сосны, а ні адной німа разложыстай. Ласосна. Вы'падак м. 1. Выпадак, здарэнне, з'ява. У такім выпатку трэбо быць рысковым, адважным, а чуць празяваў — прападзеш! Чарток. 2. Зручны момант. Быў у міне адзін такі выпадак, але ні скарыстаў. Сухаўляны. Вы'палавець зак. Пажаўцець, зліняць, золякнуць, выцвісці. На слонцы валасэ i тыя выпалавець могуць, ні тулькі што другое. Зарубічы Вы'перці зак. 1. Выперці, выціснуць. Hi пакідай бочкі з вадой на марозі, а то дно можа выперці. Цыдовічы. 2. Перан.: выгнаць. Трэбо было іх с хаты выперці, хай на гуліцу ішлі п курыць. Сухмяні. Вы'перці во'чы, выперці зеграчэ' — страціць зрок; аслепнуць / груб/. Як ні дасі сляпому жабраку хлеба, та табе самой можа выперці вочы. Капцёўка. Усе браў чужое, аш пакуль яму зеграчэ ні выперло. Рагачы. Выплыва'ць незак. Пускаць колас; пакрывацца каласамі. Ужэ жыто пачало выплываць, во якое роўнае стало. Жылічы. ВьГпляжыць зак. Высекчы; знішчыць, зглуміць. У апошню вайну немцы чысто лес выпляжылі, нічого ні засталоco. Зарубічы. Вы'пугаць зак. Выхлебтаць. Як паставіла міску зацеркі, так дзеці ўміх i выпугалі. Баранава. ВьГрабіцца зак. Выйсці, выбрацца ca складанага становішча; выкруціцца. 3 адной бяды ўдалосо вырабіцца, та ў другую папаў, ашчэ горшую. Кукалі. Вы'рабіць зак. 1. Вырабіць, апрацаваць. Як добро вырабілі землю, та, глядзі, i пшаніца якая вырасла, сярпом ні зрэзаць. Калбасіна. 2. Аформіць, атрымаць /пра дакументы/. Кап паехаць у Польшчу, трэбо спачатку вырабіць загранічны пашпарт, тады паедзяш, а так ніхто цібе ні пусціць. Адэльск. Вырака'цца незак. Выракацца, адмаўляцца; не прызнаваць сваіх. Некалі гэтаго ні было, a ціпер i дзеці сталі выракацца сваіх бацькоў, ні прызнаюць. Жукевічы. Вы'садкі мн. Высадкі, насеннікі; леташнія корнеклубняплоды, пасаджаныя на насенне. Ужэ высадзіла высаткі буракоў, усе будзя свае насене, ні трэбо будзя купляць. Цвіклічы. Вы'салапіць зак. Высунуць з рота язык. Але ж i гарачыня, сабака i той высалапіў язык, здыхацца ні можа. Калбасіна. Вы'сахнуць зак. перан. Схуднець. Але ж i высахла, ні пазнаць дзеўчыны, мусі, у сухотах. Каменка. Вы'свянціць зак. 1. Асвяціць; выканаць царкоўны абрад надання святасці. Хату трэбо было б высвянціць, а то ўсе некія беды да нас прыстаюць, чапляюцца. Гліняны. Учора ў саборы некаго маладого на бацюшку высвенчвалі; можа дзе ў Коматаво пашлюць. Пагараны. 2. Перан.: моцна набіць, адлупцаваць /жарт./. Але ж i высвянціў, другі раз будзя ведаць, як дзеда ні слухаць, падрочваць. Літвінкі. Вы'скаліцца зак. Паказаць зубы, вышчарыцца. Я тулькі адчыніла вароцечкі — а там сабака як выскаліцца, думала: загрызе. Лікоўка. Вы'скрабак м. Перан.: малодшае, апошняе дзіця ў сям»і. Другія дзеці во якія павырасталі, а гэтаму выскрапку бог рошчы ні дае, ад зямлі ні адрос. Кругл ікі. Вы'смаліць зак. Выпаліць, знішчыць агнём, сонцам. Як сухі рок, та выган слонца так высмаліць, што i травінкі ні знойдзяш, каровы ў хляве кормім. Літвінкі. Вы'снякаць зак. Высмаркаць. Ідзі да бабы, хай табе носік выснякая, а то сапці ні можаш. Дарашэвічы. Вы'спіраць зак. Выбіць пранікам / пра бялізну /. Паласкаць плаце я ўсе на рэчку хадзіла, палажу на камень, пранікам выспіраю, папалашчу i чыстае. Кунцаўшчына. Вы'старчыць зак. Хапіць; быць ў дастатковай колькасці. Я думаю, што гэтых грошай табе на месяц выстарчыць, а потым прышлю зноў. Пракопавічы. Высціго'вы прым. Верхавы. Гэты конь высціговы, імтулькі на высцігі ездзіць
Дадатковыя словы
выпугаць, высалапіць, высахнуць, выскрабак, выснякаць, выспіраць, грубі, дакументыі, зблякнуць, іжарт, іпра
3 👁