Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
та ціпер корпаюса, ні вылажу з яго. Рудавіцы. Запу'цкацца зак. Запэцкацца, забрудзіцца. Дзеці, ядучы зацерку, чысто запуцкаліса, паабліваліса. Карозічы. Запя'сце н. Частка кісці рукі паміж перадплеччам i пясцю. Як навярэдзіш запясце жнучы, та жабу прыкладалі жывую, каб гарачку адцягнуло. Клачкі. Зара'з прысл. Адразу, адначасова, за адзін раз. Зараз гэтаго сена ні забяру, прыдзецца другі раз ехаць. Нямейшы. Зарака'цца незак. Заракацца, даваць зарок, абяцанне. Hi раз я заракаўсо з ім кампані ні мець, але што зробіш, свой усё-такі. Падкрыжакі. За'раслі мн. Зараснік. Зараслі такія ў балоці, што тулькі ваўкам вадзіцца, ніхто туды ні далезя. Верцялішкі. Заро'слі мн. Зараснік. Зарослі былі такія, што дзікія качке адны вадзіліса. Табала. Заро'хацца зак. Забрудзіцца, запэцкацца. Ходзячы каля печы, зусім зарохаласа, на гуліцу брытко высці. Круглікі. Зарубі'ць зак. Загнуўшы, падшыць краі тканіны. Трэбо нову хусцінку зарубіць, кап канцэ ні цёпкаліса. Капцёўка. Зару'чыны мн. Абрад аб»яўлення жаніхом i нявестай. Учора ў Гэлі на заручынах былі, за добраго хлопца дзеўка ідзе. Пышкі. Зарэ'заць зак. Загрызці /пра жывёл/. Ты куды гэта ўлез, каб цібе ваўке зарэзалі. Мігова. За'саўка ж. Засаўка. Даўней ніякіх замкоў ні ведалі, дзверы зачынялі на засаўкі. Кунцаўшчына. Засахары'цца зак. Зацукравацца. Як добры мёд, та праз тыдзень часу так i засахарыцца, цвёрдым стане. Грынёўка. Засе'к м. Засек, адгароджанае месца ў каморцы або ў свірне для захоўвання збожжа. У нас заўсёды поўны засек жыта было, хоць свае зямлі i ні мелі, бралі ў арэнду. Круглікі. Засе'ўкі мн. Пачатак сяўбы i звязаныя з ім звычаі i абрады. Перад засеўкамі гаспадар умываўсо, надзяваў чыстую кашулю, каб жыто было чыстае, еў кашу, каб жыто было густое, браў з сабой хлеб, які называлі «засяваным». Лаша. Засі'ніць зак. Прыправіпь крыху страву малаком. Малака мало было, маці засініць трошкі зацерку, i так елі. Дарашэвічы. Заскава'ць зак. Зацкаваць, напусціць сабак. Як ступіць парася на гарод, так i стараяцца заскаваць сабакай. Бакуны. Заскару'злы прым. А грубел ы, шорсткі, шурпаты. Пакуль выбяраш гэтыя бураке i бульбу, та рукі, як граблі стануць, заскарузлыя. Белева. Заскарэ'ць зак. Стаць шорсткім, шурпатым, агрубець. Як папабудзяш дзень у полі на дажджэ i ветры, та i твар заскарэя i рукі закарчанеюць. Капцёўка. Засква'рваць незак. Заскварваць. У нашых заўсёды было чым страву заскварваць, бо i паршука добраго калолі. Кунцаўшчына. Заске'ма ж. Упарты, помслівы чалавек. Заскема некі, што за чалавек, тры дні будзя хадзіць, ні акажацца да цібе. Свіслач. Заске'рыцца зак. Яхідна, з'едліва ўсміхнуцца. Яна i засміяцца ні ўмея як трэбо, толькі заскерыцца, гляня з-пад лоба i зноў маўчыць. Пагараны. Заскрыгіта'ць зак. Заскрыгатаць, азвацца скрогатам. Свіня нешто захварэла, зубамі заскрыгіча i зноў лажыцца, ні есць. Бакуны. За'сланка ж. Засланка, заслонка, прыстасаванне для закрывания печы. Кап хлеб добро пёкса, у нас засланку нават глінай залепвалі, каб дух ні выходзіў. Лаша. Былі дзеравяныя засланкі, а ў нікаторых — жалезныя, з ручкамі Кавалічы. За'смарга ж. Зашмарга. Мяшке завязваюць завяскай на засмаргу, каб ляхчэй было развязаць. Капцёўка. Засмаргну'ць зак. Зашмаргнуць, завязаць вузел зашмаргай. Супоню ў хамуце добро засмаргні, а то ў дарозі развяжацца. Пагараны. За'стаўка ж. Застаўка, шчыт для затрымання вады, якая падае на кола
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жывёлі, запуцкацца, зарохацца, заручыны, зарэзаць, засеўкі, заскарэць, заскрыгітаць, засмарга, засмаргнуць, зедліва, іпра
3 👁
 ◀  / 329  ▶