Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Ва'бік м. Невялікі вулей для заманьвання пчол. Вабік павесіў на ліпу, можа які рой прыляціць. Зарубічы. Вага'рыць незак. Прагуліваць, прапускаць урокі. Вясной мы часто вагарылі, хадзілі на Нёман, у лес. Гродна. Ва'гацца незак. 1. Вагацца, гойдацца. Паложым дошку, сядзем на канцэ i давай вагацца. Вусенікі. 2. Быць у нерашучасці, сумнявацца. Я доўго вагаўсо, ці ісці здаваць экзамен, ці не, а пасля рашыўса. Жукевічы. Ва'да ж. Загана, хіба, недахоп. Чужыя вады бачыш, a сваіх i знаць ні хочаш. Лугавая. Ва'дзіць незак. Вадзіць, у час гульні выконваць самыч цяжкія абавязкі. Як пачнем гуляць у лапту, та Толік вадзіць i вадзіць, ніяк ні адгуляецца. Свіслач. Вады'р м. Пухір. Некі вадыр выскачыў на руцэ, сама ні ведаю ад чаго. Вострава. Важда'цца незак. Важдацца, нянчыцца. 3 п'яніцамі німа чаго важдацца, трэбо выводзіць ўсіх на чыстую воду. Луцкаўляны. Вазні'ца м. Вазніца, рамізнік, фурман. Вазніца бацюшку прывёс, свянціць 6yдзе. Малая Альшанка. Вазо'ўня ж. Спецыяльнае памяшканне для захоўвання вазоў. Пасля вайны ашчэ стаяла ў Ляхнове вазоўня, пакуль ні разабралі. Луцкаўляны. Вайта'ць незак. Наракаць, выказваць крыўду, незадавальненне. Яны хай ні вайтаюць на сваіх дзіцей, яны i так добрыя вэдлук іх. Ферма. Ва'кса ж. Вакса, гуталін. Як добро: начысціш ваксай чаравікі, та аж ляхчэй ісці да цэрквы. Вішнявец. Ва'л м. Ніці нізкага гатунку шэрсці. Пры паляках мы ўжэ з валу ні ткалі, у нас воўна была. Новая Руда. Ва'лавіна ж. Ялавічына. Свініна рэтко бывае, a валавіны можно браць, колькі хочаш. Гродна. Валаво'д м. Вяроўка, на якой водзяць карову. Падаткі былі такія, што бяры карову за валавод i вядзі прадавай. Бубны. Валаво'дзіцца незак. Валаводзіцца, цацкацца, цырымоніцца, няньчыцца. Німа чаго з імі валаводзіцца, трэбо канчаць з гультаямі. Дзекалавічы. Ва'лак м. Прыстасаванне для разгладжвання, качання бялізны. У нас i ціпер есць валак, што дзед зрабіў з дуба. Зялёная. Валаке' мн. Прылада для перавозкі драўлянага плуга /устар./. Бывало, плух паложыш на валаке, сядзяш i едзяш на палудзень. Каменка. Валакі'та ж. Валакіта, цяганіна, бюракратызм. Надаела гэта валакіта, хадзі ад аднаго да другого i нічого ні даб'есca. Агароднікі. Валако'ннікі мн. Валаконнік м. — Валачобнікі. Валаконнікі недзе спяваюць, хутко да нас прыдуць. Лойкі. Валасе'нь м. Валасень. Паразітычны вадзяны чарвяк, падобны на волас. Бывае, што ад валасня гніе нага, нават косці выпадаюць. Забагонікі. Валасні'к м. Валасень, паразітычны вадзяны чарвяк, падобны на волас. Хвароба скуры ног у чалавека. Валаснік жыве i ў халоднай вадзе. Яго можна знайсці i зімой, ён, як вуж, круціцца. Пышкі. Валасяні'ца ж. 1. Тое, што i валасень, валаснік. Маці палохала нас: "Hi купаўцеса доўго, а то валасяніца ўлезе ў ногу". Кунцаўшчына. 2. Хвароба, якую выклікае валасень. У міне ў самого была валасяніца, месца ні знаходзіў, пакуль баба Гануся ні выліла на жытнія каласэ. Кунцаўшчына. Валацу'га м. ж. Валацуга; той, хто любіць валачыцца без справы. Гэта валацуга, ён нігды ні прыпыняецца, усе недзі ходзіць. Пагараны. Валацу'жны прым. Валацужны, бадзяжны. Прыбіўсо некі валацужны сабака, накармілі, праспаў ноч i зноў недзі павалокса. Рагачы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вагарыць, вада, вайтаць, валавіна, дабесca, пяніцамі, іустар
3 👁
 ◀  / 329  ▶