязглуздзіцу, ніхто табе ні паверыць. Коматава. Бязглу'зды прым. Бязглузды чалавек, нічого талковаго ў ім німа. Пыра. Бязлю'днік м. Нелюдзім. Сядзіць гэты бязлюднік, як воўк, на сваім футары. Вусенікі. Бязме'н м. Бязмен, рычажная вага. Даўней нават дзеравяны'я бязмены былі, самы мужчыны рабілі іх. Круглікі. Бялё'ўка ж. Белая даматканая паўшарсцяная спадніца. У бялёўцы кепско было хадзіць, натта ш урабляласа. Струбка. Бялі'зна ж. Бялізна. Некалі бялізну мылі ні з мылам, a ў лузі, яго рабілі з бярозаваго попелу. Струбка. Бялі'ць незак. Бяліць, адбельваць кужаль. Маці расцеля бяліць кужаль, пасыпля попелам, а мы, дзеці, паліваям вадой, каб быў белы. Вулькаўцы. Бяля'вы прым. Бялявы, белаваты. Да Гандзі нашай хлопец прыехаў у сваты, бялявы такі, пекны. Ланявічы. Бянтэ'жыцца незак. Бянтэжыцца, хвалявацца, губляцца. Hi трэбо, хлопцы, бянтэжыцца, ніякаго тут страху німа, усё будзе добро. Літвінкі. Бяро'зка ж. Бярозка, травяністая расліна з павойным сцяблом i белымі ці ружовымі кветкамі. Бяроска pacце ў полі i ў гародзі, дзе хочаш расце, свіням збіралі. Бычкі. Бярэ'мя н. Бярэмя, ахапак. Кінуў бярэмя саломы пат каровы, кап сушэй было. Жытародзь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

быдло, бэкаць, бэнтацца, бэнцнуць, бэткаць, бялёўка, дзеравяныя, іразм
7 👁
 ◀  / 329  ▶