Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
км /устар./. Сем вёрст да нябёс, ды ўсё лесам /прымаўка/. Гарны. Адгэтуль да Гродна вёрст дванаццаць будзя. Гожа. Вясе'льнік м. Удзельнік вяселля. Але ж i вясельнікаў панаяжджало адусюль, у хату ні ўмесцяцца. Капцёўка. Вясё'да ж. Забава, пацеха, гульня, вясёлае правядзенне часу /устар./. На мярліны — гэта табе ні на вясёду ехаць, каму хочацца? Кунцаўшчына. Вясня'ны прым. Вясенні, веснавы. Вясняны дзень рок корміць /прымаўка/. Рыбніца. Ужэ вясняны вецяр павеяў, можа i цяпло будзя. Малая Капліц. Вясці' незак. Весці. Гаспадарку вясці — ні барадой трасці /прымаўка/. Лаша. Вясці гутарку — гутарыць, размаўляць. Некалі мужчыны збяруцца пат чыю хату i пачнуць гутарку вясці, як даўней людзі жылі. Пяслі. Вясці'са незак. Гняздзіцца. У ліхого чалавека i бусел вясціса ні будзя, ні будзя, пакіне. Цыдовічы. Вятра'к м. Вятрак, ветраны млын. Да той вайны тулькі ў адным Адэльску вятракоў мо дванаццаць было, a ціпер ні аднаго німа. Вялікая Жорнаўка. Вятро'ўка ж. Ятроўка; жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога брата. Німа, брат, такіх вятроўкаў, каб у адной хаці ды мірно жылі, yce сварацца.Клачкі. Вятро'ўкі мн. Басаножкі. Во, купіла сабе файныя вятроўкі, хоць ногі ні будуць прэць. Батароўка. Вятры'ско м. Моцны вецер. Падло, вятрыско некі ўзяўсо, усё павыдувае, павысушвае. Казловічы. Вячэ'раць незвк. Вячэраць; спажываць ежу вечарам. Дзеткі, хадзеця жывей, вячэраць будзямо. Балічы. Вячэ'рні прым. Вячэрні. Ціпер у вячэрні час рабіць німа чаго, та мы ўсе целявізар глядзімо. Дзекалавічы. Вячэ'рня зорка — вячэрняя зорка, заранка. На куцю, пакуль вячэрня зорка на небі ні пакажацца, ніхто i за стол ні сядаў. Бакуны. Вячэ'рня ж. Вячэрня; вячэрняя царкоўная служба. На вячерні зусім мало людзей было, адны старыя бабы. Лаша. Вяша'к м. Вешалка. Павесь пальто на вяшак, вун там, каля самай шафы. Эйсманты. Га'б м. Бераст. Нечаму наш габ у гэтым року засох, кажуць, усюды павысыхалі габэ. Свіслач. Габлява'ць незак. Габляваць, стругаць драўніну рубанкам. Сасновыя дошкі габляваць добро, ні тое, што бярозавыя або дубовыя. Адэльск. Габру'ч м. Абруч. Габруч на бочцы іржа пераела, спаў, трэбо глядзець, каб дно ні выпало. Рыбніца. Габэ'ляк м. Рубанак. Габэляк файны папаўсо, добро струшку бярэ. Хамякі. Гавару'н м. Гаварун, чалавек, які многа гаворыць. Гаварун быў, велькі шутнік, інцярэсно было час з ім правясці. Бакуны. Гаве'ць незак. Гавець, пасціць /y веруючых /. Перад вялікаднем трэбо было сем нідзель гавець, бульбу с квасам есці, галею нават ні было. Балічы. Гаве'чка ж. Авечка. Адна гавечка можа стадо ўсё узбунтаваць /прыказка/. Кунцаўшчына. Гавё'с м. Авёс. Hi жані каня кнутом, a жані яго гаўсом /прыказка/. Лаша. Пры дарозі рос вялікі гавёс, a ў тым гаўсе вяласа перапёлачка /з нар. песні/. Пагараны. Гаві'цца незак. Гаіцца, зажываць, залечвацца. Рана ніяк ні хацела гавіцца, што мы з ею ні рабілі, куды ні ездзілі. Кунцаўшчына. Гавэ'нда м. Гутарка, размова. Які чалавек, такая з ім i гавэнда /прыказка/. Лугавая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вясёда, песніі, іпрыказкаі, іпрымаўкаі, іустар
13 👁
 ◀  / 329  ▶