Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Га'га, гега ж. Крэмень, які выкарыстоўвалі для высякання агню. Знойдзяш сабе добру гагу i красаяш, каб агню дабыць. Пракопавічы. Знайшоў добрую гегу, файно будзя красаць. Рыбніца. 2. Маленькі, кругленькі каменьчык. Давайце, дзеці, у гегі будзям гуляць, хто выіграя. Кунцаўшчына. Га'гавіца ж. Рот, глотка, горла /лаянк./. Ты чо сваю гагавіцу раскрыў, дзярэсса, думаяш, хто цібе баіцца? Кунцаўшчына. Я табе гагавіцу зараз заткну, ні пісняш. Лаша. Гага'нец м. /устар./. Самаробная лямпа, газоўка, газніца. Гаганец запаліш, паставіш на гзымс — i ў хаці відно. Квасоўка. Гагата'ць незак. Гагатаць. Дзікія гусі начамі пачалі гагатаць, вясну нясуць. Галавачы. Га'гаўка ж. Рот, глотка, горла /лаянк./. Гагаўка ў яго велька, можа крычаць. Кунцаўшчына. Гад м. Агідны, шкодны чалавек. Гад ні чалавек, тулькі i глядзіць, кап табе наўрэд зрабіць. Круглікі. Гада'не н. Гутарка, размова. Якое тут гадане можа быць, гэтаму ніхто ні паверыць. Парэчча. Гадзі'ць незак. 1. Наймаць на працу на пэўны перыяд. Кожны рок трэбо было гуртам гадзіць гавечаго пастуха, самы гавец ні пасвілі. Каранявічы. Дагаджаць, рабіць прыемнае. Стараласа старому гадзіць, але яму сам чорт ні дагодзіць, усе яму ні так, як хоча. Гібулічы. Га'дзіць незак. Шкодзіць, рабіць подласці. Уеўсо на чалавека, стараяцца яму га'дзіць, дзе тулькі можа. Круглікі. Га'дкі прым. Подлы, агідны. Ты яго ні ведаяш, гэта гаткі чалавек, асцярагайса яго. Луцкаўляны. Га'дко прысл. Агідна, непрыемна, прыкра. Гатко глядзець на гэтаго абібока, да чаго дажыўсо. Дзекалавічы. Гаё'вы м. Ляснік, даглядчык лесу. Як добры гаёвы, та парубкі ў лесі ні будзя. Скідаль. Гаёўка ж. Хата лясніка. У Дуброўцы гаёўка была, ляснік з жонкай i дзяцьмі жыў, ціпер німа — разабралі. Скідаль. Га'за ж. Газа, гаручая вадкасць. Пры паляках газа дораго стоіла, ні кожны гаспадар мох купіць. Лаша. Газо'ўка ж. Самаробная лямпа, газніца. Гэта ціпер усюды аляктрычаство, a калісьці тулькі газоўкамі свяцілі. Каленікі. Газе'та ж. Газета. Газету як прачытаяш — ведаеш, дзе што робіцца. Караневічы. Гаі'ць незак. Гаіць, залечваць раны. Гаіць рану было цяшко, тато, мусі, гадоў тры лячыўсо, пакуль загаіў. Свіслач. Гай м. Гай, невялікі лес. Цешыўсо старац, што пражыў марац, a прышоў май — i паняслі ў гай /прыказка/. Гліняны. Гайда' выкл. Заклік ісці куды-небудзь. Пойдзем!". Гайда, хлопцы, на рэчку! Дарашэвічы. Гайда'ць незак. Гайдаць. Дзед цібе любіў, малым пасадзіць у калубель i гайдае. Ахрымаўцы. Гайду'к м. Гайдук, слуга; выязны лакей памешчыка ў час прыгоннага ладу. У Лашы i ціпер Гайдуке жывуць, кажуць, што дзядэ гайдукамі служылі ў паноў. Лаша. Гай-да-да'! выкл. Вокліч, які ужываецпа пры гойданні калыскі. Гай-да-да! Гайда-да! Паедзям да Скідля — па быдло, да Poci — па гусі, да Ражанкі — па баранки /прыспеў / Кунцаўшчына. Гайса'ць незак. Рухацца туды-сюды без пэўнай мэты, гойсаць. Ён, бало, сядзя вярхом на жарэпчыка i давай гайсаць па выгані, пакуль бацько ні стане крычаць. Лугавая. Гак м. Гак, крук. Вось на гэтым гаку твая калубель некалі вісела. Кунцаўшчына. Гак м. Мель, непрыкметны астравок, небяспечнае месца для плытагонаў. Глядзі, каб на гак плыт ні сеў, а то бяда будзя, прападзем. Дарашэвічы. Гакно' н. Акно. Слонца заглянуло ў гакно, весялей неяк у хаці стало. Галынка. Галава' ж. Дэталь у кроснах у вы гл я дзе драўлянага круга з жалезнымі зубамі, пры дапамозе якой здольны. Галавасты хлопяц быў, кажуць, ашчэ да вайны ў гімназіі вучыўсо. Свіслач. Галаве'нь м. Той, хто мае вялікую па па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гагавіца, гадко, гадкі, галавень, ілаянк, іпрыказкаі, іпрыспеў, іустар
2 👁
 ◀  / 329  ▶