бойса, ні слонцы калёса ні рассохнуцца. Белева. Выкаціць вочы — здзіўлена выпучыць вочы. Што я кепско сказаў, што ты выкаціў на міне вочы. Грандзічы. Выка'чваць незак. 1. Качаць; разгладжваць качанием /пра бяллізну/. Хвароба на яго, як стала выкачваць бялізну, та i забыласа, што вячэру трэбо варыць. Хамякі. 2. Выкачваць мёд— пры дапамозе цэнтрыфугі даставаць мёд з пчаліных рамак. Трэбо выкачаць мёд, пакуль свежы, а то можа застыць, тады ні выкачаяш. Грынёўка. Вы'кленчыць зак. Выпрасіць, дамагаючыся пастаяннымі просьбамі. Як прыстаня, та ўсероўно выкленчыць; ні адыдзе, пакуль ні дасі. Рацічы. Вы'круціць зак. 1. Выкруціць; круцячы, выціснуць воду. Ясю; трэбо выкруціць хусце i павесіць, хай сохне. Клачкі. 2. Высвідраваць. Во тут трэбо выкруціць дзірку i ўбіць тэбель. Грыўкі. Вы'лажыць зак. Кастрыраваць; вылегчыць. Я i сам магу сваіх паршучкоў вылажыць, ні трэбо прасіць. Навасёлкі. Вы'лапатаць зак. перан. Выпіць. Выхлебтаць. Коля, глядзі, кот малако з ладышкі вылапатаў, нічого ні пакінуў. Лаша. Вы'ластажыць зак. Вылупцаваць, мощна пабіць, адлупіць. Здаецца, ужэ так выластажыў хлопца, a ён усероўно ні слухае, свае вырабляе. Пагараны. Вы'лахаць зак. Выесці, з»есці поўнасцю. Я i сама дзіўлюсо, куды ўсё дзяваецца; што ні дасі — усё вылахае, a поправы яму німа. Селіванаўцы. Вы'лахтаць зак. Toe, што i вылахаць. Паршук у міне добры, што ні дасі, стараяцца ўсё вылахтаць. Дубоўка. ВьГляцець зак. перан. Імкліва выбегчы, выехаць. Выляцяў с хаты, як шалёны, i давай усіх біць, хто пад рукі ні пападаецца. Рацічы. Выляцець з галавы — забыцца. Усё выляцець з галавы можа, нічого помніць ні будзеш, бо стары. Малая Капліца. Вы'лівак м. Вылівак; яйцо, знесенае без шкарлупіны. Курыца аднекуль прыбіласа, адны выліўкі нясе. Жукевічы. Курам нечаго ні дастае, сталі выліўкі нясці. Горніца. Вылі'звацца незак. перан. Прыхарашвацца, прыбірацца /неадабр./ Што ёй бракуя, стаіць перад люстэркам ды тулькі вылізваецца, нічого ні робіць. Лугавая. Вы'людак м. Вылюдак, вырадак; найгоршы сярод людзей; бандыт, кат. Гэта ні хлопяц, а вылюдак некі, ніхто з ім рады ні даваў, пакуль ні папаўсо. Луцкаўляны. Вы'людзіцца зак. Вылюдзець, стаць рослым, прыгожым, выхаваным. Усе быў некі нігеглы, a ціпер паглядзеця, які хлопяц стаў, як патрапіў вылюдзіцца. Старая Дубавая. Выляго'ўвацца незак. Вылежвацца. За яе ўсё паробяць, a яна тулькі вылягоўваецца сабе, як якая пані. Дзекалавічы. Вы'магляваць зак. Выпрасаваць, выгладзіць. Некалі ніякіх гэтых жаляскаў ні было. Маглявалі валкам i качалкам, i ўсё глаткае было. Свіслач. Вы'маклі мн. Пасевы, якія загінулі ад празмернай вільгаці. Гэтыя вымаклі, шторок, i ціпер трэбо будзя атсяваць ячмень, кап пустое поле ні ляжадо. Рудавіцы. Вы'маліставаць зак. Вымаліць, выпрасіць. Ледво вымалістава, аніяк ні хацеў даць сошкі бульбу абгараць. Дзекалавічы. Вы'мантажыць зак. Вымаліць, набыць хітрыкамі, падманам. Як прыстане да чалавека, та усероўно хоць што-небудзь вымантажыць у яго, так ні пойдзя. Саннікі. Вы'мантаць зак. Toe, што i вымаліставаць. Дошчак ужэ дастаў, а як гэта было б ашчэ ў яго вымантаць кахлі на печку. Дзекалавічы. Вы'манчыць зак. Вымаліць, выпрасіць настойлівай просьбай. А хай яго, ледво неяк выманчыў, аніяк ні хацеў атпускаць дроў. Баранава. Ён у кожнаго выманчыць, што яму трэбо, усё дастане. Лікоўка. Вынё'слы прым. Гонкі, высокі, рослы. У гэтым лесі, глядзі, якія вынёслыя
Дадатковыя словы
бяллізнуі, вылапатаць, выластажыць, вылягоўвацца, вылізвацца, вымагляваць, інеадабр, іпра
2 👁