Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Валэ'ндацца незак. Валэндацца, 6aдзяцца, валачыцца. От, валэндаяцца сабе с хаты ў хату, абы нічого ні рабіць. Батароўка. Валю'ш м. Валюш, валюшня; майстэрня, у якой валяць сукно. Самы бліскі валюш быў у Пужычах, туды тато i ездзілі. Загорцы. Валя'г м. Гулыай. Валях страшэнны, анічого ні хоча рабіць. Стральцы. Ва'ляц м. Вальс. Я як малады быў, натта ж любіў валяц скакаць, даспадобы быў. Бакуны. Валя'ць незак. Качаючы, размінаючы, рабіць шэрсць, сукно больш шчыльным, цвёрдым. Дзед казаў, што некалі сукно вазілі валяць аж у Нізбудак, a ў нас валілі ў Фолюшы. Баранавічы. Ванге'ля н. Евангелле. Вангеля хлеба ні намеля /прымаўка/. Пагараны. Ванге'рка ж. Вянгерка, сорт слівы. Пасля тык маразоў усе вангеркі вымярзлі, рэтко ў каго засталіса. Рагачы. Ванглі'на ж. Вяндліна. Вангліна — гэта добро для маладах, здаровых, а старому яна нават шкодзіць. Сухая Даліна. Ванго'р м. Вугор. Дзед казаў, што вангор чуе гарох здалёк, ноччу па расе так i паўзе туды. Лугавая. Ванджэ'га м. Цяльпук, цюхцей, кіжлай. Некі ванджэга, ні мужык. Каб ні жонка, зусім прапаў бы. Рудавіцы. Вандзі'дло н. Цуглі. Дай каню вандзідло ў зубы, каб ні панёс. Саннікі. Вандля'рня ж. Вяндлярна. У нас была свая вандлярня, вэндзілі кумпяке i каўбасы. Мількаўшчына. Вандо'лы мн. Выбоіны, калдобіны. Дарога зусім разбіта, адны вандолы, ні праехаць. Занявічы. Вандрава'ць незак. Вандраваць. Гэты чалавек ўсё свае жыце вандруя, ні прыпыняяцца на адным месцы. Ланявічы. Ванзэ'лак м. Клунак. Узяў свой ванзэлак i пашоў у дарогу, нічого ні сказаўшы. Пяслі. Ванітава'ць незак. Ванітаваць, рваць, бляваць. Нешто ззеў нідобрае, цэлы дзень ванітую, рады німа. Малое Дзяміткава. Вантабу'ра ж. Скандал, сварка, дэбош. Зайшоў да дачкі, та зяць як падняў вантабуру, ледво с хаты выскачыў. Баброўнікі. Вантрабя'нка ж. Вантрабянка, каўбаса з вантробаў. Вантрабянка мне нават лепша за каўбасу. Квасоўка. Вантро'бы мн. Вантробы. Спіш i спіш, у цібе ўжэ ат сну ўсе вантробы пера гнілі. Аульс. Ва'нтух м. Вялікі жывот. Як начальнікам стаў, та i вантух наеў, ледво поўзае бедны. Эйсманты. Ba'p м. 1. Спёка, гарачыня. Hy, i вар быў, усё высмаліло на полі, пагарэло. Гібулічы. 2. Кіпяток. Ашчэ як малым быў, варам апарыўсо, i ціпер знак застаўсо. Белева. Варкава'ць незак. Буркаваць. Голуб варкуе — галупку чуе /прымаўка/. Карозічы. Варо'нін прым. Варонін, варонячы. Сарою ні толькі вароніны яйца крадуць, яны крадуць нават i курыныя. Kaленікі. Варонін зуб — галаўня, хвароба збожжавых злакаў. Ціпер варонін зуб ў Малым Мажэйкаві спецыяльно развод зяць, робяць лякарство, кажуць, памагае ад закупоркі вен. Пагараны. Варо'нка ж. Душнік у склепе. Кожны рас затыкай добро варонку саломай, каб марос ні ўвабраўсо. Бакуны. Варо'цячкі мн. Веснічкі, брамка. Вароцячкі зачыняйце, кап сві'ня ні ўлезлі. Бакуны. Варо'чацца незак. Вяртацца. Хоць што i забыўсо ўзяць, а з дарогі ні варочайса /прымаўка/. Каробчыцы. Варо'чаць незак. Варочаць, пераварочваць. Пагода стаіць, трэ сено ісці варочаць. Хамякі. Вартавы' прым. Вартавы. Да жураўлёў бліско ні падыдзеш, вартавы журавель так i закрычыць. Круглікі. ВартавьГя пчолы — пчолы, якія абараняюць уваход у вулей. Вартавыя пчолы ў поле ні лётаюць, яны пільнуюць, каб ні ўлезлі пчолы-зладзейкі. Грынёўка. Вартаўне'йшы прым. Каштоўнейшы. Жытня зямля, можа, нават вартаўней
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

bap, валяг, вангерка, вантабура, варкаваць, варонка, варочацца, вартаўнейшы, свіня, іпрымаўкаі
2 👁
 ◀  / 329  ▶