Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
a ні ў плуг запрагаць. Занявічы. ВьГсыпка ж. Сып. Пасля гэтай грыпы нека высыпка пашла на губах; кажуць, аслажненя дала. Калеты. Вы'сярбаць зак. Выхлебтаць. Маіх дзіцей ні трэбо было падганяць есці; колькі ні налі — усё высярбаюць i ашчэ папросяць. Каленікі. Вы'сяўкі мн. Высеўкі /пра тое, што адлучана ў працэсе прасейвання /. На гэта рэшато натто много высяўкаў, палова адыдзе, вазьмі вось гэта, гусцейша. Карозічы. Вы'трываць зак. Вытрываць, выцярпець, сцярпець. Hi магу вытрываць, гэта кап хто чужы рабіў, а то ж родны сын. Доргунь. ВьГтурыць зак. Выгнаць, выправадзіць /груб./. А ён хто табе, трэбо было вытурыць с хаты, каб i духу яго ні было. Віцькі. Вы'франціцца зак. Франтавата адзецца; прыбрацца, прыадзецца. Глядзі, кожную нідзелю сэбе выфранціцца i ўсе недзе ідзе, у хаці ні сядзіць. Палаткова. Вы'фураваць зак. Toe, што i вытурыць. Нараві, браток, а то с хаты можа выфураваць, i нічого ні зробіш, закон такі. Сапоцкін. Выхава'нка ж. Прыёмная дачка. Выхаванка — гэта хто чужую дзеўчыну бярэ на выхаванне, дзіцей сваіх ні мая. Хамякі. Вы'хіліцца зак. Паказацца, высунуцца. Наша баба зімой баіцца i с хаты выхіліцца, yce ёй халадно, знабіць. Каўпакі. Выцавэ'ркі мн. Ласункі, прысмакі, марцыпаны. Мой мужык на адных выцавэрках жыве, быля чаго ні хоча есці. Кунцаўшчына. Вы'цадзіць зак. Выцадзіць, паволі выпіць. Мой нігды ў бутэльцы ні пакіне, усё да каплі выцадзіць. Індура. Вы'цвічыць зак. Вымуштраваць. Яна так сваго мужыка выцвічыла, што той як па нітаццы перад ею ходзіць. Шабаны. ВьГцек м. Выток. Кажуць, выцек Ласасянкі недзе аж у Польшчы, нідалёко Кузніцы. Бакуны. Вы'церабіць зак. 1. Выцерабіць, высечы, ссячы. Трэбо было лес выцерабіць, та ягады i грыбэ былі б, a ў гушчарэ нічого ні хоча расці. Каробчыцы. 2. перан. Выесці, з»есці ўсё. Што i казаць, здаровы чалавек як сядзя, так міску капусты i выцерабіць.Пракопавічы. Выцілі'нгваць незак. Іграць на струнным музычным інструменце. Бало, сядзе пат хату i давай выцілінгваць на мандаліні усялякія полячкі, любо слухаць.Жукевічы. ВьГцыганіць зак. Выпрасіць. У гэтаго скнэры цяшко чаго выцыганіць, як жыве, ён нігды нікому нічого ні даў.Сухая Даліна. Вы'ць незак. 1. Выць, працяжна i тужліва скуголіць. Чуяш, як сабакі выць сталі, мусі, якую беду чуюць? Каменка. 2. Утвараць падобныя на выццё гукі. Відаць, непагадзь якая будзя, бо вецяр за вугламі стаў выць, патсвістваць. Падліпкі. Вы'цяпкаць незак. Выцягнуць ніткі з тканіны для вышыўкі /мярэжкі/. Пакуль вышываць, та я спачатку стараюca выцяпкаць ніці, a тады ўжэ вышываю. Грыўкі. Вы'цераб м. Выцераблены, прарэджаны лес. Мы на выцяраб усе па грыбэ хадзілі, кожны раз набярэш. Струбка. Вычаўпля'ць незак. Вырабляць, тварыць, вычвараць, дурэць. Эх, гарэліца мая, што ты вычаўпляеш, ты над намі, мужыкамі, літасці ні маеш /прыпеўка /. Баброўня. Вычвара'ць незак. Toe, што i вычаўпляць. Hi трэбо тут мне вычвараць, жыві так, як усе людзі жывуць. Круглікі. ВьГчухацца зак. Справіцца з цяжкімі абставінамі, хваробай; акрыяць, ачуняць. Як прычапіласа да хлопца трасца, та ледво неяк вычухаўсо, месяцаў тры трасла. Зарубічы. Вычы'тваць незак. Прычытваць, прычытаць, галасіць. Яна як убачыла гэту, так i стала на ўсю хату вычытваць, рукі ламаць.Жылічы. Вы'шмыгаць зак. Астудзіць хату, часта адчыняючы дзверы. Дзеці чысто хату вышмыгалі, хоць ваўкоў ганяй, халадно. Лаша
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

высярбаць, высяўкі, выцавэркі, выцвічыць, вышмыгаць, ігруб, імярэжкіі, іпра, іпрыпеўка
5 👁
 ◀  / 329  ▶