ша за пшанічну, пшаніца вырасце ці не, а жыто — заўсёды вырасце. Квасоўка. Варста'к м. Варштат, дрэваапрацоўчы станок. Як маяш варстак, так пчаліных рамак наробіш умомант. Лікоўка. Ва'рты прым. Варты, добры. Хлопец ён быў варты, але зямлі ні меў, так бабылём i звэйдаўсо. Лаша. 2. Дастойны. Ён ні варты, каб яго так дзеці глядзелі. Каўпакі. Варя'т м. Вар'ят; той, хто дзейнічае безразважна, шалёны. Вар'яту гэтаму німа што верыць, ляпей з ім ні звязвайса. Хліставічы. Вары'ць незак. Разумець, цяміць, кеміць. Як галава ні варыць, та кідай вучыцца, ідзі на работу. Лэйгабалі. Васарва'га ж. Ватэрпас. Васарвагу я сам зрабіў, шкельца з вадой дастаў з німецкаго танка. Дзекалавічы. Васісё'р м. Прайдоха, прайдзісвет, дробны жулік. Хлопцы, некі васісёр паявіўсо, круціцца каля нашых дзяўчат. Кунцаўшчына. Васкава'ць незак. Васкаваць, насычаць пражу адварам з льнянога семя. Перш чым ткаць, пражу трэбо было васкаваць, каб ніці былі глаткія i мацнейшыя. Рагачы. Васма'хтар м. Пасрэднік у час продажы ці куплі жывелы /каня, каровы да 1939 г./. 0, браце, даўней без васмахтара каня ні прадасі. Рацічы. Ва'спан м. Васпан, ваша міласць /форма звароту сярод шляхты/. Ці, васпан, жанаты, ці ў кавалерах ешчэ ходзі? Занявічы. Ва'сь! выкл. Вокліч, якім клікалі свіней. Вась! Вась-вась!.. Усе да карыта! Луцкаўляны. Кругл ікі. Васьміру'чка ж. Гатунак i размер касы. Для міне васьміручка — самы рас каса, добро косіць. Струбка. Ваўну'шка ж. Ваўнянка. Ваўнушкі трэба добро адварваць, каб горкія ні былі. Казіміроўка. Ваўчаке' мн. Вострыя клычкі ў парасят. Трэбо ваўчаке абцэнгамі пазломваць, а то парася зусім схудло, ні можа есці. Свіслач. Вачаня'та мн. Вочкі. Аніяк дзіця ні засне, вачанята вытрашчыло i ляжыць. Баброўнікі. Вашава'ць незак. Навальваць. Перасыпаць збожжа. Вашаваў, вашаваў жыто i ўсероўно спрэло, сырое натта ж было. Пракопавічы. Вашапру'д м. Вашапруд, неахайны, брудны чалавек. 3 вашапрудам гэтым нават сядзець ніхто ні хоча, ні тулько справу мець. Кульбакі. Ваяво'да м. Ваявода, начальнік акругі, ваяводства. Шляхціц на загродзе роўны ваяводзе /прыказка/. Казловічы. Ве'дзьма ж. Ведзьма, жанчына, якая водзіцца з "нячыстай сілай», злая чараўніца. У нас была адна ведзьма, яе чамусьці Кіяўскай ведзьмай называлі. Парэчча. Ве'дзьма ж. Даволі вялікі матыль цёмнага колеру, які вечарамі ўлятае ў хату i кружыць каля лямпы, у святле. Зачыняй акно, а то ізноў ведзьма ўляціць у хату. Рацічы. Ве'дзьма ж. Рапуха, палявая жывёліна сямейства бясхвостых земнаводных, падобная на жабу, з бугрыстай скурай, шэрага колеру. У нас старыя людзі на рапуху казал i ведзьма, бо яна страшна. Адрубай ведзьмі ногі, та табе здаецца, што адрубаў сабе рукі. Кунцаўшчына. Век м. Век, вельмі доўгі час, усё жыццё. Век сваго дзядзькі ні забуду, добры быў чалавек. Сухая Даліна. Век векаваць — жыць усё жыццё. Я тут век векаваць ні буду. Паеду на бацькаўшчыну. Вусенікі. Век-ве'кам прысл. Заўсёды, спрадвеку. Век-векам яны нічого ні мелі i мець ні будуць. Дарашэвічы. Ве'ка н. Паве'ка. На веку ячмень сеў, нічого ні бачу. Балічы. Векава'ць незак. Жыць увесь час, існаваць. Хіба ж ён тут думае векаваць, што так адбудоўваецца? Луцкаўляны. Ве'ле прысл. 1. Многа. Так веле было народу, што ў хату ні змясціліса, стаялі пад вокнамі. Кузьмічы. 2. Колькі? А веле гэта каштаваць будзе? Вулькаўцы
Дадатковыя словы
варят, варяту, васарвага, вашаваць, ваўнушка, павека, шляхтыі, іканя, іпрыказкаі, іформа
3 👁