Збіць за к. 1. Збіць ударам, штуршком прымусіць упасці. Ён такі, што адным махам можа збіць з ног любого, ні ўтрымаяцца. Баранава. 2. Мощна пабіць. Збіў хлопца нізашто, аш шкада стало. Рагачы. Збіць на горкае яблыко — вельмі мощна пабіць, знявечыць. Ты яго адлупцуй, мне скажы, а збіваць дзіця на горка яблыко — гэта ўжэ залішне. Баброўнікі. Заблудзі'ць зак. Заблудзіць, згубіць дарогу. Як слонца німа, та ў лесі заблудзіцца ні штука. Пыра. Зблю'дак м. Недаростак. Ціпер дзецям догляд добры, та яны i павырасталі, гэта раней усе золюдкі былі. Свіслач. Збо'іны мн., ж. Дэталі, якімі змацоўваюцца станіны кроснаў. Збоіны ўстаўлялі ў станіны i клінкамі яшчэ забівалі, кап кросна добро стаялі. Лікоўка. Збо'йні мн., ж. Toe, што i збоіны. Як кросна хістаюцца, та ўжэ ведаеш, што добро збойні ні змацавала. Зарубічы. Збо'йца м. Завадатар боек, задзіра, забіяка. Такого збойцы, як Ніканор, у акрузі ні было, гэта яго i згубіло. Рагачы. Збру'я ж. Збруя, вупраж. Збруя ў бацькі добра была, заказваў у рымара, што ў Карозічах жыў. Квасоўка. Збры'дзіць зак. Абрыднуць, апрыкраць, апастылець. Збрыдзеў мне, лялей на сабаку глядзела б, чым на яго. Дзекалавічы. Збры'днуць зак. Toe, што i зорыдзіць. Гэта работа мне зорыднула, кожны дзень адно i тое ж рабі. Жытомля. Збрысці'зак. Прыйсці ў галаву. Што яму зорыло ў голаў — пакінуць старых бацькоў, сам ні ведаю. Сапоцкін. Збрэ'нкнуць зак. Успухнуць, апухнуць. Ад гарэлкі ў нідавярка ўся морда зорэнкла, ні пазнаць чалавека. Круглікі. Збудара'жыць зак. 1. Узбударажыць. Як прыдзя дахаты, та ўсю сям'ю збударажыць, дзеці ад яго плачуць. Вялікая Альшанка. 2. Учыніць беспарадак, перавярнуць бязладна ўсе рэчы. За дзень дзеці ў хаці ўсё збударажаць, ні знаяш, дзе што стаіць. Лаша. Збузава'ць зак. Перамяшаць усё, прывёўшы ў стан непрыгоднасці. Коні ўлезлі ў жыто, усё збузавалі за ноч, жаць німа чаго. Кавалічы. Збу'рыцца зак. Уздумаць, надумаць. Стары наш збурыўсо жаніцца, ніяк адгаварыць ні можам. Каленікі. Збутне'ць зак. Збуцвець, сапрэць, струхлець. Дзераво можа збутнець, ужэ каторы рок ляжыць пад адкрытым небам. Гарны. Збух-табура'х прысл. Раптоўна, ні з таго ні з сяго, з бухты-барахты. Абы-што ляпне збух-табурах, a потым вачыма лупая, брытко самому. Кунцаўшчына. Збуцве'лы дзеепрым. Збуцвелы, caпрэлы, струхнелы, спарахнелы. Хоць памятнік па бацьку пастаўце, а то крыж збуцвелы стаіць адзін у бур'яне. Караневічы. Збыткава'цца незак. Здзекавацца, мучыць. Халернік, прывык над малымі збыткавацца, ні дае ім прыпыніцца, ганяе. Лаша. Збэ'рсаць зак. Зблытаць, пераплесці ў беспарадку. Куры чысто жыто збэрсалі, німа як жаць. Каўпакі. Збожа збэрсаюць так, што ні ведаяш, як да яго прыступіць жаць. Каленікі. Збэ'сціцца зак. Распусціцца, аддацца распусце, стаць распустай. Гэтыя маладыя ціпер збэсціліса, ад роскашы самы ні ведаюць, што ім трэбо. Грыўкі. Збз'сціць зак. Груба аблаяць, звяважыць. Нізашто збэсціць чалавека перад людзьмі, a тады зноў хоча быць добрым. Дзекалавічы. Збз'ткаць зак. Разбудзіць, расштурхаць. Людзі даўно паўставалі, нарабіліса, а яго, гультая, ні збэткаяш. Сухая Даліна. Збянтз'жаны дзеепрым. Збянтэжаны, разгублены, атарапелы. А мы стаім збянтэжаныя i ні ведаем, што рабіць, каго ратаваць. Грыўкі. Звагава'ць зак. 1. Зрушыць з месца, скрануць. Як сядзя, та яго цяжко с месца звагаваць, як прыкіпіць да лавы. Зарубічы. 2. Перацягнуць, схіліць на свой бок. Удалосо звагаваць старого да сібе, аніяк ні хацеў ехаць да Гродна. Круглікі
Дадатковыя словы
буряне, збзсціць, збзткаць, зблюдак, зблюдкі, збойца, збрыдзіць, збрыднула, збрыднуць, збрыло, збрысцізак, збрэнкла, збрэнкнуць, збузаваць, збурыцца, збэрсаць, збэсціцца, збянтзжаны, сямю
5 👁