куль цэлы вывадак курапят з»явіўсо, та мы іх абярагалі, кап каларацкіх жукоў нішчылі. Губінка. Вывалака'ць незак. Вывалакаць, выцягваць, выносіць. Перат тым, як патпаліць нашу вёску, немцы пачалі вывалакаць с хатаў куфрэ з адзежай, выганяць жывіну. Скідаль. Вы'валкаваць зак. Моцна пакараць, пабіць. Як вывалкую добро, та ў чужы сад больш ні палезяш. Каўпакі. Выва'льгіс м. Гультай, лодар, лежабок. Сына нашаго Адама некія вывальгісы, анічого ні хочуць рабіць. Скідаль. Вы'варат м. Выварат; выварацень, вывараць. У гэтым месцы пасля буры выварат ляжаў, па дарозі ні можно было праехаць, аб'яжджалі. Струбка. Вы'вернуцца зак. Вывернуцца, перавярнуцца, перакуліцца. Глядзі, памалу едзь; бачыш, якая дарога — вывернуцца можно. Малая Капліца. Вы'веяць зак. Вывеяць, ачысціць збожжа веянием. Пакуль вязці да мліна, трэбо жыто добро вывеяць, тады i хлеп добры будзя. Навасёлкі. Вы'віднець зак. Вывіднець, добра развіднець. Так i вывіднець можа, пакуль збярэсса ca сваімі чамаданамі. Хваты. Вы'гінуць зак. Загінуць, прапасці, знішчыцца. На полі снегу зусім мало, пшаніца можа выгінуць, вымярзне. Аленічы. ВьГглянсаваць зак. Выглянцаваць; нацерці да бляску. Але ж i выглянсаваў боты, усероўно як новыя. Мігова. Вы'гнаіць зак. Угноіць. Ён кожны рок як добро выгнаіць зяемлю, та i пшаніца расце, аш паляжа. Літвінкі. Выго'да ж. Прыволле, раздолле. Усе лезуць у гэтыя велькія хаты, а я от ні хачу, ніякай выгоды там німа, мне ў сваёй выгода. Ласосна. 2. Дастатак; дабрабыт. Дзе ў хаці выгода, там i згода / прымаўка/. Капцёўка. Выго'рваць незак. Выворваць. Бульбу трэбо было выгорваць, а то потым коней ні дастаняш. Луцкаўляны. Вы'дварыць зак. Выгнаць, выправадзіць, выселіць. Я сваго кватаранта с хаты ні мог выдварыць, надаеў ўсім. Гродна. ВьГдзірак м. Узараная цаліна. На выдзірку добро жыто родзіць, мы ў той рок коп дзесяць нажалі. Галаўнічы. ВьГдлужыць зак. Асіліць, адолець. Панабіралі ўсюды даўгоў, ні ведаю, ці ён выдлужыць, кап іх выплаціць. Галавенчыцы. Выдумо'ўваць незак. Выдумваць, прыдумваць. Ціпер сталі ўсялякія моды выдумоўваць, трохі паходзіць — i ўжэ выкідае, кажа — ні моднае. Адэльск. ВьГжалабкаць зак. Выхлебтаць, выжлуктаць /груб./. Як дабраўсо да малака, та c паўзбанка адразу выжалапкаў. Лаша. ВьГжла ж. 1. Выжла, гончая сука. У міне выжла была, та кожны дзень зайца прыносіла, аж надаелі яны. Кавальцы. Перанос. — хітры, лоўкі, пранырлівы чалавек /лаянк./ Выжла ён ні чалавек, усюды ўлезе, усё разнюхае. Баяры. Вы'звярыцца зак. Накінуцца з грубай лаянкай. Я ні магу ўслухацца, як гэты шпанюк сют-тут так i зноў на дзеда накінецца, вызвярыцца. Баранава. Вызі'кацца зак. Вылаяцца, нагаварыць грубасцей. Ён у міне такі, можа на цібе вызікацца, але крыўды ні зробіць, праз мінуту якую адыдзе, добры. Дзекалавічы. Вызіра'ць незак. Выглядаць, наглядваць. Яна прывыкла тулькі з-за вугла вызіраць, хто куды пашоў, хто c кім загаварыў. Каменка. Вы'зубаць зак. Выбраць моцнае яйцо, лёгка пастукваючы аб зубы. Столькі ў цібе яец, i ты ні можаш сабе вызубаць моцнае. Агароднікі. Вы'капаны дзеяпрым., перан. Падобны, такі самы; ідэнтычны. Наша Алеся — выкапаны бацько, нават характар ў яго пераняла. Гродна. Выкаркулё'ўваць незак. перан. Разліваць, размяркоўваць. Трэбо было добро выкаркулёўваць, каб да вясны на такой гаспадарцы пратрымаць каня i карову. Славічы. Вы'каціць зак. 1. Выкаціць, коцячы перамясціць. Выкаці воз с-пат шопкі, ні
Дадатковыя словы
абяжджалі, вывалкаваць, прымаўкаі, ігруб, ілаянк
2 👁