Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
вадзянога млына. Як велька вада, та застаўку вынімаюць, кап плаціну ні парвало. Сухая Даліна. Заста'цца зак. Застацца, астацца на paнейшым месцы. Я застаўсо на сваёй гаспадарцы, а брат пашоў у прымаке. Путна. Застацца на высадку — застацца ў старых дзеўках, не выйсці замуж. Малотшу ўзялі замуж, а старша так i засталаса на высатку, ніхто ні ўзяў. Кавалічы. Застра'гнуць зак. Загразнуць. Сюдою ні ідзеця, тут балото, застрагнуць можно. Кругл ікі. Заступа'ць незак. 1. Засланяць, заступаць, загараджваць, закрываць. Hi заступай лямпы, нічого ні відаць. Кунцаўшчына. 2. Зацяжараць, стаць цяжарнай. Myci заступіла, i зноў будзя дзіця. Балічы. Засупо'ніць зак. Завязаць супонь на хамуце. Ты хоць добро засупоніў хамут, а то конь распражэцца. Лікоўка. Засцё'баць зак. Прафастрыгаваць, прашыць вялікімі шыўкамі. Засцёбаю ціпер трошкі, а потым, як час будзя, прышыю, яктрэбо. Пыра. Затаі'ць зак. Затаіць, утаіць. Зата'іць пазычанае i, як ні скажаш, сам ні аддасць. Балічы. Затараба'ніць зак. Даставіць, данесці, давезці. Велькі мяшок узяў, ледво да адрыны затарабаніў. Кунцаўшчына. За'таўка ж. Заправа, закраса ca свінога нутранога сала. Возьмяш дзве-тры ложкі затаўкі, кіняш ў капусту — i мяса ні трэбо. Бакуны. Затка'ць зак. Заткаць, пачаць ткаць. Кросна паставілі, трэбо кужаль будзя заткаць. Літвінкі. Затлуме'не н. Затлумленне, ачмурэнне, часовая страта прытомнасці. На яго як надыдзя затлумене, та ходзіць як сам ні свой. Пагараны. Зато'ка ж. Затока. У Свіслачы есць адна затока, у ёй, кажуць, рыба зімуя. Дзекалавічы. Затрусі'ць зак. Зацерушыць, запарушыць, прысыпаць. Затрусілі саломай увесь падворак, так i ляжыць, ніхто ні падграбе. Рагачы. Думалі снег велькі будзя, a ён нават зямлі ні затрусіў. Лікоўка. Затрусіць вока -запарушыць вока. Затрусіў сабе воко, нічого ні бачу. Пальніца. ЗатрьГнкаць зак. Забрынкаць, забрынчаць. Так на гітары i я магу затрынкаць, але добро зайграць рэтко хто можа. Капцёўка. За'тхласць ж. Затхласць, гнілы пах. Ад вады нека затхласць ідзе, аж нідобро робіцца. Хамякі. Зау'траня ж. Ютрань, ранішняя служба ў царкве. Будзя заутраня, a тады ўжэ будзя служыцца абедня па тату. Лаша. Заўдава'ць незак. Даносіць, рабіць дано c, тайна паведамляць. Гэты шляхціц прывык заўдаваць людзей, ён быў нашаго сына заўдаўшы. Адэльск. Заўзё'нты прым. Заўзяты, настойлівы, напорысты. Натта ш такі заўзёнты быў чалавек, сваго ні папусціць, даб'ецца. Адэльск. Заўзіма'цца незак. Крыўдзіцца. Што хочаш кажы, заўзімацца ні буду. Кавалічы. Заўзя'ты прым. Заўзяты, зацяты, заядлы. Гэта заўзяты курэц, люлькі з зубоў ні выпуская, пэкая i пэкая. Лікоўка. Заўсё'ды прысл. Заўсёды, заўжды. Ён заўсёды такі вясёлы, на адных прыкасках жыве. Бычкі. За'ўша прысл. Заўсёды, заўжды. Каб ты была добра жонка, та сядзела б заўша дома, /з нар. песні/. Зарыца. Зафанду'ла ж. Неакуратная, неахайная жанчына. /зневаж./ Зафандула ў Янка ні жонка, да яе ў хату ні ўлезці. Лойкі. Зафундава'цьзак.Пачаставаць,зрабіць пачастунак з выпіўкай. Ён павінен сягоння нам зафундаваць, яму прэмю далі. Калбасіна. Зафэ'нданы дзеяпрым. Забруджаны, заношаны. Скінь зафэнданы каптан, яго даўно трэбо аддаць ганучніку, a яна ў ім ходзіць. Лойкі. Захалды'к м. Глухі куток, закінутае месца. Чаго тут у гэтым захалдыку німа, усё зваляна, ніякаго паратку німа. Стральцы. Захалуша'к м. Toe, што i захалдык. Там захалушак быў такі, залезяш туды
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабецца, засупоніць, засцёбаць, затарабаніць, затаўка, зафундавацьзак, песніі, ізневаж
7 👁
 ◀  / 329  ▶