Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
i куцця ў праваслаўных. На Вігілію на стол клалі сено, засцілалі абрусам, чакалі, аш пакуль зорка пакажацца. Казловічы. На Вігілію падавалі куцю з макам, ся'ледцы, ламанцы — усяго дванаццаць страў. Кузьмічы. Відню'сенько прысл. Светла. Пакуль наварыла ў пячэ, стало віднюсенько. Лікоўка. Відня'ць незак. Віднець, світаць, святлець. Яшчэ добро ні відняло, а немец ужэ ляцеў бамбіць Гродно. Гібулічы. Відэ'лец м. Відэлец. Спачатку прырода дала пальцы, a потым відэльцы. Лаша. Віля'ць незак. Хітраваць, ухіляцца. Ён таўкач, заўсёды віляе, стараецца, кап хто за яго зрабіў. Круглікі. Bi'p м. Bip. Ён i плаваў добро, але як папаў у вір — так i ні аказаўсо, на трэці дзень толькі выплыў. Пышкі. Віславу'хі прым. Віславухі, з абвіслымі вушамі. У дварэ былі такія віславухія свіня, пародзістыя, на сало добрыя. Свіслач. Вісло' н. Рычаг — вага, дэталь калодзежа-жураўля, якая апіраецца на стойку. Што хочаце, на цэлу вёску толькі дзве студні, вісло не пераставало скрыпець. Зарубічы. Вісо'к м. Скронь.Чалавек, здаецца, i ні стары, a віске зусім белыя. Барбарычы. Віта'цца незак. Вітацца, здароўкацца. У дарозі, сынку, с кожным чалавекам трэбо вітацца, ні праходзіць маўчуном. Баліненты. Віці'на ж. Віціна, крытае судно для перавозкі збожжа па рацэ. Ашчэ мой тато казаў, што збожа некалі віцінамі па Нёмну вазілі. Пагараны. Віціны цягну'ць цяшко было, адны ішлі па беразі i лінкамі цягнулі, другія стаялі на віцінах i атпіхвалі бомамі, кап ні прыставалі віціны да берага. Дзекалавічы. Вішнё'вы прым. Цёмна-чырвоны, колеру вішні. Маці матке фарбавала найбольш на вішнёвы коляр або на бурдовы. Баркі. Во' часц. Во, глядзі, паглядзі. Во, лянь, які ты чалавек, увяць возьмяш, a аддаць, якбогдасць. Рацічы. Во'бмарак м. Непрытомнасць. Як сказвлі, што сына німа, так у вобмарак i ўпала, ледво вадой адлілі. Славічы. Во'бмацкам прысл. Вобмацкам, пры дапамозе дотыку. Я вобмацкам ледво дзверы знайшоў, думаў, ні выду с хаты надвор. Кавальцы. Во'бшчаство н. Грамадства, таварыства, суполка. Тут, брат, нічого ні зробіш, вобшчаство так пастанавіло. Баброўня. Во'гнік м. Дзіцячая хвароба, якая cyправаджаецца пачырваненнем скуры i высыпкай на губах. Дзе'цятко, ні плюй на агонь, а то вогнік прыпадзе, захварэяш. Лаша. Як у дзіцяці вогнік, та баба з маткай возьмуць c печы вуглёў, пасякуць каля выхаду дзіцяці, i тады баба пытала: «Што сячэш?" — "Агонь сяку,»- атказвала маці. «Сячы, сячы, каб мінаўсо"- прыгаварвала баба. Селюкі. Во'гер м. Жарабок, непакладаны конь; конь-самец. Учора вадзіў кабылу да вогера. Лойкі. Хлопяц як вогер, хоць у плуг запрагай, такі здаровы. Лаша. Во'жах м. Вожаг, дзяржальня вілак, качаргі. Каб ні ўраклі дзіця, казалі: «Соль табе ў гочы, вожах — у зубы, а гарачы камень — на пуп". Лаша. Во'жыкм. Прылада з вострымі цвічкамі, якую вешаюць на мысу цяляці, каб не ссала карову. Цяля чысто карову дабіло, трэбо, мусі, адлучаць, вожык вешаць. Лужкі. Во'з м. Сузор'е Вялікай Мядзведзіцы. Глядзі, воз зусім перахіліўсо, світаць мусі будзе. Забагонікі. Во'здзека прысл. Тут. Во, сядзь воздзека, каля міне, пагаворым, як жыць будзямо. Баброўнікі. Во'зьдзе прысл. Тут. Ты, мусі, шапку шукаяш, a яна возьдзе ляжыць. Батароўка. Во'йдзе прысл. Тут. Войдзе рэчку i ў брод можно перайсці, ні вельмі глыбока. Ласосна. Во'л м. Вол, кастрыраваны самец буйнай рагатай жывёлы. У яго німа ні кала ні вала, i як ён думае жыць? Цвіклічы. Ён робіць, як вол, ні мая ніякаго спачынку. Сіўкава. Вол ралявы'— вол, які
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вожыкм, відняць, віляць, вісок, дзецятко, сузоре, сяледцы, цягнуць
3 👁
 ◀  / 329  ▶