Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Валацэ'нга м. Валацуга. Ты дзе быў, валацэнга, ці ў цібе дзіцей німа i жонкі, валочысса? Лойкі. Валача'шчы прым. Валацужны, бадзяжны. Кот валачашчы прыстаў, хай жыве, шкада. Лойкі. Валачо'нна мн. Фарбаваныя яйкі, якія даюць дзецям на вялікдзень. Хрышчона матка шторок давала нам валачонна, нігды ні забывала. Быльчыцы. Валачо'ннікі мн., валачоннік м. Валачобнікі. Як учуеш, што спяваюць валачоннікі, так i гатовіш яйца i пірог. Брузгі. Валачы'цца незак. Валачыцца, не адставаць. Прыстаў да нас некі чалавек i валочыцца, нашто ён нам патрэбны. Галавачы. Валачы'ць незак. Валачыць, красці. Як настане ноч, так салому ад стога i валачэ. Свіслач. Валяря'нка ж. Валяр'ян. Ашчэ мая баба рабіла настойку на карэнях валяр»янкі, памагала ад нэрваў. Пагараны. Валё'н м. Вэлюм, дзявочы галаўны вясельны ўбор. А вален у маладой быў харошы, доўгі, канец у руцэ трымала. Лікоўка. Валі'зка ж. Чамадан. Даўней з валіскамі ездзілі тулькі панэ i ўжэнднікі, a ціпер кожны з валіскай. Квасоўка. Валі'ць незак. Валіць, выходзіць /пра дым/. Глядзі, як дым валіць з коміна, мусі, сажа загарэласа. Караневічы. Валкава'ты прым. Сыраваты, не высахшы. Жыто валкавата, ашчэ німа як вазіць. Саломенка. Валкава'ць незак. Зграбаць сена ў валкі. Сено падсохло, можно валкаваць. Сухая Даліна. Валкаўні'ца ж. Прыстасаванне для разгладжвання, качання бялізны;тое, што i валак. Раней возьме маці валкаўніцу, пакачае плаце, i такое глаткае было, ніякіхжаляскаў ні зналі. Прыгодзічы. Ва'лко н. Toe, што i валкаўніца, валак. Рушнік накруціш на качалко, а валкам качаеш, пакуль ні выкачаяш. Дзекалавічы. Вало'вы прым. Валовы, які мае адносіны да вала', такі, як у вала'. Ён столькі напазычаў грошай, што на валовую скуру ні спішаш. Скідаль. Валовый вочы — пупок, палявая кветка. Пшаніца ні ўрадзіла, адны валовы вочы беляхцяць. Ліцьвінкі. Валовае мясо — ялавічына, тое, што i валавіна. 3 аднаго валоваго мяса катлетаў ні зробіш, трэба сланіны, а яе німа. Гродна, Пышкі. Вало'к м. Валок, града зграбленага сена. Дзяўчата хай зграбаюць сено ў валке, а мы зараз пойдзям у капке лажыць. Балічы. Вало'кальнікі мн., валокальнік. Валачобнікі. Валокальнікі спявалі дзяўчатам: «Добры вечар, панянэчко «, а хлопцам — «Добры вечар, кавалежэ".Талочкі. Вало'каць незак. Валачобнічаць, хадзіць з песнямі на вялікдзень. Як толькі прыцямнее на першы дзень веліканца, так хлопцы i пашлі па хатах валокаць. Талочкі. Вало'ся ж. Жаночы вечар-свята ў канцы лютага -пачатку сакавіка з часоў паганства /устар./. На Валосю бабы як разыдуцца, та гуляюць да 2-х гадзін ночы, скачуць, спяваюць, дурэюць. Клачкі. Бацюшка быў проціў Валосі, казаў: гэта ні свято, выдумкі некія. Кунцаўшчына. Вало'шка ж. Валошка, васілёк. Даўней валошкі ў жыці много было, здалёк сінела, ціпер ні відаць, вытравілі. Кругляны. Валту'зіцца незак. Валтузіцца, важдацца, корпацца. I так ты доўго валтузіўсо з ім, трэбо было жывей канчаць. Каленікі. Валту'зіць незак. Валтузіць, тармазіць, тузаць. A Бобік як схапіў яго за клешню i давай валтузіць, цягаць. Занявічы. Валы'нка ж. Мітусня, сумятня, трывога, мітрэнга. Я бачу, што пашла тут валынка, шапку на вушы ды с хаты. Дарашэвічы. Ва'льц м. Вальс. Заграй нам вальца «Пі, браце, ni! На старасць — торба i кій «. Міцкевічы. Вальго'тно прысл. Прывольна. Ціпер дзецям на вёсцы вальготно жывецца, ні тое, што даўней. Мішкенікі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

валкаваты, валко, валося, валярян, валярянка, валён, валізка, дымі, іпра, іустар
2 👁
 ◀  / 329  ▶