Зва'да ж. Звада, склока, сварка. Як пайшла звада, та хто там разбярэ, хто праў, а хто вінаваты. Зарыца. У іх хаці заўсёды нека звада, крык. Рагачы. Зважа'ць зак. Звяртаць увагу. Hi трэбо на яго зважаць, гэта такі ўжэ чалавек. Гліняны. Звакава'ць зак. Пераканаць, дамагчыся, прыцягнуць. Хоць доўго ўгаварвалі, але ж звакавалі каваля ў наша сяло. Лаша. Звалі'ць зак. 1. Палажыць /што-небудзь цяжкае/. Ледво тую калоду ўдваіх на воз звалілі. Ліхачы. 2. Перан. Ужываецца ў значэнні: збавіць сябе ад чаго-небудзь цяжкага, непрыемнага. Міхась наш заўсёды стараяцца віну зваліць на другого, хоць сам вінаваты. Рыбніца. Зваля'ць зак. Зваліць, зрабіць з шэрсці шляхам валення. Як была воўна, та я сам сабе звалю чосанкі, i зімою цяпло ў ногі. Свіслач. Звана'р м. Званар. Помню, ашчэ званаром Якуб быў, та як зазвоніць ва ўсе званэ, та любо было паслухаць. Лаша. Званча'к м. Частка вобада каляса ў возе. Найлепшыя званчаке былі з бярозы, бо яна ні рассыхаяцца, ні пэнкая. Струбка. Звары'цца зак. Стваражыцца пры кіпячэнні /пра малако/. Малако, мусі, даўнеўша было, зварыласо, сабаццы трэбо выліць. Зялёная. Звар'яцець зак. Звар'яцець. 3 усяго гэтаго ён, мусі, звар'яцеў, ходзіць як сам ні свой. Квасоўка. 3 веста ва'не н. Рэлігійнае свята ў католікаў 25 сакавіка па ст.ст., адпаведнае благавешчанню ў праваслаўных. Звеставане дзісей, а бацяна німа, ні прыляцеў, мусі, ў дарозі прапаў. Станявічы. У нас на звеставане вярба ўжэ распускаяцца. Занявічы. Звінча'ць незак. Звінець. Нешто ў вушах пачало звінчаць, мусі, які шклярос прыстаў. Бакуны. Зво'дзіць незак. Зводзіць, знішчаць, ліквідаваць. Жыто ніважнае родзіць, трэбо зводзіць, другое насене купляць. Дарашэвічы. Зво'ды мн. Ужываецца ў значэнні: вочная стаўка. Ты што тут мне зводы робіш, думаяш, ніпраўду казала? Верцялішкі. Зво'зка ж. Звозка, працэс перавозкі снапоў з поля ў гумно. Як пачнецца звоска снапоў, то i спаць німа калі, вазі, пакуль сухія. Кунцаўшчына. Зво'зчык м. Рамізнік, возчык. Некалі звошчыкаў было, як ціпер шафяроў, на кожнай гуліцы стаялі. Эйсманты. Звэ'йдацца зак. Пражыць век дарэмна, не так, як трэба; прасноўдацца. Чалавек ні жыў, а так звэйдаўсо, ні сабе, я к кажуць, ні людзям. Селюкі. Звя'га ж. Надакучлівы брэх сабакі. Воўк сабакі ні баіцца, але звягу нінавідзіць / прыказка /. Кульбакі. Звя'гаць неэак. 1. Надакучліва брахаць. Як сабака пачне звягаць, та ўжэ нехто ходзіць, так i знай. Навасёлкі. 2. Перан. Назойліва прасіць, патрабаваць. Аддай яму грошы, а то жыць ні дасць, yce будзя звягаць i звягаць. Адэльск. Звязда'ж. Зорка. Во, глянь, якая звязда на небі ўзышла, свеціць. Забагонікі. Звязці' зак. Ударыць, выцяць, стукнуць. Пастух як звёс быку бічом, та той аж галавой закруціў. Адэльск. Звя'каць незак. Надакучліва брахаць. Нешто сабака звякая i звякая, мусі, нехто ходзіць каля адрыны. Баброўнікі. Згале'ць зак. Збяднець. На шыроку ногу жыў, ціпер зусім згалеў, усё прагуляў. Кунцаўшчына. У нас на хлопцаў згалело, адны дзяўчата засталіса. Круглікі. Зга'ніць зак. Аганьбаваць, зняславіць. Гэты нідавярак дзеўку можа так зганіць, што ні адзін сват да яе ні загляня. Белева. Зга'ньбіць зак. Зганьбіць, зняважыць, зняславіць. Ці ж можно, ні знаўшы чалавека, i гэдакяго зганьбіць, ачарніць. Свіслач. Зга'піць зак. Празяваць, не сцяміць, правароніць. Я, можно сказаць, тут трохі згапіў, трэбо было зусім іначай зрабіць. Адэльск. Я мог большу пэнсю палучыць, але згапіў, ні ведаў, куды кінуцца. Грандзічы. Згара'ць зак. Узараць, апрацаваць землю плугам. Ужэ даўно трэба было
Дадатковыя словы
звакаваць, зваляць, зварыцца, зваряцець, зваряцеў, звозчык, звэйдацца, звяздаж, звякаць, згалець, згапіць, згараць, малакоі, цяжкаеі, ішто
4 👁