Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
ў час ворыва хадзіў у баразне. Вол paлявы заўсёды слабейшы быў, яму лягчэй было хадзіць. Сабаляны. Вол верхавы'— вол, які ў час ворыва хадзіў па раллі /узаранай глебе/. Вол верхавы дужайшы павінен быць, бо яму трэбо было хадзіць па ўзаранай зямлі, ногі страглі. Баранава. Вол палавьГ — вол пало'вай /бледна-жоўтай/ масці. Валэ палавыя, чаму ні гарэця, лета мае маладыя, чаму марна йдзеця. /з нар. песні/. Лаша. Вало'вы прым. Які мае адносіны да вала. Ён напазычаў столькі, што на валовую скуру ні спішаш. Скідаль. Baло'выя во'чы — травяністая расліна з кветкамі, якія маюць белыя пялёсткі i жоўтую сярэдзіну. Валовыя вочы на рамонак падобныя, тулько ні так пахнуць. Жукевічы. Валовае мя'со — ялавічына. Мы, можно сказаць, свініны мало ямо, больш з валовым мясам варым, яно здаравейша. Батароўка. Во'лак м. Волак, сетка рыбалавецкая ў выглядзе клінападобнага мяшка з прымацаваным да яе шастом. Волак свой трэбо мець, ніхто табе ні пазычыць, за зіму звяжаш. Кунцаўшчына. Во'ле н. Валлё, пашыраная частка стрававода ў птушак для накаплення ежы. Ты бачыш, як жоўта курыца наеласа, аж воля перабэчыласо. Зарубічы. Во'лкі прым. Вільготны, вагкі /вохкі/. Сено волкае, добро ні высахло, нашто яго вазіць. Рудавіцы. Воля' часц. Во, вось бачыш, вось табе i маеш. Воля, нікуды ні дзеўсо, yceроўно да свае хаты прышоў. Гродна. Во'ляк м. Расол з-пад селядцоў. У вялікі пост маці паставіць у місцы трошкі воляку, i мы мачаем у яго бульбу, ямо. Лужкі. Во'парак /обарак/ н. Прашча; прылада з вяровачкі i раменьчыка для кідання невялікіх каменняў. Як малыя былі, та ўсе з вопаракаў каменя кідалі; як кіняш, та аж засвішча, ляціць. Балічы. Во'пцасам прысл. Нахабна, бесцырымонна. Ты чо гэта вопцасам на людзей лезяш, як табе ні брытко. Літвінкі. Во'рак м. Мяшок. Картопля хай ашчэ ў ворках пастаіць, a потым ў склеп высыплем. Ланявічы. Bo'pca ж. 1. Кароткія валаскі на целе чалавека, якія паўстаюць пры паніжэнні тэмпературы. Змерзла, глядзі, як ворса на руках папаўставала. Сцяцкі. 2. Кароткі начос на паверхні некаторых тканін. Моцно ні шаруй шчоткай, а то, бачыш, як ворсу паздзіраў, зараз дзірка будзя. Аульс. Воўкаўня' ж. Месца або дарога, па якой часта праходзяць ваўкі. Учора ізноў у воўкаўні ваўке жарэпчыка зарэзалі, адны вантробы пакінулі. Кунцаўшчына. Во'ўчы прым. Воўчы; які мае адносіны да ваўка, належыць ваўку. Воўча шапка цёпла, ніякі мароз мне ні страшны. Гожа. Воўча натура /перанос./ — пра шкодны, грубы /звярыны/ характар. У яго воўча натура, ён, каб прымеў, чалавека ззеў бы. Струбка. Воўча вяселе — перыяд гона ў ваўкоў. Як пападзеш на воўча вяселе, та жывым ні выдзяш, разарвуць. Рудавіцы. Воўча лыко — воўча ягада, ядавітая кусцікавая расліна з ружовымі кветкамі i чырвонымі ягадамі. Помню, як малымі былі, та нам старэйшыя казалі: "Hi ешча, гэта воўча лыко, можно атруціцца». Пагараны. Воўча ягада — нейкая кустарнікавая расліна з чорнымі ягадамі. У нашым лесе воўчыя ягады растуць, та ніхто іх ні збірая, так i растуць. Зарубічы. Во'чкі мн. Вочко н. Зародкі парасткаў на клубнях бульбы. Я стараюса бульбу так рэзаць, кап у кожнай частцы было ні менш, як па два вочкі. Кругляны. Вуго'р м. Бычы падскурнік, невялікі 6угарок на спіне ў рагатай жывёлы, утвораны лічынкамі авдня-падскурніка. Як націсняш пальцамі, так вугор с-пат скуры i вылязя, упадзе. Я сама вугры выціскала. Рагачы. Вугры' мн., вугор м. Вугры, невялікія бугаркі на скуры, утвораныя тлушчавой пробкай. Дзеўка — адным словам, тулькі фэлер мае — вугрэ на твары. Рагачы. Ву'ек м. Дзядзька; брат бацькі або маці. U
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

baловыя, bopca, воле, волкі, ворак, вуек, глебеі, жоўтайі, мясо, паловай, песніі, ібледна, івохкіі, ізвярыныі, іобаракі, іперанос, іузаранай
2 👁
 ◀  / 329  ▶