i сядзіш сабе, цяпло. Гліняны. Захамхо'ліць зак. Неакуратна завязаць хусцінку. Дзеўка, а хусцінкі завязаць ні можаш, захамхоліла i ходзіш. Дарашэвічы. Захры'плы зак. Ахрыплы. Голас стаў зусім захрыплы, нічого ні разбярэш, што кажа. Баранава. Заце'рка ж. Зацірка. Ціпер дзеці зацерку i на малаце ні хочуць есці, a некалі i нізабелену елі. Дарашэвічы. Заце'нты дзеепрым. Заўзяты, настойлівы, напорысты. Заценты хлопяц, як упрэцца, усероўна на сваім паставіць. Навасёлкі. Зацё'рыч м. Бандарская прылада, якой робяць выразы ў клёпках для ўстаўкі дна. Як гостры зацёрыч, та ўторы як мая быць выражаш i дно добро дапасуяш. Бандары. Заці'шна прысл. Зацішна, бязветрана. Неяк зацішно ў хаці стало, як дубэльты ўставілі. Коматава. Зацямні'ць зак. Засланіць /святло/. Зацямніў свет, адыдзі ад акна, ні заступай. Віцькі. Зачасці'ць зак. Пачаць часта хадзіць. Нетто хлопцы да Гандзі зачасцілі, едуць i едуць у сваты. Кунцаўшчына. Зашвэ'ндаць зак. Запэцкаць, забрудзіць, занасіць. У нас на фермі даюць халатэ, але яго за пару дзён так i зашвэндаяш. Жылічы. Зашмальцава'ць зак. Зашмальцаваць. Ганавіцы пры машынах хлопяц зашмальцаваў, аж блішчаць. Баброўнікі. Зашмаргну'ць зак. Зашаргнуць, зацягнуць. Гіццаль як кінуў смык, так пятлю на шыі сабаццы i зашмаргнуў. Гродна. Заштапо'рыць зак. Заткнуць загвоздку ў адтуліну калёснай восі. Здаецца i добро заштапорыў загваздкі, але як панясла кабыла, та калёса ўсероўно паспадалі. Рацічы. Зашчамі'ць зак. Зашчаміць, сціснуць. Такое право было: ён цібе бэсціць, а ты зашчэміш зубы i маўчыш. Райста. ЗашьГліцца зак. Зашыцца, схавацца, затаіцца. Кураня як зашыліцца ў дзірачку, та будзяш паўдня шукаць, пакуль нойдзяш. Жытомля. Зашыпу'ліцца зак. Зашыцца, схавацца, затаіцца. Яна ў нас спакойная, зашыпуліцца сабе ў куточак i гуляя. Дзекалавічы. Зашы'цца зак. Зашыцца, схавацца, затаіцца. Як нападзе строк, та каровы зашыюцца ў кустэ i там, да вечара стаяць. Зарубічы. Зая'да м. Заўзяты, заядлы чалавек. Натта ш заяда да работы быў, як возьмяцца што рабіць, та есці ні даклічашса. Навасёлкі. Зая'длы прым. Злосны, задзірысты. Жучок наш натта ж заядлы, нікого ў хату ні ўпусціць, ні дасць увайсці. Гродна. За'ячы прым. Заячы. Заечы. У яго нюх добры, як нападзе на заячы след, так зайца i выжаня. Загорцы. У яго заячы страх, ён каждаго баіцца. Лаша. Заячы сон — нейкая кветка. Заячы сон — гэта перша кветка асення. Пагараны. Заячы хлеб — хлеб, які жанцы не з'ядалі ў полі i прыносілі дахаты:"Наця, дзеткі, заячаго хлеба, гэта зайчык вам прыслаў,— "казала маці, i мы верылі. Кунцаўшчына. Заячы часнык — дзікі часнок. На Схадоўскім полі заячы часнык ўсё рос, много было. Літвінкі. Зба'бець зак. Зморшчыцца /пра скуру/. Пакуль усе перасцірала i памыла, та рукі чысто збабелі. Лаша. Збажына' ж. Агульная назва хлебных злакаў. Збажына у гэтым року нікепская, хлеба будзя. Баброўня. Збе'гчыса зак. Стваражыцца /пра малако/. Малако ні свежае, збегласо, мусі, учарашняе. Вішнявец. Збі'цца зак. 1. Збіцца, ссунуцца, з»ехаць з месца. Якая там была хата — падрубы падгнілі, стрэха збіласа на бок. Балічы. 2. Збіцца, сабрацца разам у адно месца. Як гарачыня, та гоўца зб'юцца ў адну горбу i стаяць, насэ паўтыкаўшы ў пясок. Кунцаўшчына. 3. Збіцца, адхіліцца, сысці ўбок. Зімой збіцца з дарогі любы можа, занясе снегам, следу ні відаць. Лаша. 4. Збіцца з панталы'ку— Зблытацца, памыліцца, тое, што i збіцца з ладу, толку. Галава слабая стала, збіўсо з панталыку, ні ведаю, што рабіць. Сухая Даліна
Дадатковыя словы
захамхоліць, зацерка, зацямніць, зачасціць, зашвэндаць, зашмаргнуць, заштапорыць, збабець, збегчыса, збюцца, зядалі, малакоі, скуруі, іпра, ісвятлоі
4 👁