Я добро помню, як вуек нам на вельканац яйка маляваў. Эйсманты. Ву'жыкм. 1. Вужык; раменьчык, якім мацуецца да цапільня біч /ударная частка цэпа/. Я вужык як зрабіў с сурамяці, так яму i зносу німа, ашчэ ні парваўсо. Літвінкі. 2. Змеявік; металічная трубка ў смалакурным катле для кандэнсацыі шкіпінару. Чым даўжэйшы вужык у катле, тым ляпей скіпідар выходзіць. Рыбніца. Вужы'шча н. Вужышча, тоўстая кручаная вяроўка, якой уціскаюць вазы ў час перавозкі сена або саломы. У міне доўга вужышча было, жэртку прывяжаш i мо разоў два апкруціш кругом воза, кап сено ні растрасаласо. Літвінкі. Ву'н часц. Вунь. Вун там ляжыць мяшок, хіба ты ні бачыш? Лугавая. Ву'нака часц. Вунь там. А вунака твая кабыла ходзіць, нідалёко лесу. Жукевічы. Ву'ньдзяка часц. Вунь там. А вуньдзяка брод, там можаш перабрысці на той бок. Свіслач. Ву'пар м. Пра ўпартага падлетка. Ты чо гэта стаў у кутку вупарам, слова ад цібе ні даб'есса. Свіслач. Ву'пражж. Вупраж. Мой тато вупраж заказваў у Карозічах, там добры рымар быў. Квасоўка. Ву'тка ж. Качка. Колькі вутка ні мудры, а лебядзем ні будзяш /прымаўка/. Батароўка. Ву'тлы прым. Хваравіты, слабы. Ён зусім у міне некі вутлы, абы чуць дзе прадуло, так i хварэя. Вялікая Жорнаўка. Вухна'ль м. Вухналь, плоскі цвік, якім прыбіваюць падковы. Myci, вухналь каваль загнаў у жывое месца, бо кабыла кульгая. Старая Дубава. Вуці-вуці-ву'ці! выкл. Вокліч, якім падзываюць качак. Вуці-вуці-вуці! Вуцячкі вы мае, хадзеце есці дам. Кашэўнікі. Вучыце'лька ж. Настаўніца. Да нас нека нова вучыцелька прыехала, дзіцей вучыць будзя. Кулёўцы. Вушаня'та мн. Вушы /памянш., ласк./. Ляпей шапку цягні, а то вушанята адмерзнуць. Лукавіца. Ву'шко н. Вушка; ручка ў збанку. Хвароба на яго, у збанку вушко адбіласо, німа за што трымаць. Навасёлкі. В у'тлы прым. Пра хітрага, лоўкага чалавека. О, вушлы быў чалавек, я яго добро знаю, любого мох абмалахтаць. Баранава. Вы'бавіцца зак. Вызваліцца. Як зойдзяш да Мікалаевых, та ад дзіцей выбавіцца ні можаш, усё просяць:"Раскажэце, дзеду, як вы з немцам ваявалі". Прыгодзічы. Вы'біцца зак. Выйсці, выбрацца. Як заблудзіўсо ў лесе, та ледво неяк удалосо выбіцца на дарогу, думаў: прападу. Путна. Выбіцца з грошай — аказацца без грошай; растраціцца. Быў неяк зусім выбіўсо з грошай, а ціпер, дзякаваць Богу, ізноў маю, ні трэбо пазычаць. Каменка. Выбіцца ў людзі — дабіцца поспехаў у жыцці. Як уступіў у парцію, та i хутко выбіўсо ў людзі. Путрышкі. Вы'блякнуць зак. Выцвісці, страціць першапачатковы колер; зліняць. Гэтаго матэрыялу на касцюм ні бяры, ён можа выблякнуць на слонцы. Пруды. Выбо'іна ж. Выбоіна, калдобіна, выбітая яма на дарозе. На Рыдзялі дарога кепска, ні праедзяш, адны выбоіны. Галаўнічы. Выбрыка'ць незак. Выбрыкваць. Конь мой як папастаяў без работы, так i пачаў выбрыкаць, у хлеў ні зажанеш. Бірулічы. Вы'брыкі мн. Нечаканыя ўчынкі, якія супярэчаць агульным правілам паводзін. Ты што тут мне свае выбрыкі паказваяш? Луцкаўляны. Вы'будавацца зак. Выбудавацца, закончыць будавацца; пабудавацца. Яны ўсе маглі пабудавацца, бо лес свой мелі, ні тое, што ў нас. Азёры. ВьГбухаць зак. Выліць, выпіць усё адразу. Ты нашто гэта ўсю воду з вядра выбухаў, напіцца нават ні пакінуў. Горніца. Выбухаў паўзбанка малака. Палаткова. Вы'вадакм. Вывадак. Я пат карчом цэлы вывадак ваўчанят знашоў, так у кошыку да хаты i прынёс. Зарубічы. Адне
Дадатковыя словы
вужыкм, вупражж, вывадакм, дабесса, цэпаі, іпамянш, іпрымаўкаі, іударная
2 👁