Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Вышчака'ны дзеепрым. Балбатлівы, гаваркі. Гэты хлопяц даволі вышчаканы, з ім i сабакі ні зорэшуцца. Сцяцкі. ВьГшчарбіць зак. Вышчарбіць, вызубіць, нарабіць шчарбін. Паволі рубай: там цвіке, сакеру вышчарбіць можаш. Чашчаўляны. Вы'шчарыцца зак. Засмяяцца, паказаўшы зубы. Я ёй праўду кажу, a яна думае, што жарты, вышчарыцца, як дурная, i глядзіць. Рацічы. Выя'да м., ж. Той, хто надакучвае сваімі частымі дакорамі, папрокамі, напамінкамі. Выяда ні чалавек, i як ты з ім жывеш? Палаткова. Вэ'бак прысл. Побач, поруч. Сядайце вэбак, так больш месца будзя. Малая Жорнаўка. Вэ'длуг прысл. У параўнанні, супраць / каго-небудзь/. Вэдлуг сваей жонкі ён даволі стары, ні пара ёй. Старая Дубавая. Вэдлугтой зімы гэта намного цяплейша, ні такая i снежная. Жытародзь. Вэ'йдацца незак. Сноўдацца, сланяцца; хадзіць без справы. На работу яго ні хочуць браць, так i вэйдаецца, марнуе час. Белева. Замуж ні вышла, так i вэйдаецца адна, нікого ні мая. Круглікі. Вэ'ксаль м. Вэксаль, пісьмовае абавязацельства заплаціць пэўную суму грошай ва ўстаноўлены тэрмін. Я сам грошы браў на вэксаль i працэнты плаціў велькія, ледво паквітаваў. Пракопавічы. Вэ'лён м. Вэлюм, шлюбны убор нявесты. Усе дзяўке пад вянец у вэлёнах ішлі, гэта тулькі ўдовы без вэлёнаў, як другі раз бралі шлюб. Рацічы. Вэ'нгяр м. Той, хто кастрыруе жывёлу. Вэнгяр у сяле, ідзі пакліч, хай i нашаго паршучка вылажыць. Бакуны. Вядзьма'р м. Вядзьмар; пра таго, хто, паводле забабонаў, займаецца вядзьмарствам, заклінаннямі. Я сам бачыў, як вядзьмар прас калоду пралазіў. Сухая Даліна. Вядо'ма у знач.вык. 1. Вядома. Усім вядомо, што ні ціпер, та ў чацвер, а паміраць трэбо /прымаўка/. Лаша. 2. У знач. пабоч. сл.: зразумела, канечне. Гэта, вядома, добро мець много сваякоў, але як іх усіх абдарыць? Лукавіца. 3. У знач. часц.: бясспрэчна, так. Судзя міне тады пытая: « Быў ты там?» — «Вядома, быў i ўсё бачыў,"- атказваю. Скрыннікі. Вядране'ц м. Кароўка сямікрапінкавая; тое, што i божа кароўка. У нас нікаторыя старыя вядранец на божу кароўку казалі. Як хто хоча, так i называя. Кунцаўшчына. Вядро'нка ж. Кароўка сямікрапінкавая; тое, што i божа кароўка. Вядронка бывав з чорнымі кропачкамі, жоўтымі, а бывав i з чырвонымі. Забагонікі. Вядро' н. Мера вадкасці, роўная 12,3 літра /устар./. У адном вядрэ лічыцца дзесяць штофаў, я гэта добро помню. Клачкі. Вяжа'ляс м. Выязныя, упрыгожаныя санкі. Як па-беларуску называюцца — ні скажу, a ў нас — вяжаляс. Азяркі, Грандзічы. Вя'кнуць зак. Падаць слабы голас. Як даў немцу камянем, та той тулькі вякнуў.Скідаль. Вялі'кі прым. Вялікі; значны па велічыні i памерах. Адэльск, кажуць, некалі быў вялікі горад, a ціпер звычайна вёска. Жытародзь. Вялікая пятніца — апошняя пятніца ў тыдні перад вялікаднем. У вялікую пятніцу ўсе пасцілі, ніхто ў рот нічого ні браў. Баранава. Вялікі пост — сямітыднёвы пост перад вялікаднем. У вялікі пост трэбо было посціць i дзецям, малако i таго ні можно было даваць. Зарубічы. Вяне'ц м. Карона, якую трымаюць над галавамі маладых у час вянчання. Як я жаніўса, та ён дружбантам быў, вянец нада мною трымаў. Лаша. Браць вянец — вянчацца. Мы як бралі вянец, та ў Дзярэчыні ашчэ бацюшкай Надарынскі быў. Свіслач. Вянча'льны дзеепрым. Вянчальны, шлюбны. Во гэта вянчальнае плаце ашчэ пакойніцы-мамы, мама ў ім вянчаласа. Азёры. Вярабя'тнік м. Дзікае шчаўе. Якое ў нас там поле было, адзін вярабятнік рос, чырванеў. Караневічы. Вярста'ж. Вярста, мера даўжыні, роўная
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вэйдацца, вякнуць, вярстаж, збрэшуцца, небудзьі, іпрымаўкаі, іустар
3 👁
 ◀  / 329  ▶