Велька'нац м. Вялікдзень. Вельканац быў той рок халодны, яйкі памерзлі. Баранавічы. Ве'лькі прым. Вялікі. Ты, мусі, вельку пенсію палучыў, ні такую, як я? Bepцялішкі. Велька мадэ'ра — вялікая справа. Падумаяш, велька тут мадэpa — зрабіць вулей, я i сам зраблю. Васілевічы. Ве'льмі прысл. Надта, надзвычайна, дужа. 3 яго быў натта ж велькі рызыкант, пакуль на сваго ні нарваўсо. Шэмбелеўцы. Ве'нцер м. Венцер, рыбалоўная сетка ў выглядзе мяшка, нацягнутага на абручы.Той рас, як паставілі венцер, та цэла вядро рыбы прыперлі дахаты. Пракопавічы. Be'pac м. Bepac звычайны, сям'і верасовых. У нас з верасу ўсе венікі рабілі хату мясці. Свіслач. Верасо'к м. Bepac, нізкая вечназялёная расліна з ружовымі кветкамі. 3 вераску пчолам добры ўзятак, але мёд ніважны, на ім яны ні перазімуюць. Ласосна. Верашча'ка ж. Страва з дробных кавалачкаў тонкай саланіны i прыпраў. Як толькі прыходзілі на коляды з цэрквы, маці зразу падавала на стол верашчаку. Ферма. Ве'роніца ж. Вероная нядзеля. На вероніцу хто заспіць даўжэй, таго білі вярбой i прыгаворвалі: "Hi я б'ю, вярба б'е, ні спі доўго, уставай рано валэ гнаць, ні забуцьса пугі ўзяць". Рудавіцы. Верх м. Верхні бок адзення. Верх ашчэ добры, a падбіўка зусім знасіласа. Грыўкі. Верхаво'дка ж. Верхаводка, прэснаводная рыба. Якая там верхаводка рыба, у ёй нічого німа, ні смажыць яе, ні варыць. Дарошавічы. Ве'рхнік м. 1. Фрамуга, оберлюфт. У старых хатах верхнікаў ні было, трэбо было атчыняць акно або дзьверы. Каменка. 2. Квадратная адтуліна ў тыльнай сцяне курнай хаты для дыма. Верхнік атчынялі на Дзеды, каб душачкі змерлыя прышлі на вячэру. Лаша. Трэбо верхнік атчыніць, кап хучэй сканаў чалавек, ні мэнчыўсо. Кавалічы. 3. Верхняя дэталь ільномялкі, церніцы. Яшчэ цёмно, а дзяўчата ўжэ ляскацяць верхнікамі, труць лён. Бакуны. Ве'рцяха ж. Макацёр, макатра, гліняная пасудзіна, у якой труць /мелюць/ мак, ільняное семя. У верцясі мак аднаму ні змалоць, трэбо, каб хто трымаў, а другі — малоў. Балічы. Ве'сні прым. Веснавы. Дзякаваць Богу, веснія дні насталі, цяпло. Баброўня. Весялу'ха ж. Вясёлка, радуга. Глядзі, весялуха воду п»е, патопу больш ні будзя. Галавачы. Весялю'сенькі прым. Падвыпіўшы /перан./ Мой учора весялюсенькі прышоў, кажа: "Прэмю далі, трэбо было замачыць". Луцкаўляны. Ве'траны прым. 1. Ветраны, з ветрам, які суправаджаецца ветрам. Хацеў пчолы паглядзець, але некі дзень ветраны, німа як. Грынёка. 2. Легкадумны, пусты. Жонка ветраная была, круціласа, а ён, бедны, гараваў адзін з дзяцьмі. Сыпаная Гара. Ве'ха ж. Вяха, тычка. Як занясе снегам дарогу, та глядзіш, дзе вехі стаяць, каб не зваліцца ў аткос. Каранявічы. Ве'хаць м. Скручаны жмут саломы. Дроў ні было, печы палілі саломай, скруціш вехаць i — у печ. Так i кідаеш, пакуль ні напаліш. Верцялішкі. Вецяна'р м. Ветэрынар. За вецянара вышла, добры хлопец, толькі што нісцітут кончыў. Дарашэвічы. Вечары'нкі мн., вечарынка ж. Вячоркі. Як маладыя былі, та на вечарынках праседжвалі да познай ночы, часто світаючы прыходзіў дахаты. Малая Альшанка. Ве'чко н. Вечка, накрыўка. Каб адзежа прасохла, здымалі вечко i выносілі кубел на двор, на вецер. Круглікі. Ве'ялкі мн. Вейкі вачэй. A яна стаіць i веялкам! моргая, як дурная. Клачкі. Вжо'д м. Скула, балячка, фурункул. Прастыла, вжоды апанавалі, ратунку німа. Лугавая. Вігі'лія ж. Урачыстая вячэра напярэдадні каляд у католікаў, тое, што
Дадатковыя словы
ве'рбніца, вельмі, верасок, верашчака, вербная, вербніцу, вероніца, верцяха, вечарынкі, веялкі, вігілія, мадэра, сямі, імелюцьі, іперан
4 👁