Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
згараць пад жыто, ляпей было б. Галавачы. Згаргяле'ць зак. Адубець, скарчанець, акалець, застыць ад холаду. Стоячы на гэтай галячы, можно зусім згаргялець, вецер пранімая. Мігова. Згастры'цца зак. Затупіцца. Нож зусім згастрыўсо, аніяк ні рэжа. Жытомля. Згатава'ць зак. Згатаваць, зварыць, прыгатаваць /пра ежу/. Вячэру я i сам патраплю згатаваць, ні трэбо i бабы. Свентаянск. Зге'йліцца зак. Здохнуць, акалець. Сабака зусім стары, мусі, згейліцца, з буды ні вылазіць. Гродна. Згі'бель ж. Пагібель, смерць. А чаму на вас якая згібель ні прыдзя, як вы надаелі ўсім. Лаша. Згізава'цца зак. Узабрацца, узлезці. Стары на печ ні можа згізавацца, аслаб зусім. Лікоўка. Згіно'та ж. Гібель, смерць, пагібель. Myci, згінота на нас прышла, ні вытрымаямо. Дарашэвічы. Зглумі'ць зак. Зглуміць, папсаваць, загубіць. Сад такі файны быў, a вайною зусім зглумілі. Вялікая Жорнаўка. Згніло'це н. Гніль, гніллё. Гэта згнілоце нікому ні патрэбна, з яго ні тулько хаты, a нават хлява ні паставіш. Агароднікі. Згнэ'мбіцца зак. Прытварыцца няшчасным, прыкінуцца пакрыўджаным. Згнэмбіўсо, як чорт пат крыжам / прымаўка/. Каўпакі. У хаці ён гогалем ходзіць, a дзе трэбо паказаць сібе, та згнэмбіцца, ні пазнаяш яго. Гарны. Зго'мтаць зак. Скамячыць, змяць.Чысто рубашку недзя згомтаў, німа як надзець. Рагачы. Згон м. Партыя, чарада плытоў. Ён плытагон спрактыкаваны, ні адзін згон плытоў па Нёману правёў. Селюкі. Згра'бны прым. Зграбны, спрытны, стройны. Зграбны хлопяц, нічого ні скажаш. Гібулічы. Зграбсці' зак. Згрэбці, абхапіць. Доўго ні чакаючы, я згроб немца i як кіну на землю, та ён аж вякнуў. Бандары. Зграсава'ць зак. Стаптаць, папсаваць, знішчыць /пра пасевы/. Як пусцілі кароў на рунь, та за дзень чысто зграсавалі, с карэньмі выняслі. Рагачы. Згра'я ж. Зграя, банда, шайка. Яшчэ доўго пасля вайны адна зграя бандытаў цягаласа па лесі, ні маглі вылавіць. Шылавічы. Згрызо'та ж. Пакута, спрэчкі, душэўная мука. У хаці адна нека згрызота, здзаецца, пашоў бы куды, каб вушы ні чулі. Каўпакі. Згрз'біло н. Металічная шчотка для чысткі каня. У кожнаго гаспадара некая! было згрэбло, як конь укачаяцца, бярэш згрэбло i чысціш. Квасоўка. Згу'ба ж. Смерць, гібель. Як надыдзя на чалавека згуба, та яму ніякія дахтарэ нічого ні памогуць. Сухая Даліна. Згэ'дулькі прысл. Столькі, гэтулькі. Во, згэдулькі вазьму, глядзі, ні замного будзя? Кашэўнікі. Здава'цца незак. Уяўляцца. Ён мне здаваўсо разумным чалавекам, a аказаласо, што німа з кім гаварыць. Селіванаўцы. Здагада'цца зак. Здагадацца, зразумець. Я ўжэ потым здагадаўсо, на што ён намякаў. Дубоўка. Здаравіна' м. ж. Чалавек моцнага целаскладу i вялікай фізічнай сілы, здароўя. Але ж i здаравіна быў чалавек, a хвароба зваліла. Ласосна. Здаро'ве н. Здароўе. Здарове ў чалавека слабое было, ні жыў, тулькі мэнчыўса бедны. Бычкі. Здаро'жыцца зак. Здарожыцца, стаміцца, змарыцца ў дарозе. Гэта ні дзіво, што чалавек здарожыўса, такую далеч прайсці. Баранава. Зда'тна прысл. Прыгожа, хораша. Век здатно ні праходзіш i смашно ні пераясі /прымаўка/. Горніца. Яна i адзяваласа здатно, i сама была здатная дзеўка. Баранавічы. Зда'тны прым. 1. Прыгожы, харошы. Хлопец здатны, хоць вады напіса / прымаўка/. Дзекалавічы. Іх маці здатная была, i дзеці ўдаліса ў матку. Дарашэвічы. 2. Здольны, умелы. Хлопец да ўсяго здатны, i да рыканячка, i да валанячка, а запражы ў саху — возьме ды ляжа /выслоўе/. Свіслач. Яна ні да чэго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ежуі, згастрыцца, згомтаць, зграсаваць, згрзбіло, здавацца, пасевыі, прымаўкаі, івыслоўеі, іпра, іпрымаўкаі
1 👁
 ◀  / 329  ▶